Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
450.05 Кб
Скачать

2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда

З пачаткам Кастрычнiцкай рэвалюцыі беларускiя арганiзацыi ВБР i ЦБВР, а таксама камiтэты БСГ i БНПС, размешчаныя ў Мiнску, апублiкавалi “Грамату да беларускага народа”, у якой заклiкалi згуртавацца i самiм паклапа-цiцца аб лёсе Беларусi. Першым крокам у гэтым напрамку мусiў зрабiцца Усебеларускi з’езд, падрыхтоўкай да склiкання якога i занялiся названыя арганiзацыi. Iх намаганнямi на адрас усiх беларускiх згуртаванняў– партыйных, дабрачынных, бежанскiх, культурна-асветнiцкiх, на адрас гарадскiх i земскiх самакiраванняў, на адрас iншых партый i нацыянальных суполак, у тым лiку размешчаных у Расii i нават за лiнiяй фронту, былi пасланы запрашэннi на ўдзел у з’ездзе, назначаным у Мiнску на пачатку cнежня.

Такую ж працу распачалi беларускiя дэлегаты Усерасiйкага сялянскага з’езда ў Петраградзе, якiя аб’ядналiся ў Беларускi Абласны Камiтэт (БАК, старшыня Я. Канчар). Заўважым, што БАК прызнаў уладу Саветаў, урад Ле-нiна i нават атрымаў ад яго, гэтага ўрада, 50 тыс. рублёў на арганiзацыю з’е-зда. Такiм чынам, БАК i ВБР аб’ядналi свае намаганнi для склiкання шыро-кага прадстаўнiчага форуму з мэтай абмеркавання злабадзённых пытанняў, якiя з часу Лютаўскай рэвалюцыi заставалiся нявырашанымi. Важнейшым з iх заставалася пытанне аб уладзе.

Тым часам тут, на Беларусi, у вынiку перамогi Кастрычнiцкага перава-роту ўлада Часовага ўрада была лiквiдавана, а замест яе намаганнямi бальша-вiкоў Заходняга фронта 26 лiстапада быў створаны новы ўладны орган у складзе каля 180 чал. – званы Аблвыкамзах (старшыня Рагазiнскi) і Cавет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронта (старшыня К. Ландэр), у якi ўвахадзiлi ў падаўляючай большасцi бальшавiкi.

Як жа ажнеслiся беларускiя дзеячы да бальшавiцкага перавароту i да новай улады? Без асэнсавання гэтай акалiчнасцi цяжка зразумець сутнасцi дайлейшых калiзiй.

Як адзначалася вышэй, БАК i iншыя беларускiя арганiзацыi не сiмпатызавалi Керан-скаму i ў цэлым станоўча аднеслiся да ўсталявання Савецкай улады ў Расii. Сэнс сваёй дзейнасцi яны бачылi ў тым, каб абаранiць iнтарэсы беларускага народа, якому пагражалi далейшыя цяжкасцi i магчымая германская анексiя. Што датычыць улады, якая ўсталявалася на Беларусi, то яна ўспрымалася iмi як часовая i да таго ж, ство-раная не мясцовымi жыхарамi, а вайскоўцамi. Менавiта таму беларускiм дзе-ячам i спатрэбiлася склiканне з’езда, каб вырашыць пытанне аб уладзе, аб нацыянальным самавызначэннi i iнш.

Да 14 снежня на з’езд з’явiлася 1872 дэлегаты, у тым лiку 1167 з правам рашаючага голаса. Па сацыяльным паходжаннi яны ў падаўляючай большасцi з’яўлялiся сялянамi. Перавагi якой-небудзь партыi не назiралася. Асноўныя спрэчкi павялiся наконт формы самавызначэння Беларусi. Адна частка, што гуртава-лася вакол ВБР, схiлялася да думкi аб абвяшчэннi Беларускай рэспублiкi ў федэрацыi з iншымi Расiйскiмi рэспублiкамi, другая (БАК) бачыла небяспеку адрыву ад Расii. Такiм жа спрэчным засталося i пытанне аб уладзе. Нарэшце, на пачатку 2-й гадзiны ночы з 17 на 18 снежня ў зале мінскага Дваранскага дома [Рудовiч С. С.] прагучала: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэн-не, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, i сцвярджаючы дэмакратычны рэс-публiканскi лад у межах Беларускай зямлi для выратавання роднага краю i засцярогi яго ад падзелу i адрыву ад Расiйскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублiкi, 1 Усебеларускi з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган Краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскiх, сал-дацкiх i рабочых дэпутатаў, якi часова становiцца на чале кiравання краем, уступаючы ў справавыя дачыненнi з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”.

Заўважым, па-першае, што з езд выказаўся за нацыянальную Савецкую i Часовую ўладу, да склiкання Устаноўчага сходу. Па-другое, канчатковае пытанне аб самавы-зна-чэннi Беларусi таксама ўскладалася на Устаноўчы сход. Характэрна i тое, што гэты пункт рэзалюцыi адпавядаў папярэдняй дамоўленасцi БАК з камiсарам па справах нацыя-нальнасцей ленiнскага ўрада – Джугашвiлi (Cталiным).

Гэта быў дэмакратычны негвалтоўны праект, тым не менш мiнскiя баль-шавiкi ўбачылi ў iм замах на ўладу Аблвыкамзаха i прынялi рашэнне аб вы-карыстаннi сiлы супраць удзельнiкаў з’езда. Той жа ноччу на 18 снежня 1917 г. па загаду Ландэра атрад салдат на чале з начальнiкам гарнiзона Крывашэ-iным i Рэзаускiм з’езд быў разагнаны, а яго прэзiдыум арыштаваны. Савецкія кіраўнікі абвінавацілі арганізатараў з’езда ў контррэвалюцыйнай спробе за-хопу ўлады.

Такiм чынам, першы ў гiсторыi агульнанацыянальны форум беларусаў выключна па вiне мінскіх бальшавiкоў не скарыстаў спрыяльны момант для легітымнага дзяржаўнага самавызначэння. Можна меркаваць, што зараз нам не давялося б шукаць шляхоў да Саюзу дзвюх дзяржаў, бо мы знаходзіліся б у складзе РСФСР, а цяпер РФ.

Як зазначае М. Сташкевіч, “разгон Усебеларускага з’езда з’явіўся важ-най перадумовай далейшага разгортвання грамадзянскай вайны на Беларусі (С. 101). Канфлікт беларусаў з мінскімі бальшавікамі быў трагічны, але крыві не выклікаў. Крывавыя сутыкненні на Беларусі, якія прынеслі шмат ахвяр, адбыліся паміж савецкімі войскамі і часцямі І Польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім. Толькі наступленне германскіх войск уратава-ла палякаў ад поўнага разгрому часцямі Чырвонай арміі.