
- •1.Філасофія, яе сутнасць, эвалюцыя
- •2.Прадмет і структура філасофіі
- •6 Філасофія Піфагора
- •1Філасофская праблематыка. Функцыі філасофіі
- •3 Светапогляд, формы тлумачэння сус-вету.
- •4 Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук
- •5 Матэрыялізм і ідэалізм, іх варыянтнасць
- •7 Філасофія старажытнай Індыі.
- •8 Філасофія старажытнага Кітая.
- •9 Мілецкая філасофія. Геракліт.
- •10 Філасофія элеатаў
- •11Атамістычная філасофія.
- •12Вучэнне сафістаў
- •13Філасофія Сакрата.
- •14Філасофія Платона
- •16Схаластыка.
- •17Філасофія Адраджэння.
- •18Філасофія Новага Часу.
- •21Філасофія л.Феербаха.
- •22 Асноўныя катэгорыі марксізма.
- •22Сацыяльныя і тэарэтычныя прадумо-вы марксізма.
- •23Быццё як филасофская катэгорыя
- •20 Філасофія Гегеля.
- •24Гісторыка-філасофскае разуменне матэрыі.
- •19Філасофія Канта
- •25 Філасофская дэфініцыя матэрыі
- •26 Прыродазнайчае разуменне матэрыіі
- •27 Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва-полевай матэрыі.
- •28 Матэрыи и рух,асноуныя формы руху.
- •29 Виртуальнасть и карпускулярна хвалевы дуализм.
- •30 Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •31 Прастора и час як форма быцця матэрыи.
- •32 Тыпалогія рэальных прастораў.
- •33 Свядомасть.
- •35 Дыялектычныя законы
- •37 Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •41 Пачуццёвае і рацыянальнае пазнанне
- •34Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •36 Синэрггетыка
- •39 Філасофскае разуменне ісціны.
- •40 Законы: гнасіялагічныя і прагнастыч-ныя функцыі.
- •43 Логіка развіцця сацыяльнай філасофіі.
- •46 Філасофія тэхнікі
- •44Грамадства як сістэма
- •60 Руская філасофія 18-20ст.
- •50 Экзістэнцыялізм
- •48 Культура
- •51.Фенаменалогія
- •47 Прыродныя асновы грамадскага жыцця. Пасіянарнасць.
- •45 Тэхнагенная цывілізацыя
- •59 Філасофская думка Беларусі.
- •49 Філасофія жыцця
- •54 Постмадэрнізм
- •55 Прагматызм
- •52 Нэапазітывізм.
- •53.Герменэўтыка
- •38 Філасофская антрапалогія.
- •58 Усход – захад : філасофскі дыялог культур.
- •57 Футуралогія як навука і вобраз здумлення.
38 Філасофская антрапалогія.
Антрапалогія (антропас з грэч.- чалавек) як паняцце выкарыстоўваецца ў двух сэнсах:
1)як раздзел філасофіі, ў якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця.
2)як метад думання і пазнання, г. зн. усе праблемы разглядаюцца ў іх чалавечым вымярэнні.
Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы: цела, дух, душа.
1). цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага.Асноўныя канцэпцыі асэнсавання чалавека ў класічнай філасофіі:
а). натуралізм, ў яе аснове прысутнічаюць два галоўныя аргументы:
чалавек – жывая істота, фізіялогія якога супадае з жывёльнай.
чалавек генетычна выйшаў з жывёльнага свету і зберагае сваю жывёльную сутнасць.
б).рацыялістычная прызнае самым галоўным у чалавека – розум.
2).дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць у сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей, а праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але ліха і агрэсія.
3).душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае.
У канкрэтным чалавеку цялеснае, духоўнае і душэўнае не раздзелены, яны зліты ў адзінае і ўяўляюць унікальную суцэльнасць.
.
56 ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ САЦЫЯЛЬНЫХ ПРАЦЭСАЎ.
Тэрмін глабалізацыя (лац.globus – зямны шар) – працэс універсалізацыі, станаўленне адзіных для ўсёй планеты структур, сувязей, адносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.. Фундаментальная глабалізацыя заявіла аб сабе пад канец 19 –пач. 20ст., калі практычна завяршаецца эканамічны падзел свету. Пачынаюць узнікаць міжнародныя арганізацыі,форумы, кангрэсы і г. д. Увесь свет зрабіўся арэнай вострай барацьбы і падзелу сфер уплыву паміж моцнымі дзяржавамі і буйнымі манаполіямі, шматлікія войны ў тым ліку дзве сусветныя.
Шматаспектная глабалізацыя вядзе свой пачатак з 70-х гадоў ХХст. Яе характарыстыка:
а). эфект рэзананса, калі эканамічныя ўздымы ці спады пераносяцца з адной краіны ў другія.
б).узнікненне сусветных рынкаў, кошты на якіх робяцца абавязковымі для ўсіх вытворцаў.
в). інтэрнэт зрабіў свет замкнёным інфармацыйна, ў якім ёсць практычна ўсё, акрамя межаў.
Выпрацаваліся два светапоглядныя падыходы ў адносінах да глабалізацыі:
а).тэхнааптымізм ствараў ілюзію наконт развязвання любых зямных і нават касмічных праблем з дапамогай навукі і тэхнікі. Распрацоваюцца канцэпцыі “індустрыяльнага”, “постіндустрыяльнага”, “тэхнатроннага”,“інфармацыйнага”грамадства.
б).тэхнапесімізм звяртаў увагу на праблемы экалогіі, празмерны прырост народанасельніцтва, нераўнамернасць эканамічнага развіцця, энэргетычны і харчовы крызіс. Узнікаюць ідэі, якія абгрунтоўвалі прынцып “анты-спажывання” з мэтай пераканаць “сярэдняга чалавека” задавальняцца малым, а фактычна кіравацца лозунгам Ж.Ж. Русо, “назад да прыроды”г. зн. замарозіць эканамічнае развіццё на дасягнутым узроўні.
Асноўныя глабальныя праблемы:
1).праблемы вайны і міра; экалагічныя праблемы; энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы: ўзнаўляемыя і неўзнаўляемыя, барацьба за іх і прывязка да палітычнай сферы.
2).нераўнамернасць эканамічнага і гендарнага развіцця кшталту: “багатая поўнач”, “бедны поўдзень”; высокая нараджальнасць у паўднёвых народаў і дэпапуляцыя ў развітых краінах.
3) пераход з пазіцый антропацэнтрызму ( чалавек і яго патрэбы ў прыярытэце перад прыродай) на пазіцыі біясферацэнтрызма, які звяртае ўвагу на падтрыманні біясферы ў стане раўнавагі.