Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы ПО ИБ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
177.28 Кб
Скачать

17Рэфармацыя

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На пачатку XVI стагоддзя каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталічнага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як асновы феадалізму. У Рэфармацыі выдзяляюць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы; 2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы; 3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы. У адрозненне ад заходнееўрапейскай, рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноўнай рухаючай сілай была феадальная знаць.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну. 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх – цэрквы, школы, друкарні. Цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Наваградак, Клецк, Іўе, Слуцк, Койданава. Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм. Яго ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сярэдзіне XVII стагоддзя члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з Рэчы Паспалітай. У другой палове XVII стагоддзя пад ударамі контррэфармацыі рэфармацыя зыходзіць з гістарычнай арэны. К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.

контррэфармацыя

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі на Беларусі і ў Літве стаў Пётр Скарга. Правячыя колы Рэчы Паспалітай надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Эканамічная моц забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў.Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю – адкрылі акадэмію ў Вільні і 11 калегій на Беларусі, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштароў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты.

Пасля Берасцейскай царкоўнай уніі рэф-ыя перажывае крызіс. К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.

значэнне Рэфармацыі ў грамадскім і культурным жыцці краіны Рэфарматы ажыццявілі шэраг пераўтварэнняў у царкоўным жыцці. Яны спрасцілі царкоўнае набажэнства, памянялі некаторыя абрады, адмовіліся ад аздаблення храмаў, багатай рытуальнай адзежы, званоў, свечак, перасталі пакланяцца абразам і мошчам святых, амаль усе малітвы (з выняткам «Ойча наш») абвясцілі непатрэбнымі, прапанавалі новае тлумачэнне Бібліі, пазбавіліся святароў, якіх замянілі настаўнікі. Тэарэтыкі Рэфармацыі адстойвалі ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрабавалі свабоды слова, асуджалі тыранію, дэспатызм, праявы анархізму. Яны з'яўляліся цвёрдымі прыхільнікамі прававой дзяржавы, дамагаліся свабоднай працы, духоўнага і фізічнага разняволення кожнага чалавека. Рэфармацыйны рух пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі і культуры. Рэфарматы збудавалі блізу 250 збораў (храмаў), Годнае месца ў іхных навучальных установах займала беларуская мова, на якой прамаўлялі казанні, пісалі кнігі. У Берасці, Нясвіжы, Венграве, Лоску, Вільні, Уздзе, Ашмянах, Слуцку і Любчы працавалі пратэстанцкія друкарні, дзе на працягу ХVІ-ХVІІ стагоддзяў былі надрукаваныя сотні твораў айчынных і замежных аўтараў на беларускай, польскай, лацінскай і грэцкай мовах. Адным з патрабаванняў прыхільнікаў Рэфармацыі было богаслужэнне на роднай мове. Таксама на роднай мове друкаваліся кнігі ў друкарнях, заснаваных на сродкі магнатаў – дзеячаў Рэфармацыі. Такім чынам, Рэфармацыя спрыяла захаванню беларускай народнасці.

Заключэнне Асаблівасці Рэфармацыі на Беларусі: ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства, мела форму кальвінізма. Асаблівасці контррэфармацыі: не набыла такіх агідных, гвалтоўных формаў, як у Заходняй Еўропе; Беларусь стала прыстанішчам многіх іншадумцаў суседніх краін. Значэнне Рэфармацыі: спрыяла ўтварэнню пратэстанцкіх абшчын, садзейнічала адкрыццю школ, утварэнню друкарняў, актывізацыі духоўнага жыцця грамадства; беларуская культура ўзбагацілася новымі здабыткамі філасофскай, грамадска-палітычнай думкі; беларускія дзеячы Рэфармацыі стаялі на адным узроўні з еўрапейскімі мысліцелямі.

Партызанскі рух і падполле на Бел.

У ліку першых партызанскіх атрадаў, што ўзніклі са-мастойна ў самым пач. ВАВ, былі Пінскі атрад пад ка-мандаваннем Каржа. За ліпень-верасень 1941г. у цэнт-ралізаваным парадку ў Бел. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8 тыс. чал-к. У склад першых атрадаў і груп увходзілі камуністы і камсамольцы, савецкія і гаспа-дарчыя кіраўнікі, актывісты, бел. патрыёты, а таксама вайскоўцы, што трапілі ў акружэнне ці вырваліся з ва-рожага палону. Характэрнай асаблівасцю партызанс-кага руху ў 1942г. стала вызваленне ад акупантаў зна-чных тэр-рый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Пер-шая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942г. у Кас-трычніцкім раёне Палескай вобл. На яе тэр-рыі размя-шчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў і больш за 1300 нар. мсціўцаў. Партызанскія зоны ўва-ходзілі ў больш буйное аб’яднанне – партызанскі край. Асаблівасцю партызанскага руху ў 1942г. было і тое, што ён стаў больш арганізаваным і эфектыўным. Гэтаму спрыяла стварэнне Цэнтральнага штаба парты-занскага руху пры стаўцы Вярхоўнага Галоўнакаман-давання на чале з Панамарэнкам і Бел. штаба парты-занскага руху на чале з Калініным. Пачалося разгорт-ванне масавага партызанскага руху, ствараліся заналь-ныя і абл. Партызанскія злучэнні. У студзені 1942г. партызанскія атрады разграміла нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы. У1943-44гг. з удзелам усіх партызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “рэйкавая вайна”. Асаблівасцю партызанскай антыфашысцкай барацьбы ў зах. раёнах Бел. з’яўл. знаходжанне тут адначасова з савецкімі партызанамі ваенных фарміраванняў поль-скай Арміі Краёвай (акаўцаў) і Арганізацыі ўкр. нацы-яналістаў (аўнаўцы). Акаўцы змагаліся за аднаўленне Польшчы ў межах 1 верасня 1939г., г.зн. з уваходжан-нем у яе склад Зах. Бел. і Зах. Укр. Яны вялі барацьбу на 2 фронты: супраць гітлераўцаў і супраць бальшаві-коў. Аўнаўцы змагаліся за самастойную Укр. У 1943-44гг. акаўцы і аўнаўцы вялі баявыя дзеянні супраць партызан і падпольшчыкаў, а таксама часцей Чырв. Арміі. Вынікам баявой дзейнасці партызан з’яўл. тое, што пад іх кантролем знах. 60% акупіраванай тэр-рыі Бел., значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў.

Адначасова з партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і ін-шых населеных пунктах. Яшчэ да поўнай акупацыі ў 89 раёнах і 4 абл. рэспублікі былі арганізацыйна афор-млены падпольныя партыйныя органы. Эфектыўна дзейнічалі падпольныя групы Заслонава на Аршанс-кім чыгуначным вузле, Харужай у Віцебску, на чыгу-начнай станцыі Обаль Віцебскай вобл. Мінскае пад-полле, нягледзячы на вялікія страты працягвала дзей-нічаць. У яго складзе змагалася звыш 9 тыс. чал-к, больш чым 1 тыс. камуністаў і 2 тыс. камсамольцаў, праведзена звыш 1500 дыверсій. У ноч на 30 ліпеня 1943г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгунач-ным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусв. вайны. Камсамолец Крыловіч падлажыў 2 магнітныя міны пад эшалон з гаручым. Пажар працягваўся 10 га-дзін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны. Падпольныя групы паспяхова дзейнічалі ў Магілёве, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Бабруйску, Ба-рысаве, Полацку, Мазыра і іншых населеных пунктах. Усяго за гады вайны ў падпольнай барацьбе ўдзельні-чала звыш 70 тыс. бел. патрыётаў. Разам з партызана-мі і падпольшчыкамі супраць ворага змагалася мясцо-вае насельніцтва.

Вызваленне тэр-рыі Бел. Страты Бел. ў др. сусв. вайне

Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступленнем во-сенню 1943г. Чырв. Арміі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – г.Камарын, а да канца года – Гомель. У 1944г. пачаўся завяршальны этап ВАВ – воўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў гэ-тым адыграла Бел. наступальная аперацыя (“Багра-ціён”). Лінія савецка-германскага фронту к лету 1944г. уяўляла сабой выступ, вядомы як “бел. балкон” – ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні. Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асабістае значэнне. Тут былі бадрыхтавны абарончыя рубяжы, якія не належалі здачы ні пры якіх абставі-нах. Лінію абароны гітлераўцы назвалі “Айчына”. Ажыццяўлялі аперацыю “Багрціён” войскі франтоў: 1-га, 2-га, 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя, фр. добраах-вотніцкі знішчальны авіяполк “Нармандыя-Нёман” і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы СССР Васілеўскі і Жукаў. Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944г. нечсакана для ворага. Войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Бел. франтоў наносілі ўдары па флангах нямецкай арміі “Цэнтр”, а 1-га Бел. – праследавалі адступаючага ворага, не даю-чы яму апамятацца. На трэці дзень быў вызвалены Ві-цебск, а затым Орша. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. У выніку насту-плення ўтварылася некалькі “катлоў”(акружаных гру-повах фашыстаў), у буйнейшым з якіх, пад Мінскам, апынулася больш чым 100 тыс. нямецкіх салдат і афі-цэраў. 7 дзён кіпеў “Мінскі кацёл”. 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 30 тыс. узята ў палон. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск. У ходзе далейшага наступлення са-вецкіх войскаў 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фа-шысцкія захопнікі былі выгнаны з бел. зямлі. За доб-лесць і гераізм, праяўленыя на бел. зямлі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Бел. – былі ўзна-гароджаны ордэнамі і медалямі СССР, а каля 400 воі-наў удастоіліся звання Героя СССР. Бел. народ сумле-нна выканаў св. абавязкі перад Радзімай і чалавецт-вам. Вялікай перамога ў Бел. не дачакаўся кожны 4-ты жыхар. Цалкам або часткова была рабурана боль-шасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў, за гады вайны рэсп. страціла больш за палову св. нац. багацця. Уклад бел. народа ў вялікую перамо-гу атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945г. БССР была ўключана ў лік краін-заснавальніц міжнароднай ААН.

18.Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў Брэсце, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам. У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі ўніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпаці Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкулы” – умовы аб’яднання, згодна з якімі:

  • захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;

  • на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі “рускія” людзі;

  • манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцелы;

  • забараняецца пераманьваць у каталіцтва ўніятаў;

  • папа рымскі з’яўляецца главой царквы ў пытаннях веры;

  • уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.);

  • набажэнства вядзецца на беларускай мове;

23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. У Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідэрам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.

Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам – Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну.

Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, значна дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў.

Сац.-эк. развіццё БССР у 1956-1985гг., спробы рэформаў

Для сац.-эк. развіцця Бел. гэтага перыяду хар-ны 2 асаблівасці: спробы рэфарміравання эк. с-мы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сац.-эк. развіцця ў 70-80-я гг. Прамысловасць Бел. дасягнула значных поспехаў. Было пабудавана 150 буйных прад-прыемстваў. Да сяр. 50-х гг. быў дасягнуты высокі ўз-ровень механізацыі торфаздабычы. Была зроблена спроба рэфарміравання эк-кі ў краіне. Быў вызначаны пераход да пашырэння тэхнічнага прагрэсу ў вытвор-часці. Прамысл. будаўніцтва вялося ва ўмовах паско-ранай НТР.Абнаўляліся і мадэрнізаваліся вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, ста-рая тэхніка замянялася новай. У выніку у 60г. агульны аб’ём прад-цыі прамысловасці БССР павялічыўся. Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. У св. развіцці прамысл-ць Бел. абапіра-лася на індустрыяльную магутнасць усёй краіны. З ро-зных гарадоў Расіі рэсп. атрымлівала розныя віды аб-сталявання і машын. Вял. дапамогу кадрамі аказвалі ўсе саюзныя рэспублікі.Паспяховае прамысл. будаўні-цтва ў 50-я гг. дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прад-цыі. У выніку кап. будаўніцтва і тэхнічнага пера-ўзбраення прамысл-ці і транспарту адбыўся колькас-ны і якасны рост раб. класа. Ва ўсіх галінах перваж-ным заставалася экстэнсіўнае развіццё. Больш выраз-на спробы рэфарміраваць кіраванне эк-кай праявілася ў 50-я гг. ў с/г. Тут сітуацыя заставалася складанай, таму што асн. сродкі і рэсурсы накіроўваліся на аднаў-ленне цяжкай прамысл-ці, іншых галін нар. гаспадар-кі. Сур’ёзныя недахопы меліся ў кіраўніцтве калгасамі і саўгасамі. У к.55г. налічвалася 650 сельскіх электра-станцый, узраслі вытворчыя сілы с/г. У 57г. была ўве-дзена тэрытарыяльная с-ма кіравання эк-кай – саў-гасы. Усё гэта рабілася, каб наблізіць кіраўніцтва да вытворчасці. У такіх умовах у 65г. была зроблена 2-я спроба рэфарміравання кіравання эк-кай. Гэта рэфор-ма уключыла пераход ад тэрытарыяльных прынцыпаў кіравання да галіновых. 60-80-я гг. з’яўл. часам стана-ўлення і развіцця хім., горнахім. і нафтаперапрацоў-чай прамысл-ці ў Бел. 50-80-я гг. – час буйнага развіц-ця радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысл-ці, прадпрыемстваў абароннага комплексу. У 60-80-я гг. разгарнуліся шырокія меліярацыйныя работы. Вял. роля ў сац. палітыцы адводзілася грамадскім фондам спажывання. Сур’ёзныя змены адбыліся ў сферы бы-тавога абслугоўвання насельніцтва. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва. Адбываўся рост насельніцтва. Павялічвалася сяр. працягласць жыцця. Хуткі рост ра-бочых і служачых. На сац. стан-шча грамадства непас-рэдны ўплыў аказвае экалогія. Увесь пасляваенны перыяд у рэсп. вялося інтэнсіўнае кап. будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, прамысл-ць і с/г ў асн. працавалі з нядрэннымі вынікамі.

19Культура Беларусі ў эпоху Адраджэння. Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.

Францішак Скарына нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, У 1512 г. у італьянскім г. Падуя атрымаў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя погляды.

Мікола Гусоўскі Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. стварыў свой лепшы твор "Песня зубра і паляванне на яго".

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вітражамі, высокмі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круглае акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі - замкамі, якія пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.

Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала культавае дойлідства.

У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н)

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.

Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св. Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета Венгерская". У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі.

Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

Пачатак ВАВ. Акупацыйны рэжым на Бел.

22 чэрвеня 1941г. фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэр-рыі Бл. Разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны (план Барба-роса) гал. удар па маскоўскім накірунку нанасіла гру-па армій “Цэнтр”. Яна мела мэту знішчэння ў прыгра-нічных баях войскаў Зах. асобнай ваеннай акругі. Няг-ледзячы на надзвычайнае цяжкае стан-шча, знаходзя-чыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі адчаяннае супраціўленне, праяўлялі стой-касць і мужнасць. За тыдзень баёў каля батальёна гіт-лераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта Кіжаватага, што знах. у зах. чыстцы Брэсцкай крэпасці. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэ-пасці. Штаб абароны ўзначалілі капітан Зубачоў і ка-місар Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася нека-лькі гадзін. Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Бел. Каля Радашковічаў здзейс-нілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, уражэнец Бел., капітан Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на гру-пу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў св. першы паветраны таран лётчык Коўзан – адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў 3 тараны і застаўся ў жывых. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне Чырв. Арміі, фашысцкія войскі, маючы велізарную эк. ваен-ную перавагу, хутка рухаліся ў глыб тэр-рыі БССР. На сёмы дзень вайны быў захоплены Мінск. Надзвычай напружаны хар-р насілі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. 14 ліпеня 1914г. пад Ор-шай упершыню савецкімі войскамі у абарончых баях была выкарыстана рэактыўная артылерыя – будучыя знакамітыя “кацюшы”. Да канца лета 1941г. уся тэр-рыя Бел. была захоплена ворагам. На захопленай тэр-рыі Бел. акупанты ўводзілі “новы парадак”, накірава-ны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нац. багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Адносіны аорага да беларусаў вызначаны ў плане “Ост”. Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, бе-ларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што ж датычылася цыганаў і яў-рэяў, якія таксама жылі ў Бел., дык іх чакала плўнае знішчэнне. Намеснікам Гітлера ў Бел. стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубе. З мэтай планавага знішчэння савецкіх людзей у Бел. было створана больш за 260 лагераў смерці, адзін з іх каля в.Малы Трасцянец. У с-ме лаге-раў фашысцкай Германіі ён займае сумнае 4-е месца па колькасці знішчаных чал-к – 206500. Яўрэйскае на-сельніцтва заганялася ў спец. Месцы пражывання – гета. Усяго іх у Бел. было 70. У Мінскім гета і лагеры смерці “Малы Трасцянец” загінула каля 100 тыс. яўрэ-яў. Гітлераўцы знашчалі ваеннапалонных і мірнае бел. насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі больш за 140 карных экспедыцый. Разам з жыхарамі фашысты спалілі 619 вёсак. Назва “Хатынь” стала сімвалам трагедыі бел. народа ў гады вайны. Савецкіх людзей насільна выво-зілі на катаржныя работы ў Германію. Было вывезена каля 380 тыс. чал-к. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. Свой “новы парадак” акупа-нты ўводзілі жорстка. Адказам на яго з’явіўся масавы антыфашысцкі рух, барацьба партызан і падпольшчы-каў.

20. Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

Духоўна-культурнае жыццё беларускага народа ў 20-30 гг. XX ст.

1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.

Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, таксама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсеба-ковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрытыІнстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Ігнатоўскі.

2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларус- кае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэ- жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Га- лубка.

Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўЯкубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А. Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным па-дзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча га-рад оў. Па праектах архітэктара/. Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

21.Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -першай палове XVIII ст.ст.

У др. пал. XVIIст. Шляхецкая РП, у тым ліку Бел., якая ўваходзіла ў яе склад, знах. ў стане глыбокага эк. заняпаду і паліт. крызісу. З сяр. XVIIст. Гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуоальных войнаў і ўнутр. між-усобіц. З 68 гадоў яе гісторыі 65 гадоў прыходзяцца на ваенныя падзеі. У др. пал. XVIIст. разарэнне сялян да-сягнула такой ступені, што нават кароль РП Ян Казі-мір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэн-нем яго стан-шча. Пасля “крывавага патопу”, як называлі сучаснікі па-дзеі сяр. XVIIст. большая частка гарадоў таксама пры-йшла да заняпаду. Пагромы і пажары 1648, 1655 і 1660гг. Непазбежныя спадарожнікі вайны – неўраджаі- выклікалі ктастра-фічныя галадоўкі. З-за голаду і блукання абяздоленна-га насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658г. і зноў успыхнула ў 1664г. Заключэнне Андросаўскага перамір’я паклала канец вайне. Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мі-рнага развіцця. Але ўжо ў пач. XVIIІст. аднаўленне га-спадаркі было спынена Паўночнай вайной. Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальварка-паншчыннай с-мы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых форм прыгонніц-тва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх гру-повак, якая даходзіда да ўзброеных сутыкненняў, пры-чыняла вялікія спусташэнні насельніцтву. Сапраўд-ным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўл. і так зва-ныя наезды адных узброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх на-дзелаў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці і інш. Сва-вольствы, якія выраблялі магнаты і шляхта, знайшлі шырокае адлюстраванне ў шматлікіх сялянскіх скар-гах, пастановах павятовых і ваяводскіх сеймікаў, кара-леўскіх універсалах. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўла-ды не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне. Узмацненне феад. прыгнёту выклікла далейшае абвастрэнне сац. супярэчнасцей на Бел. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буй-ных узброеных феад. выступленняў сялян на Бел. бы-ло Крычаўскае паўстанне 1740-44гг., якое ўзначаліў Вашчыла.

нац рух зах бел

На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыя-нальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуніс-тычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ); Беларуская рэва-люцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэ-валюцыйнага руху былі/. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі іінш.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпута-ты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), пры-хільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стая-лі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ).

Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-ра-бочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавы-значэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэ-мы асадніцтва.

Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчагаруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагерУ 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства). На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццё-вым зняволеннем. Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабо-чыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была заба-ронена свабодная лоўля рыбы, У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыя-нальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэ-макратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай па-грозы.

3. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбы-валася ў складаных знешнепалітычных умовах. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заход-няй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поў-насцю занялі Заходнюю Беларусь.. 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

У выніку ўз'яднання У ліста-падзе 1939 г.з Заходняй Беларуссю значна павя-лічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла пры-кладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек.

Нацыянальна-дзяржаўныя працэсы ў заходняй Беларусі ў 20-я г. ХХ ст. “Узбуйненні” БССР.

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнні ЛітБелССР.

ЛитБел просуществовала до 1919 года, когда она была захвачена польскими войсками в ходе советско-польской войны 1919-1920гг. После освобождения Беларуси Красной Армией 31 июля 1920 года была пРинята декларация о повторном провозглашении БССР. 30 декабря 1922 – БССР в Москве подписала договор о вступлении в СССР.

Узбуйненни тэрвторыи адбывалися у 1924 и 1926 г. У вынику тэрыторыя павяличылася у 2 разы, а насельництва у 3 и склала 4,2 млн. А административно-территориальное дзяленне было замацавана у канстытуцыи БССР 1927 года.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]