Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РБ (1990-2008 гг.).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
140.8 Кб
Скачать

Лепеш А.В.

Станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990-2008 гг.) План

  1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

  2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку XXI ст.

  3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

  4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў

    1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

1990 г. – пераломны, лёсавызначальны год у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераенамі ў палітычнай гісторыі СССР. Так, у сакавіку 1990 г. нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул Савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства і ўвёў пасаду прэзідэнта СССР. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М.С. Гарбачова Прэзідэнтам СССР.

Падзеі сакавіка 1990 г. паскорылі развіццё на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР і імкнуліся атрымаць сапраўдны дзяржаўны суверынітэт, былі дзяржавы Прыбалтыкі – Літва, Латвія і Эстонія. Гэты працэс паскорыў выспяванне і афармленне ў БССР ідэі суверынітэту – палітычнай незалежнасці і самастойнасці дзяржавы ва ўнутранай і знешняй палітыцы, не дапускаючы замежнага ўмяшальніцтва. Пачаткам рэалізацыі гэтай ідэі стала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверынітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, атрымала права на стварэнне ўласнага нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, сваіх узброеных сілаў, права на заключэнне добраахвотных саюзаў з іншымі дзяржавамі. Дата прыняцця гэтай Дэкларацыі была абвешчана Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Але большасць насельніцтва БССР было прыхільнікам захавання СССР, перабудаванага ў сапраўдную прававую дзяржаву, заснаваную на пранцыпах добраахвотнага аб’яднання раўнапраўных суверэнных рэспублік. Праект захавання СССР на падставе заключэння новага Саюзнага дагавора падтрымала і большасць насельніцтва СССР. У сакавіку 1991 г. на ўсесаюзным рэферэндуме аб будучыне СССР 76,4 % ад агульнай колькасці грамадзян СССР, што прымалі ўдзел у выбарах, выказаліся за захаванне Саюза. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва. З улікам вынікаў рэферэндума Вярхоўны Савет БССР у сакавіку 1991 г. прыняў Пастанову “Аб канцэпцыі новай Саюзнай дзяржавы”, у якой прадугледжвалася:

1. Прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго у сапраўдна дэмакратытную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні роўнапраўных саюзных рэспублік.

    1. Лічыць неабходным удзел Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора.

Але гэтыя надзеі не апраўдаліся. За дзень да падпісання гэтага дагавора, 19 жніўня 1991 г., у Маскве часткай кіраўніцтва КПСС і дзяржавы было арганізавана выступленне – спроба дзяржаўнага перавароту. Яго мэта – захаванне СССР і адхіленне ад улады прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Быў створаны Дзяржаўны Камітэт па надзвычайным становішчы, які абвясціў аб сваёй уладзе і аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта выступленне ўвайшло ў гісторыю як жнівеньскі путч, які поўнасцю праваліўся.

Пасля жнівеньскіх падзей працэс афармлення суверынітэту Беларусі значна паскорыўся. 25 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверынітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб запеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. З гэтага часу прамое ўмяшальніцтва саюзнай улады у дзейнасць рэспублікі спынялася.

23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў ЦК партыі. Указамі Б.М. Ельцына дзейнасць КПСС і КП РСФСР забаранялася. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Ужо ў 1993 г. дзейнасць КПБ была адноўлена.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў наступныя законы:

  • Аб назве БССР”. Назва БССР перастала існаваць. Замест яе уводзілася новая – Рэспуліка Беларусь.

  • Аб дзяржаўным сцягу РБ”. Зацвярджаўся бел-чырвона-белы сцяг.

  • Аб дзяржаўным гербе РБ”. Зацвярджалася “Пагоня”.

Гэта сімволіка Беларусі праіснавала нядоўга. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пытанне аб замене дзяржаўнай сімволікі было вынесена на рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 г. Па выніках рэферэндума быў прыняты новы дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб (сучасныя). Цяпер штогод друга надзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.

20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў прыняў пастанову “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. З гэтага часу пайшоў працэс стварэння ўласнага беларускага войска.

18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянства – прававая прыналежнасць асобы да дзяржавы – стала неад’емнай часткай дзяржаўнага суверынітэту Беларусі.

Важным крокам на шляху набыцця дзяржаўнага суверынітэту Рэспублікай Беларусь стала падрыхтоўка і прыняцце новай Канстытуцыі, праца над якой пачалася ўжо ў 1991 г. Нарэшце 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай. Унітарная дзяржава – форма дзяржаўнага будаўніцтва, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (рэспублік, штатаў і г.д.), а падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раены і г.д.). У дэмакратычнай дзяржаве забяспечваюцца правы чалавека, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. У сацыяльнай дзяржаве галоўным з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, у якой рэалізуецца прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. У прававой дзяржаве таксама існуе прынцып вяршынства законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і асобамі, роўнасць усіх людзей перад законам, забеспячэнне правой і свабод грамадзян.

Згодна Канстытуцыі Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з’яўляўся заканадаўчым органам дзяржаўнай улады, главой дзяржавы і выканаўчая ўлада належала Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Так, Беларусь абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай.ршыня С

29 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон “Аб выбарах прэзідэнта РБ”. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 г. Свае кандыдатуры выставілі наступныя дзеячы:

Аляксандр Дубко (Аграрная партыя Беларусі)

Вячаслаў Кебіч (старшыня Савета Міністраў РБ)

Аляксандр Лукашэнка (дэпутат Вярхоўнага Савета, узначальваў камісію па барацьбе з карупцыяй)

Васіль Новікаў (Камуністычная партыя Беларусі)

Знон Пазняк (Беларускі народны фронт)

Станіслаў Шушкевіч (старшыня Вярхоўнага Савета РБ)

23 чэрвеня 1994 г. на першым туры выбараў ні адзін з кандыдатаў не набраў большасці галасоў. У другі тур выйшлі А. Лукашэнка (44,82 %) і В. Кебіч (17,33 %). 10 ліпеня 1994 г. на другім туры перамогу атрымаў А.Лукашэнка (80,43 %).