
Адраджэнне ў Беларусі
Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзйнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання.
Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі, А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе. З’явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.
Паспяхова развівалася архітэктура, што знайшло адлюстраванне ў будаўніцтве шматлікіх ратуш, храмаў, палацаў, дамоў цэхавых брацтваў і інш. Спачатку рэнесансныя рысы спалучаліся з элементамі готыкі (Мірскі замак, Мураванкаўская царква-крэпасць). У 16 ст. – сярэдзіне 17 ст. рысы Адраджэння праявіліся і ў выяўленчым мастацтве, якое спалучала заходнееўрапейскія традыцыі, асаблівасці візантыйскай мастацкай спадчыны і адметныя рысы творчасці мясцовых мастакоў. Пашырыўся жанр партрэта, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. Фармаваўся жанравы і батальны жывапіс. У беларускім іканапісе ўзнікла наватарская плынь, што выявілася ва ўвядзенні ў сюжэтную канву бытавых і этнаграфічных дэталяў. У беларускім мастацтве першай паловы 17 ст. формы Адраджэння суіснавалі з рысамі маньерызму, але паступова пачалі саступаць вядучае месца стылістыцы барока.
Пытанне 17
Мікола Гусоўскі і яго “Песня пра зубра”. Вырашэнне аўтарам творчай задачы і звышзадачы.
Міко́ла Гусо́ўскі (1470 —пасля 1533) — беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы.
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава), дакладнае месцазнаходжанне якой у межах сучаснай ці этнаграфічнай Беларусі дагэтуль нявысветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў з сям’і паляўнічага. Пісьмом Мікола авалодаў у катэдральнай або царкоўна-прыхоцкай школе. Працягваў ва ўнівэрсытэтах Балёні, Вільні, Кракава.
Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Лева Х напісаў паэму: «Песня пра зубра». Калі паэт канчаў пісаць паэму, паляндра прыйшла на Апэнінскую паўабтоку. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да святога Себасцяна». Сканалі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён не змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца.
Творы
паэма «Песня пра зубра 1523;
верш «Суцяшэнне» 1523;
верш-малітва «Да святога Себасьцяна» 1523;
паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
паэма «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» 1525.
Пераклады
На беларускай мове існуе тры перастварэньні «Песні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.
У 1980 годзе ЮНЭСКА з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў.
Песня пра зубра
Галоўная праблема, закранутая аўтарам, праблема гуманізму. Аўтар любіць усё жывое на зямлі, выказвае да яго глыбокую пашану, заклікае берагчы і шанаваць яго. Аўтар захапляецца жыццём прыроды. I адначасова шануе, беражэ яе гарманічную цэласнасць. I гэта другая, ці не самая значная, праблема паэмы. Амаль пяць стагоддзяў назад мастак прадчуваў разбуральны працэс на зямлі. Бачыў, што ён адбываецца па віне чалавека. Таму і не выпадкова супрацьпастаўляе жыццё зубрынае (статак захоўвае ва ўсім парадак, кожны ведае свае правы і абавязкі, калі ратуюцца — то толькі разам, няма канфлікту паміж «бацькамі і дзецьмі», як няма небяспекі — поўная свабода ў паводзінах) і людское. Людское жыццё поўнае зайздрасці, узаемнага недаверу. Супольнасць распадаецца. Нават традыцыйнае паляванне, заўсёды ўдалае, і то не могуць наладзіць правадыры і іх світа. Гінуць ні ў чым і ні перад кім не вінаватыя смерды на палях бітваў. I нікому да гэтага няма справы.
Яшчэ адна праблема, закранутая ў паэме, — праблема спосабаў людскога сужыцця на зямлі. Адно сужыцце грунтуецца на дабрыні, захаванні традыцый, справядлівасці. Другое — на войнах, рабаўніцтве, узаемным недаверы, забыцці спрадвечных традыцый. У першым выпадку аўтар страсна падтрымлівае лад жыцця пры князю Вітаўту. Строгі да прыбліжаных і ўсіх падданых, князь гэты, на думку аўтара паэмы, быў справядлівы. Сурова адносіўся і да сябе самога.
Усе стагоддзі чалавецтва хвалявала праблема сацыяльнай няроўнасці людзей.
Культам свабоды, як гаранта гарманічнага супольнага жыцця, наскрозь прасякнута паэма Гусоўскага «Песня пра зубра».
Аўтар узнімае таксама вечныя праблемы вайны і міру, жыцця і смерці, сутнасці мастацкай творчасці. У апошнім пыпадку бароніць прынцыпы творчасці, блізкай да рэальчага жыцця, заснаванай на ідэях патрыятызму, любві да ларода і радзімы і іншае.
У цэлым “Песня пра зубра” Гусоўскага – гэта яшчэ адзін выдатны ўзор выявы рэнесансных жыццярадаснасці і адносінаў да навакольнага свету, пераконанасці ў гуманістычнай місіі паэзіі, паэта, культуры ўвогуле. У паэме ў цэлым паказана адкрытасць душы яе аўтара перад усім светам і людзьмі – таксама чыста рэнесансная рыса адносінаў да рэчаіснасці. Аўтар gf’vs разам з тым скрозь и ўсюды застаецца па-адраджэнску талерантным у адносінах да іншых вераў и культураў.
Пытанне 18
Беларускія пісьменнікі-лаціністы эпохі Рэнесанса. “Пруская вайна” Яна Вісліцкага.
Майстры-пісьменнікі: Гусоўскі, Скарына, Кунцэвіч, Вісліцкі.
Ян Вісліцкі нарадзіўся каля 1485 года, як мяркуюць даследчыкі, на тэрыторыі Беларусі. Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве. Выступаў у пашыраных на той час у свецкай літаратуры жанрах - ода, эпіграма, элегія, пасланне. Пісаў творы на лацінскай мове. У 1516 годзе у Кракаве выдаў паэму "Пруская вайна". Памёр каля 1520 года.
Пруская вайна: У першай частцы - паэтычная прылюдыя,э кспазіцыя да гераічнага эпасу, ўмоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы. Узнаўляецца легендарная радаслоўная заснавальнікаў польскай дзяржавы. У другой – апісваецца захопніцкая палітыка тэўтонскага ордэна, пераможная бітва з рыцарамі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Рыцарам супрацьстаяць беларускія, літоўскія, польскія, рускія, татарскія палкі. Гістарычная крыніца - “Гісторыя Польшчы” (Ян Длугаш). У Гэтай кнізе упершыню нарад с літвінамі узгадваюцца “беларусцы”. Трэцяя частка паведамляе пра вяселле караля Ягайлы з маладзенькай беларускай шляхцінкай Соф'яй Гальшанскай, ад якой 74-гадовы манарх урэшце дачакаўся наследніка. Міфалагічныя персанажы: Юпітэр склікае ўсіх алімпійцаў на вяселле: Юнона абяцае шчасце і багацце, Мінеўра-дзецям яе мудрасць, Марс зычыць усё дынастыі ваенную славу. Прысутнічае німфа русінаў Сонька.
Пруская вайна Яна Вісліцкага – паэма любові і сімпатый, паэма зроку пільнага, усебачнага, паэма карцін як батальных, так і пейзажных, паэма як “масавых сцжн”, так і апаэтызаваных асоб, перш за ўсе князеўны віцебскай.
Пытанне 19
Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.
Паходжанне
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.
Жыццёвы шлях
Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук.. Праз 2 гады , у 1506 ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.
У 1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — Псалтыр (Біблія), пасля яшчэ 19 кніг.
Каля 1520 Францыск Скарына пераехаў у сталіцу ВКЛ Вільню. У пач. 1520-х г. ён заснаваў у доме Бабіча першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак. У 1525 у Вільні выдаў Апостал.
У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачьшанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.
Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.
Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.
Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.
Выданні Скарыны з'яўляюцца унікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.
Светапогляд
У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансава-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рзлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння.
Духоўная спадчына Францыска Скарыны была асэнсавана і ў значнай ступені ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў.