
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
- •31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
- •34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
- •35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
- •36. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- •37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
- •40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
- •42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
- •43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
- •2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
- •44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
- •45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
- •46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
- •47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
- •48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
- •Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
- •53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
- •55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.
- •57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
- •58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, пра-цоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.
- •59. Геапалітычныя змены пасля іі Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж ссср і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
- •61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
- •Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі
- •Сацыяльная палiтыка
- •62. Эканамічная рэформа 1965 г. І яе вынікі. Гаспадарчае развіццё бсср ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
- •Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
- •63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
- •65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
- •66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
- •67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
- •72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.
47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў эканоміцы краіны:
1. памешчыкая маёмасць (зямля, лясы, маёнткі і інш.) канфіскоўваліся і зрабіліся агульнанародным здабыткам.
2. Банкі, буйныя прыватныя прадпрыемствы, палацы, домаўладанні, чы-гункі былі нацыяналізаваны. Зімой 1918 г. была нацыяналізавана царкоўная маёмасць.
Але нямецкая акупацыя, а затым грамадзянская вайна перашкодзіла ажыццяўленню сацыялістычных мерапрыемстваў. Мала таго, Савецкай ула-дзе спатрэбіліся надзвычайныя захады, каб абараніць рэвалюцыю. Гаворка ідзе не толькі аб умацаванні Чырвонай Арміі і выкарыстанні сілы супраць знешняга і ўнутранага ворага, але і аб падпарадкаванні эканомікі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту. Гэтая палітыка праводзілася ў 1918 – пачатку 1921 г. і ў далейшым атрымала назву “ваеннага камунізму”.
Камунізм, як вядома, гэта грамадскі бяскласавы лад, заснаваны на ўсе-агульнай роўнасці, агульнанароднай маёмасці, сумеснай працы, адсутнасці эксплуатацыі чалавека чалавекам. Яго пабудова звязвалася з аддаленай пер-спектывай, калі узровень развіцця прадукцыйных сіл дазволіць ажыццявіць прынцып “ад кожнага па здольнасці – кожнаму па патрэбе”. Меркавалася, што ў той час не будзе адрознення паміж разумовай і фізічнай працай, паміж горадам і вёскай, калі адпадзе патрэба ў грошах і многае іншае. Дарэчы, у 1961 г. М. С. Хрушчоў абвясціў, што такое грамадства будзе пабудавана ў СССР ужо ў 1980 г.
Але вернемся на зямлю, дакладней – у 1918 год. Ваенны час запатраба-ваў пераводу краіны на ваенныя рэйкі, а разам з тым:
|
Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць)
|
У прамысловасці
|
Суцэльная нацыяналізацыя прадпрыемстваў
Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне”
Усеагульная працоўная павіннасць“хто не працуе, той не есць”
Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам
Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць”
-Абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна)
|
У гандлі
|
Ліквідацыя прыватнага гандлю |
У сельскай гаспадарцы |
Харчовая развёрстка (здача лішкаў сельгаспрадуктаў і сыравіны) |
|
Забарона прадуктовага гандлю
Забароны выкарыстання наёмнай сілы
|
Такім чынам, сапраўды, прыкметы камунізму існавалі: агульная маёмасць, роўнасць, адсутнасць эксплуатацыі, “хто не працаваў, той не еў”, грошы амаль не працавалі. Трэба прызнаць, што палітыка ваеннага камунізму была адной з прычын перамогі Савецкай улады ў грамадзянскай вайне і над інтэрвентамі.
Але ці былі задаволены люді такім камунізмам? Вядома ж, не. Вайна ў 1920 г. скончылася і народ чакаў ад Савецкай улады паляпшэння сваёй долі. Усведамлялі гэтыя спадзяванні і бальшавікі на чале з Леніным.