Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры отредактированные+.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
113.35 Кб
Скачать

46 Філасофія тэхнікі

Тэрмін тэхніка сустракаецца ўжо ў працах Платона і Арыстоцеля ў сувязі з аналізам імі прадметаў створаных чалавекам. Выражэнне "філасофія тэхнікі" ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф Эрнэст Каппа. Сутнасць тэхнікі – гэта не тое самае, што сама тэхніка; гэта не ёсць штосьці тэхнічнае. Тэхніка, як паняцце утрымлівае два сэнсы:1) абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека. Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам. Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Артэфакты адрозніваюцца ад прыродных прадметаў тым, што яны-- вынік чалавечай дзейнасці.

У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:1).натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія забяспечва-юць ягонае існаванне і ён кампенсуе гэта стварэннем артэфактаў.2).волевы: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка не ёсць проста сродак, яна не ёсць інструмент, ці сукупнасць інструментаў, а самастойная сіла, від улады. 3).негатывісцкі: Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў.4).прыродна

--навуковы падыход: тэхніка разглядаецца як прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазго-днасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове гуманізацыі грамадства.

42Навука як спецыфічны тып пазнання

Навука характарызкецца з трох важнейшых вымярэнняў:1) навука-гэта спецыфічны від пазнавальнай дзейнасці, які адрозніваецца ад штодзённага, мастацкага, філасофскага відаў пазнання.2) навука- гэта выкладзеная на спе-цыяльнай мове сістэма абгрунтаваных ведаў.

3) навука-ёсць сацыяльны інстытут (яе арга-нізацыя, фінансы, сацыяльныя патрэбы ў ёй).

Паралельна з навуковымі ведамі ўзнікаюць розныя альтэрнатыўныя веды: Паранавука. Яна ўключае шматлікія вучэнні, якія існуюць і развіваюцца за межамі і ідэаламі навуковай рацыянальнасці, але адначасова звязаныя з навукай па пэўнай праблематыцы. Этнана-вука (этнас--народ)--гэта навука якая высту-пае як прадукт калектыўнага народнага во-пыту. Існуе ў безпісьменнай форме ў асоб-ных групах ці кастах. Протанавуковыя веды--гэта першасныя формы асэнсавання, калі яшчэ адсутнічаюць якія-небудзь тэорыі. Про-танавука стварае прадумовы для ўзнікнення навуковых тэорый. Дэвіантныя веды(з лац.--адхіленне ад напрамку) навука, якая адхіля-ецца ад агульнапрынятых эталонаў і крытэ-рыяў навуковасці.

Розніца паміж ведамі і мудрасцю.Навуковыя веды-- інтэрнацыянальныя, так як яны адно-лькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Муд-расць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў і робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопы-ту. Калі назапашваюцца такія веды, якія не-магчыма пратлумачыць існуючымі навуко-вымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фак-тараў: унутраныя фактары-гэта эксперыме-нтальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнут-раная, лагічная несупярэчнасць, яе здоль-насць пратлумачыць і старыя і новыя факты; знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць.