
- •Пытанне 1. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія прадмета.
- •Цывілізацыйная канцэпцыя:
- •Бронзавае стагоддзе:
- •Пытанне 4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях ў 9-12 ст.
- •Прычыны раздробленасці ўсходнеславянскіх зямель:
- •Пытанне 6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.
- •Пытанне 7. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 9-13 ст.
- •Пытанне 8. Рэлігія і культура ў 9-13 ст.
- •Пытанне 9. Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў.
- •Пытанне 10. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •Пытанне 11.Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага. Падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны ў 14-16 ст.
- •Пытанне 12. Знешняя палітыка Вялікага княтсва Літоўскага ў 14-16 ст.
- •Пытанне 13. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.
- •Пытанне 14. Узаемадачыненні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 15. Рэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. Развіцце пратэстанскіх цэркваў і рухаў у 16 ст.
- •Пытанне 16. Развіцце феадальных адносін на Беларусі ў 14-17 ст.
- •Пытанне 17. Асноўныя рысы беларускай культуры ў сяр.13 – сяр.17 ст.
- •Пытанне 18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 ст.
- •Пытанне 19. Гарады Беларусі ў 14-16 ст.
- •Пытанне 20. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •1654 – Дагавор паміж Расіяй і Украінай (Масква дапамагае абараняцца Украіне), Пераяслаўская Рада.
- •Пытанне 25. Беларуская культура ў 17-18 ст.
- •Пытанне 26. Палітыка расійскага ўраду на Беларусі ў канцы 18 - пачатку 19 ст.
- •Пытанне 27. Беларусь у вайне 1812 г.
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19 ст. Рэформы Кісялева.
- •2. Рысы крызісу феадальна прыгоннага ладу:
- •Пытанне 29. Грамадскі рух на Беларусі ў першай трэці 19 ст. Паўстанне 1830-31 гг.
- •Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў першай палове 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 31. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.
- •Пытанне 32. Паўстанне 1863 г.
- •Пытанне 33. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. І контррэформы 80-90-х гг.
- •Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.Г. Хіх ст.
- •Пытанне 34. Культура Беларусі ў др.П. 19 ст.
- •4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «а. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт а. Пушкіна.
- •Пытанне 35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў ў другой палове 19 ст.
- •Пытанне 36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-90-х гг.
- •Пытанне 37.Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 38. Фарміраванне беларускай нацыі (19- пач. 20 ст.)
- •Пытанне 39. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у пачатку 20 ст. Дзейнасць бсг.
- •Пытанне 40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •Пытанне 41. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст.
- •Пытанне 42. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •Пытанне 43. Лютаўская (1917 г.) рэвалюцыя на Беларусі.
- •Пытанне 44. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і ўтварэнне органаў савецкай улады.
- •Пытанне 45. Абвяшчэнне Беларускай народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады бнр.
- •Пытанне 46. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
- •Пытанне 47. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919-1920).
- •Пытанне 48. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг.)
- •Пытанне 49. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў савецкай Беларусі (1921-1927 гг.)
- •Пытанне 50. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.
- •Пытанне 51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Нацыянальна-вызваленчы рух.
- •Пытанне 52. Развіцце беларускай культуры ў 1920-30-я гг.
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўрада бсср па развіцці культуры Беларусі, бел. Мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Пытанне 53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі і бсср у 1939 г.
- •Пытанне 54. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 55. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Пытанне 56. Аднаўленне народнайгаспадаркі бсср (1944-1-я палова 50-х гг.)
- •Пытанне 57. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •Пытанне 58. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі (2-я палова 1940-х-1980-я гг.)
- •Пытанне 59. Развіцце адукацыі, навукі і культуры (2-я палова 1940-х-1980-я гг).
- •Пытанне 60. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- •Пытанне 61. Утварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў (канец 1980-х-1990-я гг).
- •1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў др.П. 80-х гг. Была звязана з палітыкай перабудовы, абвешчанай у 1985 г. Новым кіраўніком цк кпсс Гарбачовым.
- •Пытанне 62. Прыярытэтныя накірункі сучаснага палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Пытанне 29. Грамадскі рух на Беларусі ў першай трэці 19 ст. Паўстанне 1830-31 гг.
1816-19 – вызваленне ад прыгоннага права сялян Прыбалтыкі.
1815 – Канстытуцыя Царства Польскага.
Узмацніўся грамадска-палітычны рух. З’явіліся так званыя таварыствы.
Таварыства Філаматаў (1817). Прадстаўнікі: Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Юзан Яжоўскі. Месца: Віленскі універсітэт. Мэты: культурна-асветніцкія ідэі пратрыятызму, роўнасцей волі.
Таварыства Філарэтаў (1820). Прадстаўнікі: Міхаіл Рукевіч. Месца: Свіслацкая гімназія, іленскі універсітэт. Мэты: аднаўленне РП, адмена прыгоннага права, увядзенне канстытуцыі.
Таварыства ваенных сяброў (1825). Прадстаўнікі: Ігельстром, Вягелін. Месца: Літоўскі асобны корпус (афіцэры). Мэты: прыхільнікі рэвалюцыі, антыўрадавага паўстання, выступленняў (25 снежня 1825 г.), звяржэнне царызму.
Патрыятычнае таварыства (1824). Прадстаўнікі: Ромер, Прозар. Месца: Літва, Беларусь. Мэты: тэрытарыяльнае аднаўленне РП.
Дэмакратычнае таварыства (1836). Прадстаўнікі: Савіч. Месца: Віленская медыка-хірургічная акадэмія. Мэты: Сацыяльная няроўнасць, незалежнасць сялян, нацыянальная самастойнасць.
Саюз свабодных братоў. Месца: Ашмяны, Ліда, Гародня, Мінск, Вільня. Мэты: Сацыяльная і нацыянальнае вызваленне, за свабодную Расію і Польшчу.
Паўночнае таварыства (1820). Прадстаўнікі: Мураўеў, Трубяцкі, Валконскі, Лунін, Бястужаў, Рылееў. Месца: Расія, Сяменаўскі гвардзейскі полк у Пецярбургу. Мэты: дзяржаўны пераварот рэвалюцыі
Паўстанне 1830-31 гг.
Мэта: аднаўленне РП, правядзенне рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Створаны Віленскі цэнтральны паўстанскі камітэт. Удзельнікі – шляхта, студэнты, афіцэры, духавенства (усяго каля 10 тыс.)
Плыні паўстання:
- рэвалюцыйна-дэмакратычная (Лялевель)
- кансерватыўна-арыстакратычны (Чартарыйскі)
Вынік:
- падаўленне паўстання
- змена ўрадавай палітыкі
- увядзенне новага заканадаўчага ўлажэння “Установа аб губернях”
- 1832 – створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерніяў”.
- 1840 – адмена дзеяння ІІІ Статута ВКЛ.
- 1839 – аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай (у Полацку).
- 1832 – закрыцце Віленскага універсітэта
Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускай культуры ў першай палове 19 ст.
1. У XIX ст. узнік новы навуковы напрамак — беларусазнаўства. Значны уклад у яго развіццё ўнеслі браты Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску быў створаны першы ў Беларусі музей старажытпнасцей. Пазней, у 1855 г., дзякуючы намаганням Яўстафія, быў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, у які яго заснавальнік перадаў збор уласных археалагічных матэрыялаў. Такім чынам, быў пакладзены пачатак музейнай справе ў Беларусі.
Ацным з заснавальнікаў беларусазнаўства быў археолаг, гісторык, літаратар Адам Кіркор. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак, выяўленых у выніку раскопак каля тысячы курганоў, ён перадаў Віленскаму музею старажытнасцей.
3 пазіцый тэорыі «заходнерусізму» асвятляў пытанні гісторыі Беларусі Каяловіч. Згодна з гэтай тэорыяй, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага этнасу. Каяловіч сцвярджаў, што галоўны напрамак развіцця беларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя.
2. У галіне адукацыі пасля падаўлення польскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. быў закрыты ў 1832 г. Віленскі універсітэт. Кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні за аднаўленне РП у межах 1772 г. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў універсітэта Т.Зана і А.Міцкевіча было створана таварыства філаматаў. Яно пачало займацца навуковым даследаваннем мовы, веры і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.
У 1836 г. выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў было пераведзена на рус. мову, а сама яна ўводзілася ў якасці абавязковага прадмета. Пол. мова была выключана з вучэбных праграм.
Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інстытута — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю. У 1864 г. ён быў закрыты ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.
3. Першым класікам новай бел. літ-ры стаў В.Дунін-Марцінкевіч. У сваёй двухмоўнай драме «Сялянка» («Ідылія»), надрукаванай у Вільні ў 1846 г., ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны — па-польску. У гэтым творы ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка.
Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў польскі кампазітар Манюшка.
Сялянская тэматыка гучала ў вершах Сыракомлі. Ен стаў аўтарам вядомай рускай песні «Когда я на почте служил ямщиком», у аснову якой пакладзены яго верш «Паштальён».
Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне п.п. XIX ст. займае творчасць сялянскага паэта Паўлюка Багрыма. Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца поўнасцю. За перапісванне забароненых літ-ных твораў і ўдзел у сялянскім выступленні ён быў аддадзены на рэкруцкую службу ў царскае войска. 3 трох сшыткаў вершаў маладога паэта да нас дайшоў толькі адзін верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...»
Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны твор Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні.