Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zalika_pa_belaruskay_move.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
38.12 Кб
Скачать

Адказы да заліка па курсу “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

1.Мова як грамадская з’ява і яе функцыі.

Намінатыўная функцыя рэалізуецца праз даванне імя, называнне, найменне.

Кагнітыўная (пазнавальная) функцыя мовы рэалізуецца пры атрыманні новых ведаў, інфармацыі.

Камунікатыўная функцыя заключаецца ў абмене інфармацыяй пры дапамозе мовы, выконванні ролі сродка зносін.

Фатычная функцыя заключаецца ў здольнасці наладжваць кантакты, адносіны ў розных камунікатыўных сітуацыях.

Экспрэсіўная функцыя Экспрэсіўнасць мовы мае на ўвазе, што 1) праз мову не толькі перадаюцца пэўныя звесткі, але і выяўляюцца адносіны гаворачага да прадмета гаворкі; 2) мова носьбіта характарызуе, г. зн. выражае, і яго самога. Праз

мову выяўляюцца здольнасці, вопыт, эрудыцыя, інтэлект, унутраны свет чалавека.

Эстэтычная (мастацкая) функцыя) выяўляецца праз уздзеянне на думкі і пачуцці чалавека.

Этнічная функцыя заключаецца ў здольнасцімовы выступаць сімвалам нацыі.

2.Месца беларускай мовы сярод іншых моў свету (у генеалагічнай класіфікацыі моў). Перыядызацыя беларускай мовы.

1. Індаеўрапейскі перыяд (да ІІІ тыс. да н. э.) У выніку параўнальна-гістарычнага аналізу фактаў розных моў высветлілася, што на тэрыторыі сучаснай Індыі і Блізкага Усходу існавалі старажытныя плямёны, якія карысталіся блізкімі дыялектамі і пазней рассяліліся далёка на захад. 2. Праславянскі перыяд (мяжа ІІІ і ІІ тыс. да н.э. – сярэдзіна І тыс. н.э.)

Прыкладна на мяжы ІІІ і ІІ тыс. да н. э. адбылося вылучэнне з індаеўрапейскага

моўнага адзінства групы славянскіх дыялектаў. У праславянскі перыяд узніклі

словы-назвы прыродна-геаграфічнага асяроддзя: балота, бор, бераг, дуброва, гай;

назвы блізкага сваяцтва (сын, брат, дачка, маці, баба, дзед), частак цела чалавека

(галава, вуха, валасы, рука, сэрца, калена,), нябесных аб’ектаў (сонца), надвор’я і

атмасферных з’яў (дождж, вецер), рэльефу мясцовасці і вадаёмаў, карысных

выкапняў, пэўных адрэзкаў часу, раслін (бяроза, вольха, таполя, асіна, вярба,

ракіта, ясень, клён, явар, ліпа, дуб, каліна, рабіна), жывёльнага свету (бык, ліса,

заяц, воўк), прадметаў і працэсаў гаспадаркі (воз, вулей, жэрдка, каваць, ткаць). 3. Агульнаўсходнеславянскі (старажытнарускі, старажытнабеларускі)

перыяд (5-6 – 13-14 стст.) 4. Старабеларускі перыяд (13-14 – перш. пал. 18 стст.)

У беларускім мовазнаўстве часавы перыяд з 14 ст. да сярэдзіны 18 ст. прынята называць старабеларускім, а мову гэтага перыяду – старабеларускай. 5. Перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (др. пал. 18 ст. – …) 3.Формы беларускай нацыянальнай мовы.

Нацыянальная мова мае тры формы:

1) літаратурную,

2)дыялектную

3) і форму сацыялектаў.

Літаратурная форма – найвышэйшая апрацаваная, упарадкаваная,

нармалізаваная, кадыфікаваная форма нацыянальнай мовы.

Дыялектная форма – гэта ў асноўным вуснае маўленне жыхароў розных

мясцовасцей Беларусі.

Сацыялекты (сацыяльныя дыялекты) – разнавіднасці нацыянальнай мовы,

уласцівыя прадстаўнікам розных сацыяльных колаў насельніцтва.

4.Білінгвізм і яго віды. Інтэрферэнцыя і яе віды. Трасянка.

Білінгвізм – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

Віды білінгвізма:

1 – абмежаваны білінгвізм – назіраецца ў сельскай мясцовасці, дзе дыялект

беларускай мовы выступае асноўным сродкам зносін, а руская мова – сродкам

атрымання пісьмовай і вуснай інфармацыі;

2 – змешаны білінгвізм – назіраецца ў буйных гарадах, калі жыхары ў вусным

маўленні выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі і асаблівасцямі рускай

мовы ці наадварот;

3 – абсалютны білінгвізм – найбольш высокая форма двухмоўя пераважна

беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу гуманітарыяў, якія свабодна валодаюць і

карыстаюцца беларускай і рускай мовамі паводле агульнапрынятых норм у розных

камунікатыўных умовах.

Інтэрферэнцыя - парушэнні ў сістэме ці ў маўленчых нормах адной

мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Віды інтэрферэнцыі:

1 – фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова:

дзень, цень, малако, галава

2 – акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах.

Часцей ўсяго назіраецца ў рускай мове пад уплывам беларускай мовы: крапіва,

вярба, на небо, на пол…

3 – лексічная інтэрферэнцыя – назіраецца, калі ў беларускім маўленні

выкарыстоўваюцца рускія словы і наадварот: И не заставляйте, как летось, чтобы

мы искали (И.Мележ); Прилетел с приветом важный лист – читай (Е.Лось).

4 – марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (у

родзе, ліку, склоне, у канчатках, у ступенях параўнання і інш.): старажытная

летапісь, злая сабака…

5 – сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры спалучэнні дзейніка і

выказніка, пры дапасаванні і кіраванні: дзякаваць вам/вас, вучыцца за/на

Трасянка – сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі,

русіфікаваны варыянт беларускай мовы.

5.Прынцыпы беларускага правапісу.

Прынцып арфаграфіі – вызначальная, асноуная ідэя, заканамернасць, паводле якой будуюцца і аб’ядноунаюцца у групы канкрэтныя правілы напісання.

Фанетычны прынцып выкарыстоуваецца у беларускай арфаграфіі найперш для перадачы на пісьме ненаціскных галосных. На фанетычным прінцыпе грунтуюцца наступныя правілы:правапіс галосных о, э-а, правапіс галосных е, ё-я, правапіс спалучэнняу галосных у запазычаных словах, правапіс і, ы, й пасля прыставак, правапіс падоужаных зычных.

На марфалагічным прінцыпе грунтуецца правапіс зычных:правапіс звонкіх зычных на канцы слова, звонкіх перад глухімі і глухіх перад звонкімі, шыпячых перад свісцячымі і свісцячымі перад шыпячымі; правапіс прыставак аб-, над-, пад-, перад-.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]