
- •А.Ф. Мяснікоў гісторыя беларускай журналістыкі
- •Мэты і задачы курса
- •Тэматычны план вывучэння дысцыпліны
- •Курс лекцый уводзіны
- •Публіцыстыка Адраджэння
- •Узнікненне перыядычнага друку на беларусі
- •Журналістыка беларусі другой паловы хіх – пачатку хх стст. Газета “Мужыцкая праўда”
- •Рэлігійны друк на Беларусі
- •Першая прыватная газета на Беларусі “Минский листок”. Грамадска-палітычная газета “Северо-Западный край”
- •Друк беларусі 1905 – 1917 гадоў Газеты “Наша доля” і “Наша Ніва”
- •Асаблівасці станаўлення беларускага нацыянальнага друку
- •Грамадска-палітычныя выданні Беларусі (1905—1917 гг.)
- •Выданне газеты “Звезда” – першай масавай газеты рсдрп (б)
- •Беларуская журналістыка ў гады замежнай інтэрвенцыі, грамадзянскай вайны і ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1918 – 1925 гг.)
- •І іншыя газеты. Першыя маладзёжныя выданні
- •Акруговыя выданні. Рабселькораўскі рух
- •Журналістыка беларусі напярэдадні і ў гады перадваенных пяцігодак (1926 – 1941 гг.) Друк ва ўсходняй частцы тэрыторыі Беларусі
- •Журналістыка ў Заходняй Беларусі
- •Падпольны і партызанскі друк на Беларусі
- •Друк беларусі ў 1946 – 1984 гадах Дзейнасць газет “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Чырвоная змена” і іншых і іх роля ў аднаўленні народнай гаспадаркі
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага друку напярэдадні і пасля хх з’езда кпсс. Удзел беларускіх газет у выкананні рашэнняў з’езда
- •Эканамічныя рэформы 60-х гадоў хх стагоддзя і прапаганда іх у друку
- •Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985 – 1991 гг.) Палітычная інфармацыя на старонках беларускіх газет
- •Беларуская журналістыка на сучасным этапе Развіццё беларускага перыядычнага друку на фоне дэмакратычных пераўтварэнняў
- •Статус сучаснай беларускай журналістыкі
- •Вучэбна-метадычная літаратура па дысцыпліне Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •220035, Мінск, вул. Ціміразева, 65 а.
Беларуская журналістыка на сучасным этапе Развіццё беларускага перыядычнага друку на фоне дэмакратычных пераўтварэнняў
Дэмакратычныя пераўтварэнні, распачатыя ў Савецкім Саюзе напрыканцы 80-х і прадоўжаныя ў самым пачатку 90-х гадоў ХХ-га стагоддзя ўжо ў новых умовах – падчас узнікнення незалежных суверэнных дзяржаў, – натуральна ж, павінны былі не тое што закрануць, а вельмі і вельмі нават істотна паўплываць на дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі – спачатку у СССР, а потым – і ў маладой Рэспубліцы Беларусь. Выраз “Працэс пайшоў!”, які надзвычай коратка і сцісла выказваў пачатак вялікага абнаўлення і перамен, тады характарызаваў стан усіх без выключэння сфер жыццядзейнасці грамадства.
І сродкаў масавай інфармацыі – таксама.
З 1 жніўня 1990 года ўступіў у дзеянне Закон СССР “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. У краіне адразу ж “пайшоў працэс” рэзкага росту перыядычных выданняў. Перш за ўсё, дзесяткі новых газет і часопісаў, тэлеканалаў і радыёстанцый з’явіліся ў Расійскай Федэрацыі ў цэлым і ў Маскве – ў прыватнасці: “Независимая газета”, “Коммерсантъ” і іншыя.
Беларуская ССР (а называлася наша старонка пакуль што так), як і раней, яўна “не спяшалася”. Была ў нашай камуністычнай улады такая “завядзёнка”: спераду не высоўвацца , і ззаду не “бадзяцца”, а, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што робяць суседзі, а перш за ўсё, там, наверсе (у “белакаменнай”), “паразважаўшы і ўзважыўшы ўсе “за” і “супраць”, толькі потым брацца самім за канкрэтную справу…
Таму па-ранейшаму “ўпрыгожвалі” старонкі “Звязды” і “Советской Белоруссии”, “Белорусской нивы” і маладзёжных газет “Чырвоная змена” і “Знамя юности” такія “звыклыя”, але ж занадта ўжо рэгрэсіўныя і “адсталыя” па часе дзеяння рубрыкі, як “За радком партыйных рашэнняў”, “Даў слова – стрымай!”, “На ўдарных будоўлях рэспублікі”, “На кантролі партыйнага камітэта”… Інакш кажучы, з-пад партыйнай улады друк Беларусі “вырываўся” вельмі і вельмі няпроста. Знаходзячыся ў стадыі агоніі, Кампартыя Беларусі па-ранейшаму хацела бачыць сродкі масавай інфармацыі “трыбунай народных мас, зброяй будаўніцтва новага грамадства…”
Але ж – якога грамадства канкрэтна?!
У 90-я гады ХХ стагоддзя на свет усё больш і больш актыўна з’яўляліся новыя, насамрэч рэвалюцыйныя тэхналогіі. Чалавецтва ў прамым сэнсе слова імкліва рухалася да інфармацыйнага грамадства. Журналістыка ў прыватнасці знаходзілася “адной нагой” напярэдадні пераходу на прынцыпова новы ўзровень развіцця – лічбавае тэлебачанне вось-вось павінна было выканаць пажаданне кожнага з нас самому скласці праграму тэлевізійнага вяшчання на свой густ і паводле сваіх прыхамасцяў… Тут жа тыя ж лічбавыя тэхналогіі пачалі імкліва “авалодваць” сферай дзеянняў і друкаваных СМІ. Ствараючы электронныя версіі сваіх выданняў, газеты з поспехам пачалі асвойваць і віртуальную прастору Інтэрнета…
З асваеннем новых тэхналогій камунікацыі, падчас руху да інфармацыйнага грамадства, з пераходам да развіцця лічбавых носьбітаў інфармацыі і іншых дасягненняў сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу беларускія сродкі масавай камунікацыі яўна спазніліся і адсталі. І гэта варта прызнаць!