
- •1.Філасофія, яе сутнасць, эвалюцыя
- •2.Прадмет і структура філасофіі
- •6 Філасофія Піфагора
- •1Філасофская праблематыка. Функцыі філасофіі
- •3 Светапогляд, формы тлумачэння сус-вету.
- •4 Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук
- •5 Матэрыялізм і ідэалізм, іх варыянтнасць
- •7 Філасофія старажытнай Індыі.
- •8 Філасофія старажытнага Кітая.
- •9 Мілецкая філасофія. Геракліт.
- •10 Філасофія элеатаў
- •11Атамістычная філасофія.
- •12Вучэнне сафістаў
- •13Філасофія Сакрата.
- •14Філасофія Платона
- •16Схаластыка.
- •17Філасофія Адраджэння.
- •18Філасофія Новага Часу.
- •21Філасофія л.Феербаха.
- •22 Асноўныя катэгорыі марксізма.
- •22Сацыяльныя і тэарэтычныя прадумо-вы марксізма.
- •23Быццё як филасофская катэгорыя
- •20 Філасофія Гегеля.
- •24Гісторыка-філасофскае разуменне матэрыі.
- •19Філасофія Канта
- •25 Філасофская дэфініцыя матэрыі
- •26 Прыродазнайчае разуменне матэрыіі
- •27 Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва-полевай матэрыі.
- •28 Матэрыи и рух,асноуныя формы руху.
- •29 Виртуальнасть и карпускулярна хвалевы дуализм.
- •30 Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •31 Прастора и час як форма быцця матэрыи.
- •32 Тыпалогія рэальных прастораў.
- •33 Свядомасть.
- •35 Дыялектычныя законы
- •37 Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •41 Пачуццёвае і рацыянальнае пазнанне
- •34Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •36 Синэрггетыка
- •39 Філасофскае разуменне ісціны.
- •40 Законы: гнасіялагічныя і прагнастыч-ныя функцыі.
- •43 Логіка развіцця сацыяльнай філасофіі.
- •46 Філасофія тэхнікі
- •44Грамадства як сістэма
- •60 Руская філасофія 18-20ст.
- •50 Экзістэнцыялізм
- •48 Культура
- •51.Фенаменалогія
- •47 Прыродныя асновы грамадскага жыцця. Пасіянарнасць.
- •45 Тэхнагенная цывілізацыя
- •59 Філасофская думка Беларусі.
- •49 Філасофія жыцця
- •54 Постмадэрнізм
- •55 Прагматызм
- •52 Нэапазітывізм.
- •53.Герменэўтыка
- •38 Філасофская антрапалогія.
- •58 Усход – захад : філасофскі дыялог культур.
- •57 Футуралогія як навука і вобраз здумлення.
1.Філасофія, яе сутнасць, эвалюцыя
Тэрмін філасофія паходзіць са старажы-тнагрэцкай мовы і ў перакладзе азначае любоў да мудрасці, дзе філіо -- любоў, сафія – мудрасць. Філасофія -- пастаноўка века-вечных (метафізічных) праблем і магчы-масць іх развязваць толькі праз разважанні, толь-кі праз духоўнасць чалавека. Значыць, філасо-фія – гэта спроба “разбудзіць” чалавека, змусіць яго думаць не толькі аб штодзённым, але і аб чымсці непераходным (метафізічным) г. зн. аб тым што існуе ва ўсе часы, накшталт: безмежнасці, вечнасці, прыгажосці, справядлівасці смерці, і г. д. Носьбітам і распрацоўшчыкам мудрасці, заўсёды з’яўляецца народ, як калектыўны розум. Людзі, якія займаліся аналізам і сіс-тэматызацыяй мудрасці, яшчэ ў антыч-насці пачалі называцца філосафамі. Аўтарства тэрміна "філасофія" прыпісваецца Піфагору, які і з’яўляецца яе пачынальнікам. Згодна еўрапейскай традыцыі філасофія ўзнікае ў грэчаскім рабаўладальніцкім полісе ў той час калі адбываецца падзел грамадскай пра-цы на фізічную і разумовую. Менавіта, ў межах апошняй паступова ўзнікае група людзей, асноўным заняткам якіх была філасофія.Эвалюцыя філасофіі:
Першапачаткова філасофія насіла эліта-рны характар г. зн. , што ёй цікавіліся і мелі да яе доступ нямногія, і як правіла, заможныя людзі. Ужо ў тыя часы філасофія ўтры-млівала наступныя раздзелы: логіка, фізіка, матэматыка, астраномія, медыцына, паэтыка, юрыспрудэнцыя, псіхалогія і г. д. Менавіта з філасофіі ў пазнейшыя часы ўзнікаюць выключна ўсе навукі. Першай навукай, якая адасо-білася ад філасофіі была медыцына. Звязана гэта з тым, што філасофія з яе абстрактнасцю была не ў стане ляка-ваць чалавечае цела.З узнікненнем меха-нікі (16--18)ст. адбываецца маса-вае адасабленне ўсіх навук ад філасо-фіі. Праўда, І. Ньютан (1643-1727), як стваральнік класічнай і нябеснай меха-нікі лічыў, што яна не з’яўляецца наву-кай, а толькі звычайным раздзелам фі-ласофіі. Ва ўласна філасофіі засталіся наступныя раздзелы: гісторыя філасо-фіі, логіка, этыка, эстэтыка, філасофія рэлігіі.
2.Прадмет і структура філасофіі
Філасофія - гэта сістэма агульных, тэа-рэтычных поглядаў на сусвет у цэлым, на чалавека і на ягонае месца ў гісторыі, ў прасторы і ў часе. Прынята лічыць што існуюць тры цэнтры узнікнення філасофіі. Кітайская філасофія існуе толькі ў двуадзінству з рэлігіяй. Індыйская філасо-фія.(усходняя, ягіпецка--індыйская) тут прызнаецца што пачуццёвасць ўзвышаецца над рацыянальнасцю(розумам). Еўрапейская філасо-фія пачынаецца з антычнай Грэцыі і Рыма і існуе самастойна без рэлігіі. Выключэннем з’ўляецца толькі філасо-фія нэатамізму, як афіцыйнай дактры-ны каталіцкай царквы.
Незалежна ад геаграфіч .прыналежнасці ф.мае структуру: 1)анталогія.(ў перакл. з грэч.: слова аб быцці; вучэнне аб існаванні). Тут разглядаюцца пытанні існавання ці неіснавання прадметаў, чалавека, сусвету; Анталогія ставіць пытанні накшталт: што такое жыццё, смерць, прастора, час, космас,
2)гнасіялогія. (гнэзіс у перакл.з грэч.-- веды; пазнанне, разуменне).Яна асэн-соўвае магчымасці чалавечага паз-нання г. зн. ці здольны чалавек пазна-ваць, вывучаць, даследаваць прадметы, космас, іншага чалавека, ці сваё уласнае “Я”. 3)філасофская антрапалогія (антро-пас--чалавек; логас--слова; вучэнне аб чалавеку). Тут дасле-дуецца сутнасць чалавека, ягонае існаванне ў сусвеце; мэты і задачы чалавека, грамадства, дзяржавы ў сусветнай гісторыі. 4)аксія-логія (духоўныя каштоўнасці). Гэта катэгорыі этычнага і эстэтычнага кшта-лту: шчасце, свабода, справядлівасць, каханне, адказнасць г. зн.пытанні звязаныя з духоў-насцю чалавека. 5)праксіялогія (практыка).Тут раз-глядаецца з выкарыстаннем філасофскага апарату практычнае жыццё чалавека, гра-мадства; адносіны паміж эпохамі, куль-турамі, народамі, цывілізацыямі.