Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit (1).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
134.1 Кб
Скачать

Пытанне 30

Баркулабаўская хроніка” як узор рэгіянальнага летапісання. Адлюстраванне падзей агульнаеўрапейскай, беларускай і рэгіянальнай гісторыі. Мастацкія асаблівасці твора.

Амаль адначасова з мемуарамі Еўлашоўскага на поўдні Магілеўшчыны ў сяле Баркулабава былі напісаны ўспаміны невядомага нам жыхара той мясцовасці, якія затым увашлі ў склад мясцовай “Баркулабаўскай хронікі” (прыкладна запісы за 1599 – 1608 гг.) Яны з’яўляюцца ў ей значнай і самай цікавай у літаратурных адносінах часткай. Па характары выкладання матэрыялу, намаляваных карцінах, па свежасці фарбаў яны ўяўляюць сабою жывыя, эмацыянальна насычаныя ўспанімы аўтара пра толькі што перажытае. Пад пяром мемуарыста яны набывалі форму панарамнага апавядання пра жудасныя гады пачатку 17 ст., калі ў выніку небывалай засухі наступіў страшны голад на беларускай зямлі.

Аўтар спачувае “пашникам немаетным”, гэта значыць бедным сялянам, якіх страх галоднай смерці зрываў з наседжаных месц і гнаў у невядомыя краі ў пошуках ратунку. Яго шчыра засмучае, што такія ж гарапашныя людзі, якія засталіся на месцах, не маглі нічым дапамагчы гэтаму бясконцаму патоку галадаючых і замярзаючых.

Так падрабязна, грунтоўна апісаць асобныя бакі сялянскага жыцця мог толькі чалавек, які добра ведаў штодзенны быт і звычаі вескі, якому блізкім было жыцце простага народа. У полі зроку мемуарыста пастаянна знаходзіліся простыя людзі, іх цяжкая праца, сацыяльны быт, эканамічнае становішча і г.д. Гэтадазволіла яму стварыць шэраг выразных пейзажна-бытавых замалевак сельскага жыцця.

Баркулабаўскі мемуарыст праяўляў пэўную цікавасць да некаторых з’яў і фактаў грамадска-палітычнага і рэлігійнага жыцця. Ен апісвае Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г., з’яўленне ў Магілеве казакоў, царкоўных брацтваў. Падрабязна расказвае пра абодвух самазванцаў і характарызуе іх дзеянні, выказваючы пры гэтым свае адмоўныя адносіны да іх.

Сімпатыі мемуарыста заўседы на баку тых, хто станавіўся ахвярай ваенных сутыкненняў і ў полымі баеў губляў нажыты працай набытак. І таму невыпадкова яго расказ аб развязанай першым самазванцам вайне прасякнуты шчырым спачуваннем рускаму народу, у прыватнасці масквічам, якія аказалі ўпарнае супраціўленне інтэрвентам. Ен паказвае, што вайна, пачатая авантурыстам з мэтай заваявання царскага трона, была справай рук паноў Рэчы Паспалітай, якія дапамагалі яму спусташаць рускія землі.

У сваіх успамінах летапісец выступае як яркая творчая індывідуальнасць, як прадстаўнік дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры 17 ст. ен быў таленавітым чалавекам і верагодней за усе прадстаўніком мясцовага праваслаўнага духавенства. Яго блізкасць да простага народа наклала адбітак на характар ягомовы, сакавітай, каларытнай, багатай народнай фразеалогіяй.

Пытанне 31

Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.

Барока — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т.л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантраснасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор, палет фантазіі, гіпербалізм, інферналіі. Стыль эпохі Контррэфармацыі.

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс так як сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Мастацтва барока

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці - з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці - з падкрэсленай чутнасцю.

Прадстаўнікі: Караваджа, Анібале Карачы, Пітэр Паўль Рубенс, Рэмбрант, Ван Дэйк, Франс Хальс, Дыега Веласкес, Нікала Пусэн.

Архітэктура барока

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з’яўляецца прасторавы размах - замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр’ерах. Прадстаўнікі:

Карл Мадэрна, Андрэ дэль Поцца, Ларэнца Бярніні, Бараміні, Петра да Картона.

Літаратура. Беларускае барока.

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. Асноўнымі жанрамі барока былі барочная публіцыстыка, барочная паэзія, барочны тэатр. Герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. У беларускім барока вылучаліся тры тэндэнцыі (“Шцілі”) – высокае барока, сярэдняе і нізкае.Для высокага барока характэрны рытарычныя прыўзнятасць, сімвалічнасць. Для сярэдняга – эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. Для нізкага – народнае, непаўнароднае па сваім змесце (казкі, песні, інтэмедыі, калядкі). Прадстаўнікі беларускага барока – С. Полацкі, А.Белабоцкі (“Пентатэугум”), Ф. Утчыцкі, І. Іеўлевіч,

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку. Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.

Пытанне 32

Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.

Парадыйная проза. Па сваіх выяўленчых сродках да парадыйна-сатырычнай паэзіі вельмі блізкая беларуская барочная проза. У ей выразна адміралі жанры, звязаныя са старой літаратурай. З’явіліся свецкія творы зусім новага тыпу. Яны парадзіравалі жанры афіцыйнай літаратуры – сеймавыя прамовы, царкоўныя казанні, дзелавыя пасланні. Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная яго разбурала, паказвала яго абсурднасць. Парадыйная проза – тыповая з’ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо да новай традыцыі. Гэта ўжо не “службовае”, сінкрэтычнае пісьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Самым значным творам парадыйна-сатырычнага характару эпохі барока безумоўна з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”. “Ліст да Абуховіча”, дзякуючы сваей сатырычнай накіраванасці супраць польска-шляхецкай улады карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускага народа. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць 3 спіскі, якія захаваліся да нашага часу. Аднак у параўнанні з “Прамовай Мялешкі” гэты сатырычны твор крыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін бок тагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай – амаральнасць і прдажнасць службовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні.

З’яўленне “Ліста” было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654 г. рускаму войску, якім камандваў ваявода П.Шэйн. Камандванне ж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп Абуховіч.

Аўтар “Ліста” Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала Абуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтэрэсам Рэчы Паспалітай; з гэтай пазіцыі ен крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля на беларускіх землях.

У гэтым памфлеце аўтар высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” цікавіць нас не толькі як выдатны для свайго часу ўзор вострай палітычнайсатыры, але і як бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова ўключае параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, іронію.

Крытыка ў “Лісце да Абуховіча” адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая ўсеабдымная. А пачцівыя звароты аўтара да Абуховіча надаюць твору саркастычны характар.

”Ліст да Абуховіча” на раўне з “Прамовай Мялешкі” з’явіўся крокам наперад ў развіцці беларускай літаратуры па шляху ўзмацнення ў ей крытычнага пафасу і далейшай дэмаркатызацыі, шырокага і арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапных выяўленчых сродкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]