Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria (1).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
196.56 Кб
Скачать

Бронзавае стагоддзе:

Першыя вырабы з самароднай медзі (6500 да н.э.- не на тэрыторыі Беларусі). Праз 3000 гадоў - бронза. У 1800-1500-металургічныя цэнтры ў Закаўказзе і Скандынавіі. У нас у асноўным каменныя прылады, плоскадонны посуд, ткацтва, металургія, воінскія захопы - зараджэнне маёмаснай няроўнасці, патрыярхат. Існуе тавараабмен. 2-3 тыс. гадоў да н.э.. Дэмаграфічны выбух у Еўропе. Балты дашлі на нашу тэрыторыю з сярэдняга паддняпроўя і ў 2-ім тыс да н.э. змяшаліся з мясцовым насельніцтвам і рассяліліся ў нашым боку. З'явіліся індаеўрапейцы. Яны прынеслі новыя культуры. - культура штрыхавой керамікі, культура баявых сякер і іншыя.

Жалезнае стагоддзе:

У 7-6 у да н.э. у нашым боку пачынаюць здабываць жалеза з бурых жалязнякоў (выплаўляюць у печах- домніцах), развівалася падсечная сістэма земляробства (проса, бабы, пшаніца). У 4-5 у н.э. на нашу тэрыторыю дашлі славяне са сваёй прарадзімы (рэкі Эльба, Вісла, Нёман). Са сваёй прарадзімы частка славян ішла на поўдзень, іншая на ўсход (дайшла да Дняпра і ў 6-7 у тут сфармавалася новая галіна славян - беларусы, рускія, украінцы)- усходнія славяне.

3 этапу засялення: 1) Вялікае перасяленне, 2) Славянізацыя балтаў , 3) Славяне - асноўнае насельніцтва нашага боку. Асіміляцыя славянамі нашай тэрыторыі ішла шляхам вайны і мела вялікае значэнне для гістарычнага лёсу Беларусі.

Пытанне 3. Рассяленне ўсходнеславянскіх этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі.

Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу. Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. узнікла званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў. Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан. У 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек. Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш. Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы. У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст.

Крывічы: Вярхоўя Дняпра, Заходняй Дзвіны, гарады Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў. 859 – першы ўспамін ў “Аповесці мінулых гадоў”. Цэнтр – Полацк. Назва – ад слова “крэўныя” – родныя па крыві.

Радзімічы: У міжрэччы Дняпра і Дзясны, па цячэнні ракі Сож і яе прытокаў. Цэнтр Гомій (Гомель), 885 першыя звесткі пра радзімічаў.

Дрыгавічы: Паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Назва ад слова “дрыгва” – балота. Гарады – Тураў, Пінск, Слуцк, Клецк.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]