Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры отредактированные.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
271.87 Кб
Скачать

59 Філасофская думка Беларусі.

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час пана-валі філасофска-тэалагічныя формы свядома-сці. Гэта было звязана з рэальным становіш-чам рэлігіі і царквы,У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды:1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.). 2). Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.).3).Позняе Адраджэнне і Контррэфарма-цыя (17-18 ст.ст). ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гума-ніст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму рады-кальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога. КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэры-яліст. У ягоным трактаце "Аб неіснаванні бога" прызнаецца існаванне вечнай і бяско-нцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пас-таянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка.

49 Філасофія жыцця

З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбыва-ецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода.Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця.

На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьле-гласць штучнаму, створанаму, сканструя-ванаму.Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. разві-ваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам”.Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае пры-рода, чалавек і “воля да ўлады”. Мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэта-му чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся траге-дыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспры-маючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалаве-ка не столькі да жыцця колькі да смерці.

У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства

54 Постмадэрнізм

Тэрмін постмадэрнізм уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрніз-му.Асноўныя прадстаўнікі - французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці

Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай і называе сябе постнекласі-чнай.Постмадэрнізм разумее і навуку і тэх-ніку і творчасць,”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”.Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў фор-ме сімулякра. Дзякуючы сімулякрам сціра-ецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта“мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі.Мікранарратывы(мікрарасказы) маюць права на жыццё. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.