- •Пытанне 1. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія прадмета.
- •Цывілізацыйная канцэпцыя:
- •Бронзавае стагоддзе:
- •Пытанне 4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях ў 9-12 ст.
- •Прычыны раздробленасці ўсходнеславянскіх зямель:
- •Пытанне 6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.
- •Пытанне 7. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •Пытанне 8. Рэлігія і культура ў 9-13 ст.
- •Пытанне 9. Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў.
- •Пытанне 10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •Пытанне 11.Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага. Падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны ў 14-16 ст.
- •Пытанне 12. Знешняя палітыка Вялікага княтсва Літоўскага ў 14-16 ст.
- •Пытанне 13. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.
- •Пытанне 14. Узаемадачыненні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 15. Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Развіцце пратэстанскіх цэркваў і рухаў у 16 ст.
- •Пытанне 16. Развіцце феадальных адносін на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 17. Асноўныя рысы беларускай культуры ў сяр.13 – сяр.17 ст.
- •Пытанне 18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 ст.
- •Пытанне 19. Гарады Беларусі ў 14-16 ст.
- •Пытанне 20. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •1654 – Дагавор паміж Расіяй і Украінай (Масква дапамагае абараняцца Украіне), Пераяслаўская Рада.
- •Пытанне 25. Беларуская культура ў 17-18 ст.
- •Пытанне 26. Палітыка расійскага ўраду на Беларусі ў канцы 18 - пачатку 19 ст.
- •Пытанне 27. Беларусь у вайне 1812 г.
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19 ст. Рэформы Кісялева.
- •2. Рысы крызісу феадальна прыгоннага ладу:
- •Пытанне 29. Грамадскі рух на Беларусі ў першай трэці 19 ст. Паўстанне 1830-31 гг.
- •Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў першай палове 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 31. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.
- •Пытанне 32. Паўстанне 1863 г.
- •Пытанне 33. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. І контррэформы 80-90-х гг.
- •Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.Г. Хіх ст.
- •Пытанне 34. Культура Беларусі ў др.П. 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў ў другой палове 19 ст.
- •Пытанне 36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-90-х гг.
- •Пытанне 37.Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 38. Фарміраванне беларускай нацыі (19- пач. 20 ст.)
- •Пытанне 39. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у пачатку 20 ст. Дзейнасць бсг.
- •Пытанне 40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •Пытанне 41. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 42. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •Пытанне 43. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі.
- •Пытанне 44. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і ўтварэнне органаў савецкай улады.
- •Пытанне 45. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады бнр.
- •Пытанне 46. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
- •Пытанне 47. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919-1920).
- •Пытанне 48. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг.)
- •Пытанне 49. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў савецкай Беларусі (1921-1927 гг.)
- •Пытанне 50. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.
- •Пытанне 51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Пытанне 52. Развіцце беларускай культуры ў 1920-30-я гг.
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўрада бсср па развіцці культуры Беларусі, бел. Мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Пытанне 53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі і бсср у 1939 г.
- •Пытанне 54. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 55. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Пытанне 56. Аднаўленне народнайгаспадаркі бсср (1944-1-я палова 50-х гг.)
- •Пытанне 57. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •Пытанне 58. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі (2-я палова 1940-х-1980-я гг.)
- •Пытанне 59. Развіцце адукацыі, навукі і культуры (2-я палова 1940-х-1980-я гг).
- •Пытанне 60. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •Пытанне 61. Утварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў (канец 1980-х-1990-я гг).
- •1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў др.П. 80-х гг. Была звязана з палітыкай перабудовы, абвешчанай у 1985 г. Новым кіраўніком цк кпсс Гарбачовым.
- •Пытанне 62. Прыярытэтныя накірункі сучаснага палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Пытанне 49. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў савецкай Беларусі (1921-1927 гг.)
Утварэнне Савецкага Саюза і прыняцце Канстытуцыі СССР у студзені 1924 года выклікалі неабходнасць унясення змен у канстытуцыйнае заканадаўства БССР. Гэтымі пытаннямі ў першую чаргу і заняўся ў сакавіку 1924 года VI Усебеларускі (Надзвычайны) з"езд Саветаў. Парадак дня з"езда ўключаў пытанні:
1. Міжнароднае і ўнутранае становішча Савецкага Саюза.
2. Пашырэнне межаў БССР і задачы Савецкага будаўніцтва.
3. Адміністрацыйна-гаспадарчы падзел БССР.
4. Пытанні Канстытуцыі БССР.
5. Выбары ЦВК БССР.
Да пачатку 1921 г. народная гаспадарка БССР была амаль што зруйнавана. У ходзе вайны нямецкай і польскай акупацыяй знішчаны былі прамысловыя прадпрыемствы, разрабавана сельская гаспадарка, перасталі працаваць школы і іншыя культурна-асветніцкія ўстановы.
Правядзенне нэпа садзейнічала і развіццю бел. культуры, адкрыліся новыя школы, тэхнікумы, БДУ і іншыя ВНУ. У 1929 г. была ўтворана Акадэмія навук. Вялікая работа праводзілася па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва рэспублікі. У гэты ж час праводзіліся мерапрыемствы па стрымліванню русіфікацыі дзяржаўных устаноў і пераводу іх на бел. мову.
Пасля захопу Германіяй у лютым—сакавіку 1918 г. новых раёнаў Беларусі Зах. вобласць працягвала існаваць, але ўжо ў іншых тэрытарыяльных рамках. Усходнія паветы Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія засталіся не акупіраванымі, былі аб"яднаны са Смаленскай губерняй. Цэнтрам вобласці стаў Смаленск. Дэмаркацыйная лінія, устаноўленая пасля падпісання Брэст-Літоўскага дагавора, расчляніла шэраг паветаў і валасцей.
Неадпаведнасць старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення пераўтваральным мэтам новай улады стала асабліва адчувальная пасля пераходу да мірнага будаўніцтва.
Рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў БССР, якая наспявала, цесна пера-пляталася з другой важнай праблемай — неабходнасцю вяртання ў граніцы рэспублікі тэрыторый РСФСР з пераважаючым беларускім насельніцтвам. Генеральны перагляд тэрытарыяльнай будовы Беларусі немэтазгодна было пачынаць да ўстанаўлення яе новых граніц.
Перагляд граніц паміж БССР і РСФСР увайшоў у гісторыю як узбуйненне БССР. На справе ж размова ішла аб новым этапе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, не рэалізаванага ў поўнай меры па розных прычынах у 1919—1920 гг.
3 сакавіка 1924 г. у адпаведнасці з дасягнутым паміж дзвюма рэспублікамі пагадненнем выйшла пастанова аб перадачы БССР тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтвам. 7 сакавіка 1924 г. змяненне граніцы паміж БССР і РСФСР было зацверджана Прэзідыумам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР. У састаў БССР увайшлі 15 паветаў і некаторыя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.
У канцы 1926 г. адбылося новае расшырэнне тэрыторыі БССР. Гэта быў другі этап узбуйнення рэспублікі. Зыходзячы з раней прынятых рашэнняў аб далучэнні да БССР раёнаў з пераважаючым беларускім насельніцтвам, Прэзідыум Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта 6 снежня 1926 г. пастанавіў перадаць БССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы.
Канчатковую мяжу паміж РСФСР і БССР павінна была вызначыць камісія з прадстаўнікоў зацікаўленых рэспублік пад старшынствам прадстаўніка ЦВК СССР.
Утварэнне СССР і прыняцце яго Канстытуцыі, узбуйненне БССР, правядзенне нэпа і палітыкі беларусізацыі - усё гэта патрабавала прыняцця новай Канстытуцыі БССР. 11 красавіка 1927 г. яе і прыняў VIII Усебеларускі з"езд Саветаў.
Вынікі
Пад уздзеяннем НЭПа складвалася новае зямельнае заканадаўства рэспублікі. Яго аснову складала выключнае права дзяржаўнай уласнасці на зямлю пры захаванні права карыстання і валодання зямлёй сялянамі. IX Усерасійскі з"езд Саветаў у снежні 1921 г. замацаваў за сялянамі права на свабодны выбар форм землекарыстання, прапанаваў перагледзець зямельнае заканадаўства і дапасаваць яго да новай эканамічнай палітыкі. Судовыя рэформы замацоўвалі развіццё судовай сістэма Беларусі, рашэнні замацоўваліся ў прававых актах. Канстытуцыя 1927 года падкрэслівала класавы характар дзяржавы, т.як БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыята ў асобе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пашырэнне тэрыторыі значана садзейнічала развіццю БССР як ў эканамічным, так і палітычным накірунку. Увогуле змены пач. XX ст. станоўча паўплывалі на наступнае развіцце БССР, а потым і Беларусі.
