
- •Адказы да заліка па курсу “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
- •1.Мова як грамадская з’ява і яе функцыі.
- •6.Слова як цэнтральная моуная адзінка.
- •7.Лексіка беларускай мовы паводле паходжання; лексіка інтэрнацыянальная і безэквівалентная.
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле актыунасці выкарыстання(гістарызмы і архаізмы, лексічныя і семантычныя неалагізмы, аказіяналізмы).
- •9.Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання(агульнаужывальная і абмежаваная ва ужыванні:дыялектная, спецыяльная, сацыяльна абмежаваная).
- •Абмежаванага выкарыстання
- •Іі. Марфалагічныя асаблівасці
- •Ііі. Сінтаксічныя асаблівасці
- •1. Правільнасць – адна з найбольш важных якасцей маўлення, што
Іі. Марфалагічныя асаблівасці
Да іх адносяцца: іменны характар – адна з важных рыс навуковага маўлення – перавага
назоўнікаў над іншымі часцінамі мовы;
2)значная доля аддзеяслоўных назоўнікаў з абстрактным значэннем (на -анне/-
янне, -энне/-енне, -асць, -цыя);
3) у навуковым маўленні пераважаюць аналітычныя (складаныя) формы
ступеней параўнання прыметнікаў: больш выразны, найбольш адпаведны,
самы складаны;
4) у беларускай мове, у параўнанні з рускай, значна абмежавана выкарыстанне
дзеепрыметнікаў (асабліва з суфіксамі -уч-/-юч-, -ач-/-яч-, -ш-, -ўш-);
5) у навуковым маўленні пераважае форма 3-й асобы займенніка (ён, яна, яно,
яны). Формы ты, вы не выкарыстоўваюцца.
6) форма 1-й асобы адзіночнага ліку (я) ужываецца зрэдку;
7) адна з характэрных рыс навуковага маўлення – звужаная колькасць асабовых
дзеясловаў; пераважае форма 3-й асобы цяперашняга часу (аналізуюць,
праводзяць, вывучаюць, паказваюць, мяркуюць і інш.);
Ііі. Сінтаксічныя асаблівасці
Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, паколькі
аднасастаўныя валодаюць вялікай экспрэсіўнасцю.
Аднасастаўныя (намінатыўныя) сказы выкарыстоўваюцца ў загалоўках,
фармулёўках раздзелаў, параграфаў і да т.п.
19.Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю.
Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы неасабовы характар
выказвання, таму дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме 1-ай асобы, за выключэннем
загадаў, заяў, дакладных.
Аб’ектыўнасць – істотная прыкмета афіцыйна-справавога стылю. Яму
супрацьпаказаны эмацыянальнасць, суб’ектыўная ацэначнасць і гутарковасць.
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў мове службовых дакументаў, якія фіксуюць
дзейнасць установы. Іх можна падзяліць на групы:
1. Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, загады і інш.).
2. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі і інш.).
3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы).
4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя
запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы, тэлефанаграмы і інш.).
20.Культура прафесійнага маулення і яе кампаненты.
Мова – натуральна ўзнікшая і заканамерная семіатычная (знакавая) сістэма,
якая валодае ўласцівасцю сацыяльнага прызначэння.
Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта і працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік
гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).
Культура (прафесійнага) маўлення – гэта сукупнасць якасцей маўлення,
якія робяць яго дасканалым сродкам камунікатыўных зносін у той ці іншай сферы
дзейнасці чалавека; уменне правільна, дакладна, лагічна перадаваць свае думкі
сродкамі мовы.
Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення, як і культуры
маўлення наогул, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць,
дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня.
1. Правільнасць – адна з найбольш важных якасцей маўлення, што
прадугледжвае захаванне літаратурных нормаў . 2. Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці слова і зместу. 3. Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага,
паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой. 4. Дарэчнасць маўлення мае на ўвазе выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці. 5. Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў .
6. Чысціня як кампанент культуры маўлення вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, якія маюць абмежаваную сферу выкарыстання, або адносяцца да слоў, ужыванне якіх непажадана.
7. Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных
сродкаў і ў адсутнасці штампаў, адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых
жа слоў і выразаў.