Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
6.Гісторыя бел.журналістыкі.Мяснікоў.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
799.74 Кб
Скачать

104

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

А.Ф. Мяснікоў гісторыя беларускай журналістыкі

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Мінск 2008

УДК 070 (476) (091)

ББК 76.01 (4 Беи)

М 99

Навуковы рэдактар

доктар філалагічных навук, прафесар

Б.В. Стральцоў

Рэцэнзенты:

А.А. Каваленя, доктар гістарычных навук, прафесар

А.К. Акулік, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Мяснікоў, А.Ф.

М 99 Гісторыя беларускай журналістыкі. Вучэбна-метадычны дапаможнік/

– Мн.: ЗАТ “Иппокрена”, 2008. – 104 с.

У вучэбна-метадычным дапаможніку прасочваецца і аналізуецца працэс узнікнення, станаўлення і развіцця беларускага друку на працягу некалькіх стагоддзяў. Упершыню выкарыстаны і ўведзены ў навуковы абарот многія новыя, раней невядомыя, факты і лічбы з жыццядзейнасці айчынных газет і часопісаў рознага часу. Этапы гістарычнага развіцця айчыннага друку раскрыты ў назвах раздзелаў.

Разлічаны на студэнтаў і выкладчыкаў кафедраў і факультэтаў журналістыкі, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

Зацверджана Навукова-метадычным саветам ІПП

28 сакавіка 2008 г. (пратакол № 5).

УДК 070 (476) (091)

ББК 76.01 (4 Беи)

© Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

© Мяснікоў А.Ф.

Мэты і задачы курса

Вывучэнне гісторыі ўзнікнення, станаўлення і развіцця беларускай журналістыкі як фактару фарміравання і ўдасканалення беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай культуры, свядомасці нашага народа займае вядучае месца ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў-прафесіяналаў. Засваенне, паглыбленне і пашырэнне ведаў аб ролі і значэнні друкаванага слова ў гісторыі нашага грамадства ўвогуле, яго месцы ў грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных стасунках на ўсіх этапах жыццядзейнасці беларускага народа, сённяшні стан беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) і іх роля ў штодзённым жыцці – гэта для будучага журналіста тыя асноватворныя база і фундамент, на якіх можна (і трэба!) будаваць як свае адносіны да будучай прафесіі, так і практычныя падыходы падчас рэалізацыі канкрэтных журналісцкіх планаў, задум, здзяйсненняў.

Мэта курса – вывучыць асноўныя этапы развіцця беларускай журналістыкі, раскрыць найбольш істотныя бакі журналісцкага працэсу ў гістарычным ракурсе, устанавіць адносіны і характар узаемасувязяў беларускай журналістыкі з развіццём яе ў іншых дзяржавах, выявіць стасункі і зносіны журналістыкі з іншымі накірункамі жыццядзейнасці грамадства – развіццём літаратуры, філасофіі, грамадазнаўства, іншых гістарычных навук, з грамадска-палітычнымі і сацыяльнымі працэсамі.

Галоўныя задачы курса:

– даць студэнтам веды аб асноўных этапах станаўлення і развіцця беларускай журналістыкі, сфарміраваць у іх уяўленні аб спецыфіцы нашага нацыянальнага друку на розных этапах яго існавання, сувязі журналістыкі са светаўспрыманнем і эстэтычнымі ўяўленнямі, характэрнымі для розных эпох;

– развіць здольнасці і ўменне самастойна аналізаваць і ацэньваць асобныя факты і цэлыя з’явы ў журналісцкіх працэсах і грамадска-палітычным жыцці ўвогуле на працягу ўсёй гісторыі існавання беларускай нацыянальнай журналістыкі;

– на канкрэтных прыкладах глыбока засвоіць сучасныя тэндэнцыі і аспекты развіцця сродкаў масавай інфармацыі, усвядоміць месца, ролю і значэнне журналістыкі ў тых палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсах, што адбываюцца зараз у суверэннай і незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Вынікам вывучэння курса павінна стаць выпрацоўка у студэнтаў наступных навыкаў:

-- уменне ва ўласнай творчай практыцы шырока выкарыстоўваць набыткі і творчую спадчыну папярэдніх пакаленняў беларускіх журналістаў;

-- імкненне суадносіць, параўноўваць і супастаўляць набыткі ў галіне кнігадрукавання, станаўленні і ўдасканаленні беларускай журналістыкі на папярэдніх этапах з тымі агульна-дэмакратычнымі і сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываюцца зараз як у жыцці беларускага грамадства, так і ўсёй сусветнай супольнасці;

-- авалоданне методыкай аналізу тых дынамічных працэсаў, ва ўмовах якіх адбывалася станаўленне і развіццё беларускай журналістыкі.