
- •Станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990-2008 гг.) План
- •Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку XXI ст.
- •Прэзідэнт
- •Верхняй палаты – Савет Рэспублікі
- •Ніжняй палаты – Палаты Прадстаўнікоў
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Прэзідэнт
(
гарант
Канстытуцыі, правоў і свабодаў чалавека
і грамадзяніна РБ; гарантуе рэалізацыю
асноўных напрамкаў унутранай і знешняй
палітыкі; прадстаўляе РБ на міжнароднай
арэне; прымае меры па абароне суверынітэту
РБ; удзельнічае ў ажыццяўленні
заканадаўства: выдае дыкрэты, якія маюць
сілу закону і з’яўляюцца абавязковымі
для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларусі)
- распускае парламент - вызначае структуру урада - прызначае і вызваляе
- прызначае чарговыя і старшыню і 6 суддзяў
нечарговыя выбары Канстытуцыйнага суда
ў парламент
Заканадаўчая ўлада
ПАРЛАМЕНТ
(НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД РБ)
Прыняцце законаў, дзяржаўнага
бюджэта
Сладаецца з:
(палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва;
уваходзіць па 8 чал. ад Саветаў кожнай
вобласці і г. Мінска + 8 чал. прызначаецца
Прэзідэнтам)
(уваходзяць дэпутаты, абраныя насельніцтвам
РБ на аснове ўсеагулнага выбарчага
права па адпаведных выбарчых акругах)
Выканаўчая ўлада
УРАД
(САВЕТ МІНІСТРАЎ РБ)
Складцца з:
Прэм’ер-міністра і міністраў (прызнацаюцца
прэзідэнтам)
Судовая ўлада
КАНСТЫТУЦЫЙНЫ СУД РБ
(ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю
прававых актаў)
СУДЫ
агульныя
Вярхоўны суд РБ; абласныя,
Мінскі гарадскі, раённыя (гарадскія),
ваенныя суды.
гаспадарчыя
Вышэйшы гаспадарчы суд РБ, гаспадарчыя
суды вобласцей, гарадоў, раёнаў.
Спецыялізаваныя
Па справах напаўналетніх, па сямейных
справах, адміністрацыйны, зямельны і
інш.
Верхняй палаты – Савет Рэспублікі
Ніжняй палаты – Палаты Прадстаўнікоў
Канфесійная палітыка ў РБ
Спецыфіка рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі вызначаецца яе геапалітычным становішчам на мяжы паміж заходный і усходняй цывілізацыямі, суіснаваннем і пачарговым дамінаваннем праваслаўя і каталіцызму. Беларусь – талерантная дзяржава. У 1992 г. быў прыняты закон “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, у 2002 г. гэты закон атрымаў новую рэдакцыю. Закон рэгулюе адносіны ў галіне правоў чалавека і грамадзяніна на свабоду веравызнання, а таксама вызначае прававыя асновы стварэння і дзейнасці рэлігійных арганізацый.
У 2004 г. у РБ было зарэгістравана 26 рэлігійных накірункаў. Каля 80 % вернікаў атаясамліваюць сябе з праваслаўем, каля 10 % - з каталіцызмам, каля 2 % - з пратэстантызмам, 0,3 % - з іудаізмам. Канфесійная сітуацыя ў РБ прадстаўлена ў табл. 1.
Табл. 1.
Рэлірійнае становішча ў РБ
Канфесія |
Асноўная характарыстыка |
Праваслаўе |
Займае першае месца па колькасці абшчын і вернікаў. У 2004 г. аб’ядноўвала 1245 абшчын, 10 епархій, 19 манастыроў. Узначальвае Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт (Вахрамееў). Беларуская праваслаўная царква арганізацыйна падпарадкавана Маскоўскаму патрыярху. Наладжана шырокая сетка духоўных навучальных устаноў праваслаўнай царквы: Мінская духоўная семінарыя ў Жыровіцкім Успенскім манастыры, шэраг духоўных вучылішчаў, факультэт тэалогіі БДУ. |
Каталіцызм |
Другая царква па колькасці вернікаў. Аб’ядноўвае 427 абшчын, 4 епархіі, дзейніцае 359 каталіцкіх касцёлаў. Узначальвае мітрапаліт кардынал Тадэвуш Кандрусевіч. Падрыхтоўка каталіцкіх святароў ажыццяўляецца ў семінарыях у Гродне і Пінску. |
Уніяцтва |
У пачатку 1990-х назіраюцца спробы аднавіць у РБ уніяцкую царкву. У 2004 г. было зарэгістравана 13 уніяцкіх абшчын, у кожнай з якіх было па 5-7 чалавек. |
Пратэстантызм |
Зарэгістравана 862 абшчыны. Найбольш дынамічна развіваюцца хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-баптысты і адвентысты. Усе пратэстантскія плыні ў Бел. аб’ядноўваюць каля 70 тыс. актыўных веруючых. Дзейнічае 307 малітвеных дамоў і 12 дабрачынных місій. Вядучыя пратэстанцкія арганізацыі карыстаюцца магутнай замежнай фінансавай падтрымкай. |
Іўдаізм |
Існуе этнаканфесіійная група яўрэяў-іудзеяў з XIV ст. Зарэгістравана 27 абшчын. У 1993 г. арганізавана Іудзейскае рэлігійнае аб’яднанне ў РБ. У Мінску дзейнічае духоўнае вучылішча (ешыбот), боль 15 нядзельных школ, яўрэйская класы ў сярэдніх школах. |
Мусульманства |
Існуе этнаканфесіійная група татар-мусульман з XIV ст. У 2004 г. зарэгістравана 23 мусульманскія абшчыны. Яны ўваходзяць у склад створанага ў 1994 г. Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання РБ, кіуючым органам якога з’яўляецца муфтыят на чале з муфтыем.З 1991 г. дзейнічае культурна-асветніцкае беларускае аб’яднанне татар “Аль-Кітаб”. Пасля ВАВ у Бел. захавалася толткі адна мячэць – у Іўі Гродзенскай вобласці. У 1990-х гг. пачалося будаўніцтва ірэстаўрацыя новых мячэцей у Слоніме, Навагрудку, Відзах. |
Нетрадыцыйныя рэлігійныя накірункі |
Уасноўным прадстаўлены будызмам і індуізмам. Члены нэтых арганізацый – вучнёўская моладзь і інтэлігенцыя. |