Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры отредактированные.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
271.87 Кб
Скачать

6 Філасофія Піфагора

Прынята лічыць, што еўрапейская філасофія пачынаецца са спадчыны Піфагора, якому і прыпісваецца аўтарства тэрміна "філасофія"

Цэнтральным паняццем у філасофіі Піфагора прызнаюцца лікі, якія існуюць аб'ектыўна і рэальна г. зн. іх ніхто і нішто не стварае.

чатыры моманты ў разуменні лікаў:

1)арыфметычнае: лікі выражаюць сутнасць любога прадмета, і прытым чым меншы лік, тым больш глыбінны пласт быцця ён выражае. 2)геаметрычнае: піфагарыйцы кіраваліся прынцыпам: "умець тлумачыць ўсё геаметрыяй". Толькі пры дапамозе лікаў можна зразумець як з бязмежнай прасторы ўтвараюцца абмежаваныя прадметы і воб-разы пэўнай формы. 3)фізічнае: лікі заўсёды-- ідэальныя ўтварэнні, але тым не менш першыя 10 лікаў маюць параметры фізічных прадметаў. 4)тэалагічнае: лікі, як носьбіты пэўнай таямнічасці, ствараюць ўсе прадме-ты, ўсе прыродныя з'явы, тым самым заклад-ваюць ў іх нейкі прыхаваны, неразгаданы, містычны змест.

Разуменне дэкады.(пра 1,7,10)

Разуменне прыгожага.Піфагор дапасоўваў палажэнне "усе прадметы--ёсць лікі" і да сферы прыгожага. У аснове прыгожага і ў чалавека і ў сусвеце прысутнічаюць геаме-трычныя прапорцыі і слыхавыя інтэрвалы, як нейкая "гармонія лікаў". Вывучыць і зра-зумець сусвет можна толькі праз пазнанне ягонай музыкальна-- лікавай структуры.

1Філасофская праблематыка. Функцыі філасофіі

Гістарычна філасофская праблематыка фармулявалася і на яе рабіліся тыя ці іншыя адказы ў наступных формах: 1)космацэнт-рызм- разуменне сусвету, як нечага суцэль-нага, а чалавек разглядаецца як касмічная часцінка. 2)антропацэнтрызм (антропас--з ст.грэч. чалавек); прызнае што чалавек з'яўляецца цэнтрам космасу, і з пазіцый чалавечых поглядаў, адукаванасці, гістарыч-нага часу робяцца спробы пратлумачыць ўсе прыродныя і духоўныя з'явы. 3)тэацэн-трызм (тэос--з грэч.Бог); стваральнікам сусвету прызнаецца бог, як першапрычына усяго існуючага і неіснуючага. 1) света-поглядная. Ні адна навука не здольна выконваць гэтую функцыю ў поўным аб"ёме, так як усе навукі разглядаюць толькі нейкі абмежаваны бок рэальнасці ці асобны пра-дмет. 2)пазнавальная. Гэтая функцыя спрыяе адказу на пытанне ці здольны чалавек пры дапамозе розума ці пачуццяў(зроку,слыху..) пазнаваць прадметы і сусвет у цэлым. 3)метадалагічная. Філасофія для даследв-ання і ўспрыняцця прадметаў, з’яваў, прыро-ды, сусвету ў цэлым прапаноўвае два мета-ды: метафізічны, які адмаўляе развіццё і абсалютызуе статыку; дыялектычны, які прызнае дынаміку развіцця, зменлівасць і супярэчнасць. 4)інтэгратыўная. Поруч з аддзяленнем навук ад філасофіі і іх дыфе-рэнцыацыяй існуе і супрацьлеглая тэндэн-цыя: імкненне разрозненных ведаў да інтэ-грацыі дзеля лепшага вывучэння сацыяльных і прыродных аб'ектаў. 5)аксіялагічная. Лю-бая філасофія не абмяжоўваецца вывучэннем і абгрунтаваннем сваіх палажэнняў. Філа-софія ў практычным плане тлумачыць мара-льныя і эстэтычныя каштоўнасці

3 Светапогляд, формы тлумачэння сус-вету.

Светапогляд-гэта сістэма абагуленых уяўленняў на сусвет і месца якое ў ім займае чалавек. Існуюць наступныя тыпы света-погляду: 1)міфалагічны.(міф-- у пер.з ст.грэч- паданне.) У міфах робіцца спроба адказаць на пытанні аб паходжанні сусвету, жыцця, адзінства прыроды і чалавека. Ас-ноўным элементам міфалагічнага светапо-гляду выступаюць ўяўленні. 2)рэлігійны. Ён узнікае на адносна высокім узроўні развіцця грамадства У адрозненні ад міфалогіі, рэлігія не толькі прызнае існаванне звышнату-ральных сіл, але і прызнае панаванне іх над чалавекам. 3)філасофскі. Тут, прырода, гра-мадства, чалавек робяцца прадметам лагі-чнага аналізу. Філасофія імкнецца асэн-соўваць нават міфалагічную і рэлігійную праблематыку на лагічным узроўні. Ас-ноўным у філасофіі выступае розум у суку-пнасці з уяўленнямі (гэта ад міфалогіі) і верай(гэта ад рэлігіі). 4)штодзённы (эмпіры-чны, звычайны). Ён прысутнічае ў аснове ўсіх вышэй ўзгаданых светапоглядах і грунтуюцца на штодзённым практычным вопыце чалавека і дапамагае яму больш--меньш правільна арыентавацца ў што-дзённасці. Філасофскае светаадчуванне, можна выразіць, прыкладна, у двух моман-тах: момант ўсеагульнага здзіўлення. Мена-віта са здзіў-лення пачынаюць ўзнікаць пыт-анні, якія і з'яўляюцца пачаткам пазнання. момант ўсеа-гульнай крытычнасці. Чалавек на пытанне заўсёды стварае некалькі адка-заў, да якіх можна ставіцца крытычна ці некрытычна.