
- •А.Ф. Мяснікоў гісторыя беларускай журналістыкі
- •Мэты і задачы курса
- •Тэматычны план вывучэння дысцыпліны
- •Курс лекцый уводзіны
- •Публіцыстыка Адраджэння
- •Узнікненне перыядычнага друку на беларусі
- •Журналістыка беларусі другой паловы хіх – пачатку хх стст. Газета “Мужыцкая праўда”
- •Рэлігійны друк на Беларусі
- •Першая прыватная газета на Беларусі “Минский листок”. Грамадска-палітычная газета “Северо-Западный край”
- •Друк беларусі 1905 – 1917 гадоў Газеты “Наша доля” і “Наша Ніва”
- •Асаблівасці станаўлення беларускага нацыянальнага друку
- •Грамадска-палітычныя выданні Беларусі (1905—1917 гг.)
- •Выданне газеты “Звезда” – першай масавай газеты рсдрп (б)
- •Беларуская журналістыка ў гады замежнай інтэрвенцыі, грамадзянскай вайны і ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1918 – 1925 гг.)
- •І іншыя газеты. Першыя маладзёжныя выданні
- •Акруговыя выданні. Рабселькораўскі рух
- •Журналістыка беларусі напярэдадні і ў гады перадваенных пяцігодак (1926 – 1941 гг.) Друк ва ўсходняй частцы тэрыторыі Беларусі
- •Журналістыка ў Заходняй Беларусі
- •Падпольны і партызанскі друк на Беларусі
- •Друк беларусі ў 1946 – 1984 гадах Дзейнасць газет “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Чырвоная змена” і іншых і іх роля ў аднаўленні народнай гаспадаркі
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага друку напярэдадні і пасля хх з’езда кпсс. Удзел беларускіх газет у выкананні рашэнняў з’езда
- •Эканамічныя рэформы 60-х гадоў хх стагоддзя і прапаганда іх у друку
- •Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985 – 1991 гг.) Палітычная інфармацыя на старонках беларускіх газет
- •Беларуская журналістыка на сучасным этапе Развіццё беларускага перыядычнага друку на фоне дэмакратычных пераўтварэнняў
- •Статус сучаснай беларускай журналістыкі
- •Вучэбна-метадычная літаратура па дысцыпліне Асноўная літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •220035, Мінск, вул. Ціміразева, 65 а.
Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага друку напярэдадні і пасля хх з’езда кпсс. Удзел беларускіх газет у выкананні рашэнняў з’езда
Такім чынам, беларускі друк першага пасляваеннага дзесяцігоддзя характарызаваўся тымі ж агульнасацыялістычнымі, камуністычнага напрамку развіцця і дзейнасці, тэндэнцыямі, што наогул былі ўласцівыя ўсёй дзяржаўна-камуністычнай сістэме ўлады на адной шостай частцы тэрыторыі Зямлі. Шырока дапускаліся, практыкаваліся і нават падтрымліваліся, ініцыятывы і пачыны сродкаў масавай інфармацыі адносна “пошуку” і “знаходак” новых формаў уздзеяння на розумы і сэрцы мільёнаў працоўных, у тым ліку – і кампаніі па прапагандзе, “арганізацыі”, “актывізацыі”, “уздыму”, “мабілізацыі” і г.д. шырокіх мас на “дасягненне, папулярызацыю, шырокае распаўсюджванне, набыццё” і інш. ч а г о с ь ц і (часцяком, яўна надуманага)… “Высунуцца” наперад, гэта значыць, праявіць хоць бы нейкую, зусім “нязначную”, сапраўдную, больш-менш рэальную ініцыятыву ці нават памкненне любой газеце ці часопісу было проста забаронена. Адзінадушша, “агульнадзяржаўная” падтрымка і адабрэнне дзеянняў “кіруючай і накіроўваючай сілы грамадства” – КПСС былі і заставаліся на першым, і самым галоўным, плане… Іншага “чаго-небудзь” ні сама сістэма, ні яе ідэалагічныя цэрберы, ні, натуральна ж, і друк не маглі сабе не тое што не дазволіць, а нават і падумаць аб гэтым… “Інашадумцам” (па-руску – “инакомыслящим”) былі адведзены дзве “магчымасці” для праяўлення сябе, а таксама дзве “зоны” для “дзеянняў”: магчымасці – турэмнае заключэнне і высылка з Бацькаўшчыны, “зоны” – ГУЛАГ і далёкае замежжа!
Цяжка меркаваць аб “перспектывах” і наступным размаху дзейнасці рэпрэсійна-камуністычнай сістэмы “гаспадарання” ва ўсіх без выключэння сферах унутранага жыцця Савецкага Саюза, калі б не смерць “бацькі народаў” Іосіфа Сталіна ў сакавіку 1953 года...
14 – 25 лютага 1956 года праходзіў ХХ з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Ён прыняў, як і ранейшыя партыйныя форумы, чарговыя рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне спраў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і культуры краіны. Аднак гэта быў па-сутнасці першы партыйны з’езд камуністаў, які надзвычай вялікую ўвагу ўдзяліў развіццю дэмакратыі ў савецкім грамадстве, абгрунтаванню прынцыпу суіснавання дзяржаў свету з розным палітычным ладам. На ХХ з’ездзе ўпершыню афіцыйна прагучала вострая крытыка культу асобы І. Сталіна.
Задоўга да пачатку работы з’езда пачала працу спецыяльная камісія, якая падрыхтавала даклад аб грубых парушэннях законнасці падчас жыцця і дзейнасці Сталіна. У апошні дзень з’езда на спецыяльным закрытым пасяджэнні з дакладам “Аб кульце асобы і яго выніках” выступіў тагачасны партыйны лідэр КПСС Мікіта Хрушчоў. Даклад і рашэнні партыйнага з’езда азначалі рэзкі паварот у жыцці і дзейнасці партыі і дзяржавы, стваралі магчымасці для ажыццяўлення новых значных сацыяльных і палітычных рэформаў і пераўтварэнняў, выклікалі вялікую цікавасць і рэзананс як у савецкай дзяржаве, так і за мяжой.
Пазней, у чэрвені 1956-га, у пастанове “Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў” Цэнтральны камітэт КПСС зрабіў спробу растлумачыць прычыны сталінізму як з’явы, паказаць яго вытокі, сутнасць і вынікі. Аднак у пастанове сама праблема культу асобы не знайшла належнага тлумачэння і характарыстыкі. Гэта было вынікам таго, што многія партыйныя і дзяржаўныя дзеячы СССР па-ранейшаму верылі ў непагрэшнасць Сталіна, ды і многія бакі і аспекты яго ўласнай злачыннай дзейнасці заставаліся яшчэ невядомымі. Акрамя таго, некаторыя з кіраўнікоў партыйна-дзяржаўнага апарату разам са Сталіным павінны былі несці прамую адказнасць перад народам і краінай за сумесна зробленыя з ім злачынствы.
У гэтых умовах мог (і павінен быў) спаўна прадэманстраваць свае прапагандысцкія, агітацыйныя і арганізацыйныя функцыі друк Савецкага Саюза. Менавіта праз яго, перш за ўсё выкарыстоўваючы магчымасць шырока, масава і штодзённа мець сувязь з народам, можна і трэба было спакойна, стрымана і, як кажуць у такіх выпадках, з фактамі на руках паказаць сутнасць і вытокі сталінізму, яго насамрэч злачынныя дзеянні і вынікі… Аднак, знаходзячыся ў палоне ідэалагічных органаў улады, па-ранейшаму ўсляпую падпарадкоўваючыся волі яе вярхоў, не маючы ні магчымасці, ні жадання ўзяць на сябе смеласць і адказнасць па выяўленню і выкрыццю гэтай гнюснай, антынароднай, антычалавечай з’явы, сродкі масавай інфармацыі, мякка кажучы, затрымаліся ў дарозе, даўшы народу ў цэлым аб’ектыўныя і праўдзівыя звесткі, прыклады і факты аб дзейнасці Сталіна і яго акружэння толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля таго, як на тое з’явілася рэальная, канкрэтная магчымасць.
А так, як і раней, як і ў даваенныя, і ў першыя пасляваенныя гады сродкі масавай інфармацыі жылі, так бы мовіць, сваім, выключна “савецкім”, жыццём. Абапіраючыся на нейкія ўяўныя “перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і планавага вядзення эканомікі”, яны клікалі працоўныя калектывы “на заваяванне новых вышынь у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце”, на “пабудову ў нашай краіне камуністычнага грамадства”… Тое ж, што гэта былі прывіды, завоблачныя фантастычныя ўяўленні і мары, ніхто не “бачыў” і нават не задумваўся.
Газетныя старонкі “Звязды” і “Советской Белоруссии”, “Калгаснай праўды” і “Чырвонай змены”, усіх без выключэння абласных і раённых, шматтыражных і насценных газет з дня ў дзень заклікалі да далейшага развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры. Так, гэта давала пэўны плён. Беларускі народ, змардаваны і знявечаны ваеннымі выпрабаваннямі 1941 –1945 гадоў, шмат і надзвычай плённа па-ранейшаму шчыраваў над аднаўленнем разбуранай вайной гаспадаркі. Былі і вялікія поспехі, і набыткі, і працоўныя рэкорды, і вынаходствы, і адкрыцці, і культурна-мастацкія поспехі… Сродкі масавай інфармацыі вельмі і вельмі часта заўважалі, ашчаджалі, прапагандавалі і распаўсюджвалі лепшыя набыткі і дасягненні літаральна ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага, а больш за ўсё – сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. У выкананні планаў шостай пяцігодкі (1956 – 1960 гг.), напрыклад, многа цікавых і карысных адрасоў сапраўды перадавога вопыту выявілі і прадэманстравалі чытачам тая ж “Звязда”, абласныя газеты “Віцебскі рабочы” і “Гродненская правда”, раённыя “Перамога” (Смаргонь), “Чырвоны хлебароб” (Талачын), “За Савецкую Радзіму” (Вілейка), “Слава працы” (Капыль)… Рубрыкі “Праблемы шостай пяцігодкі”, “Шостая пяцігодка – наша кроўная справа”, “Усе сілы – на выкананне рашэнняў ХХ з’езда партыі”, “Райком: стыль работы”, “За ленінскі стыль у дзейнасці партарганізацыі”, “Зробім рух за камуністычныя адносіны да працы сапраўды ўсенародным”, “Па-ўдарнаму, па-камуністычнаму”, “На будоўлях пяцігодкі” і многія, многія іншыя наўрад ці патрабуюць расшыфроўкі і каменціравання… Сам дух партыйна-камуністычнай прапаганды, атмасфера “ўсеагульнага палітычнага і працоўнага энтузіязму і ўздыму” пранізвалі не толькі ідэалагічны і прапагандысцкі працэсы выхавання, але і па-сутнасці ўсё грамадска-палітычнае жыццё.
Сам жа працэс дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі таксама па-ранейшаму не выпускаўся з поля штодзённай увагі і кантролю кіруючых, і перш за ўсё – партыйных структур самых розных узроўняў. Дзесяткі пастаноў ЦК КПСС: “Аб паляпшэнні кіраўніцтва масавым рухам рабочых і сельскіх карэспандэнтаў савецкага друку”, “Аб задачах партыйнай прапаганды ў сучасных умовах”, “Аб далейшым развіцці грамадскіх пачаткаў у савецкім друку і радыё”, “Аб павышэнні дзейснасці выступленняў савецкага друку” і інш.; пастановы ЦК КПБ: “Аб рэагаванні на крытычныя выступленні друку”, “Аб няправільных адносінах Рагачоўскага райкома КПБ да крытычных выступленняў раённай газеты “Камунар”, “Аб стане і мерах паляпшэння раённых газет рэспублікі”, “Аб рабоце калгасных і саўгасных шматтыражных газет”, “Аб паляпшэнні кіраўніцтва рабселькораўскім рухам”, “Аб стане і мерах паляпшэння масава-палітычнай работы ў рэспубліцы” і г.д., і да т.п. не даюць падстаў сумнявацца ў гэтым. У мэтах аказання тэарэтычнай дапамогі супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі Цэнтральны камітэт КП Беларусі з 1958 года пачаў выдаваць часопіс “У дапамогу работнікам мясцовага друку”.