Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
6.Гісторыя бел.журналістыкі.Мяснікоў.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
799.74 Кб
Скачать

Беларуская журналістыка ў гады замежнай інтэрвенцыі, грамадзянскай вайны і ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1918 – 1925 гг.)

Дзянніца” – першая савецкая газета на беларускай мове

Пасля здзяйснення Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі, як і па ўсёй былой царскай Расіі, пачалі масава нараджацца новыя, савецкага ўзору, перыядычныя выданні. 29 кастрычніка 1917 года ў Віцебску выйшлі “Известия Военно-революционного комитета города Витебска”; 12 лістапада ў Гомелі – “Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов”; з лістапада таго ж, 1917-га, пачалі выходзіць “Известия…” у Полацку; з 1 снежня ў Мінску газета “Советская правда” – орган выканкама Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту… А ўжо ў наступным, 1918 годзе, свае перыядычныя выданні пад той жа назвай “Известия…” пачалі выдаваць Саветы Клімавічаў, Оршы, Сянно, Магілёва і іншых вялікіх і малых гарадоў Беларусі.

Так ужо распарадзілася сама Гісторыя: газета з назвай “Дзянніца” (якое цудоўнае беларускае слова!) на беларускім грамадска-палітычным небасхіле ззяла двойчы. І абодва разы – ярка, уплывова, з карысцю для Бацькаўшчыны. Першы раз, як вядома ўжо, у лістападзе 1916-га; другі – крыху больш чым праз год…

31 студзеня 1918 года пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей савецкай Расіі (а ўзначальваў яго, дарэчы, Іосіф Сталін) быў зацверджаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам). Адной з галоўных задач яго з’яўлялася правядзенне практычнай работы па падрыхтоўцы і ўтварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пры Белнацкаме былі ўтвораны некалькі аддзелаў, і адным з вядучых сярод іх быў выдавецкі аддзел, які партыя бальшавікоў даручыла ўзначаліць Зміцеру Жылуновічу (Цішку Гартнаму).

З выбарам назвы перыядычнага выдання Белнацкама Зміцер Хведаравіч не мудрагеліў: “Дзянніцу”, як мы бачылі ўжо вышэй, ён выдаваў раней, прычым, нагадаем, за ўласныя сродкі… А слова гэта і насамрэч мілагучнае, прыгожае, “бяскрыўднае”…

Першы нумар новай “Дзянніцы” выйшаў 1 сакавіка 1918 года ў Петраградзе. У гісторыі айчыннай нацыянальнай журналістыкі яна стала першай савецкай газетай на беларускай мове. Неўзабаве, як вядома, савецкі ўрад на чале з Леніным пераехаў з Петраграда ў Маскву, тое ж, натуральна, зрабіў і Беларускі нацыянальны камісарыят. З 6 красавіка 1918-га па 24 лютага 1919-га гадоў газета выходзіла ў новай сталіцы. Праўда, з № 40 выданне пашырыла свае гарызонты: яно стала веснікам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай Беларускай секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) (РКП (б).

Першы нумар “Дзянніцы” засведчыў сваю палітычную накіраванасць двума публікацыямі, змешчанымі на першай жа старонцы. Гэта былі ленінская Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа і адозва “Да рабочых, салдат і сялян Беларусі”. У прыватнасці, у адозве газета заклікала працоўных Беларусі смела і непахісна паўстаць на абарону заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі. “Да зброі! Усе ў рады рэвалюцыйна-сацыялістычнай арміі, усе ў рады баявых дружын!” – клікала газета сваіх чытачоў. Звярталася газета з заклікамі да чытачоў і аб яе падтрымцы: у прыватнасці, у нумары 3 яна пісала: “Хай “Дзянніца” будзе вашай газетай. Шырце яе сярод працоўных людзей… Чытайце самі і давайце знаёмым…”

Найбольш папулярнымі рубрыкамі газеты былі “З фронту” і “З Беларусі”. І гэта не выпадкова: народу надакучыла братазабойчая вайна, насельніцтву хацелася мірнага жыцця. Ды і па вестках з рэгіёнаў чытач даўно сумаваў…

Непрымірымую барацьбу вяла Жылуновічава “Дзянніца”, як, між іншым, і ўсе без выключэння бальшавікі, з дзейнасцю Народнага сакратарыята Беларускай народнай рэспублікі (БНР), якая таксама прэтэндавала на ўладу ў нашым краі. Называючы БНР не інакш, як “урадам беларускіх нацыяналістаў”, газета сцвярджала, што БНР нібыта хоча вярнуць “паншчыну, устанавіць былыя прыгонніцкія парадкі, ліквідаваць усе заваёвы Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”…

“Дзянніца” шырока асвятляла дзейнасць Белнацкама і яго аддзяленняў у Петраградзе, Віцебску і Смаленску, работу Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, іншых беларускіх арганізацый і згуртаванняў у Расіі. Шмат было матэрыялаў пра падзеі ў Расіі і яе сталіцы, эканамічнае жыццё беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі. Не мінала газета і праблемы нацыянальнага адраджэння.

З палымянымі публіцыстычнымі творамі ў многіх нумарах “Дзянніцы” выступіў сам рэдактар яе Зміцер Жылуновіч, а таксама вядомы ў той час публіцыст і грамадскі дзеяч Ігнат Дварчанін. З мастацкіх твораў вызначаліся вершы і апавяданні Якуба Коласа, таго ж Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, Язэпа Дылы, Янкі Нёманскага… Дарэчы, Янка Нёманскі, разам са Зміцерам Жылуновічам, таксама з’яўляўся рэдактарам “Дзянніцы”.

49 нумар “Дзянніцы”, які выйшаў у свет 24 лютага 1919 года там жа, у Маскве, стаў апошнім у палітычнай біяграфіі гэтага цікавага беларускамоўнага выдання.

Белорусская правда”, “Белорусская деревня”, “Савецкая Беларусь”