Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria (1).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
196.56 Кб
Скачать

Пытанне 62. Прыярытэтныя накірункі сучаснага палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Палітычнае развіцце. Развіццё ўзаемаадносін з Расіяй з'яўляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі РБ. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаў-ленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 8 снежня 1999 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы.

Культурнае развіцце. 1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця бел. мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца бел. мова. Аднак на ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рус.мовы ў Беларусі. Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў бел. і рускай мовам.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб адукацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у РБ.

2. Развіццё літ-ры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі звярнуліся да тэмы гісторыі бел. народа. Раман Дайнекі «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўнікаў-крыжакоў. Полацкі князь У.Чарадзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». На шырокім гістарычным фоне, з улікам агульначалавечых каш-тоўнасцей, разглядаецца лес бел. народа ў XX ст. у аповесцях Быкова «Сцюжа», «Сцяна».

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвяры», «Сатанінскі тур».

Асобае месца ў бел. літ-ры займае творчасць С. Алексіевгч. Сусветную вядомасць атрымалі яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі».

У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага — чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлюстраванне ў цыкле карцін. У іх ліку — «Чарнобыльская мадонна».

Мастаком Аляксандрам Кішчанкам у 1995 г. створаны «Габелен стагоддзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. Яго габелен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку ААН у Нью-Йорку.

У апошнія гады створаны скульптурныя помнікі С. Буднаму ў Нясвіжы, Тураўскаму ў старажытным Тураве, Міцкевічу ў Навагрудку, Скарыне і Полацкай на іх радзіме ў Полацку.

Брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом адноўлена хрысціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — крыж Ефрасінні Полацкай.

Эканамічнае развіцце.

Сяр. 1990-х – распрацавана праграма выхаду з крызісу А.Лукашэнкам.

Мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ.

1996 “Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця РБ да 2010 г.”

І этап. (1996-2000) Сац. напрамкі развіцця: задачы: рост экспарту бел. тавараў, будаўніцтва жылля, вырашыць харч. пытанні. Умовы: суіснаванне дзяржаўнага і прыватнага сектараў эканомікі, правядзенне прыватызацыі, павышэнне канкурэнтаздольнасці, развіцце экан. сувязей з краінамі СНД. Дасягненні: пераадолены крызісныя тэндэнцыі у 2000-м г., адноўлены ўзровень прамысловага развіцця 1990-ага.

ІІ этап. (2001-2005)

2001 “Усебеларускі нац. сход. Праграма развіцця эканомікі на 2001-2005 гг. Задачы: рост жыццевага ўзроўню насельніцтва і набліжэнне яго да ўзроўню жыцця насельніцтва краін Зах.Еўропы. Дасягненні: па вытворчасці мяса, малака, бульбы на душу насельніцтва РБ – лідэр СНД, рост зарплаты.

ІІІ этап. “Усебеларускі нац. сход”. План сац-экан. Развіцця на 2006-2010 гг.

Задачы: забеспячэнне сац-экан. развіцця ва ўмовах паступовага пераходу да постіндустрыяльнага грамадства, стварэнне сац.-арыентаванай мадэлі развіцця.

Такім чынам, сац-арыянтав. мадэль спалучала элементы рыначных адносін з эфектыўнай сістэмай абароны інтарэсаў насельніцтва. Ідэі рыначнага самарэгулявання і дзярж. кіравання. Для сац.-ар. рыначнай эканомікі характэрна суіснаванне дзяржаўнага і прыватнага сектараў эканомікі. Дзяржаве надаецца выключная роля ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэбнасцей насельніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]