
- •Станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990-2008 гг.) План
- •Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку XXI ст.
- •Прэзідэнт
- •Верхняй палаты – Савет Рэспублікі
- •Ніжняй палаты – Палаты Прадстаўнікоў
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь – выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё, патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, якая б была заснавана на пранцыпах падзелу улады. Згодна Канстытуцыі , прынятай 15 сакавіка 1994 г., Парламент з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам улады. Прэзідэнт абвяшчаўся главой дзяржавы і прадстаўніком выканаўчай улады. Судовая ўлада была прадстаўлена судамі, у там ліку, Канстытуцыйным судом. Але функцыі розных галін улады былі не зусім дакладна вызначанымі. Больш таго, у Вярхоўным Савеце група дэлегатаў стала выказвацца за абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта. На гэтай падставе ўзнікла супрацьстаянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай.
Важную ролю у вырашэнні гэтай прблемы адыгралі рэпубліканскія рэферэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 г. Прэзідэнт аьрымаў падтрымку грамадзян па ўсіх чатырох пытаннях, вынесеных на агульнанароднае абмеркаванне: аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай; аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і герба РБ; аб заахвочванні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змен у Канстытуцыю РБ 1994 г., якія даюць магчымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў выпадку парушэння Канстытуцыі.
З мэтай удакладнення праблемы аб падзеле улады ў РБ патрабавалася правядзенне яшчэ аднага рэферэндума. Ён адбыўся 24 лістапада 1996 г. На галасаванне былі вынесены два праекта абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя першы - Прэзідэнтам, другі - часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як главы дзяржавы. Дэпутатскі праект, наадварот, патрабаваў сутнаснага абмежавання ўлады прэзідэнта. У выніку насельніцтва падтрымала праект Канстытуцыі Прэзідэнта (70,4 %). Так, Канстытуцыя РБ са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., ўступіла ў сілу.
На гэтым жа рэферэндуме ставіліся пытанні аб пераносе Дня Незалежнасці РБ з 27 на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў (88,2 %); свободнай куплі-продажы зямлі (15,35 %); адмене смяротнага пакарання (17,9 %).
Наступныя выбары Прэзідэнта РБ адбыліся ў 2001 г., на якіх атрымаў перамогу деючы Прэзідэнт А. Лукашэнка.
17 кастрычніка 2004 г. адбыўся трэці па ліку з часу афармлення незалежнасці РБ рэспубліканскі рэферэндум па пытанні тэрміна заняцця пасады Прэзідэнта РБ адной асобай. Згодна Канстытуцыі адна асоба магла быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў. Вынікі рэферэндума адмянілі гэты артыкул. Гэта дазволіла А. Лукашэнка балаціравацца на трэці тэрмін Прэзідэнта РБ. На выбарах Прэзідэнта РБ, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г., за А. Лукашэнка прагаласавала 83 % выбаршчыкаў.
Згодна з новай рэдакцыяй Канстытуцыі падцвярджалася, што РБ - унітарная дэмакратычная сацыяльна прававая дзяржава. Дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі – вобласці, якія не маюць статуса самастойнага дзяржаўнага стварэння. Разам з тым, вобласці маюць пэўную самастойнасць у вырашэнні многіх пытанняў. Таксама згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які складвецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод члавека і грамадзяніна. Кіраўнком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада. Асновы дзяржаўнага ладу суверэннай РБ прадстаўлены у Схеме 1.
Сучасная Беларусь – краіна з існаваннем шматпартыйнай сістэмы. На сённяшні дзень па дадзеным Міністэрства юстыцыі РБ існуе 16 палітычных партый. Сярод іх вылучаюцца сацыял-дэмакратычныя, ліберальныя, камуністычныя партыі і інш. У 2002 г. быў заснаваны БРСМ, які аб’яднаў маладзёвы рух у Беларусі.
Новай з’явай грамадска-палітычнага жыцця РБ стала правядзенне Усебеларускіх народных сходаў. Так, 19-20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свій лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіла кіраўніцтва дзяржавы..
18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Даклад Прэзідэнта РБ меў назву “За моцную, квітнеючую Беларусь”. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996-2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 г. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.
2-3 сакавіка 2006 г. у Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт РБ А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001-2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2006-2010 гг.
Схема 1. Асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь