
- •І. М. Гоўзіч, а. І. Лугоўскі, с. А. Сычова Методыка выкладання беларускай літаратуры
- •1. Агульныя пытанні методыкі выкладання літаратуры
- •1.1. Методыка выкладання літаратуры як навука
- •1.2. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет
- •Літаратура
- •2. Асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай метадычнай думкі
- •Літаратура
- •3. Літаратурная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь
- •3.1. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі літаратурнай адукацыі
- •Літаратура
- •3.2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”
- •Літаратура
- •3.3. Адукацыйны стандарт па беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •3.4 Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай літаратуры новага пакалення
- •4. Прынцыпы, метады і прыёмы выкладання літаратуры
- •4.1. Прынцыпы выкладання літаратуры
- •Літаратура
- •4.2. Метады і прыёмы выкладання літаратуры
- •Літаратура
- •5. Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
- •5.1. Настаўнік беларускай літаратуры і прафесійныя патрабаванні да яго
- •Літаратура
- •5. 2. Чытацкія асаблівасці вучняў ў залежнасці ад узросту
- •Літаратура
- •6. Сучасны ўрок літаратуры. Планаванне вучэбнай дзейнасці настаўніка літаратуры
- •6.1. Урок як асноўная форма навучання, патрабаванні да яго
- •6. 2 Тыпы і віды ўрокаў літаратуры
- •Літаратура
- •6. 3. Нетрадыцыйныя ўрокі літаратуры
- •Літаратура
- •6. 4. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі
- •Алгарытм напісання сінквейна
- •Літаратура
- •6. 5. Планаванне вучэбнай працы настаўніка літаратуры
- •Літаратура
- •7. Этапы вывучэння мастацкага твора ў школе
- •7.1. Падрыхтоўка вучняў да першснага знаёмства з мастацкім творам. Уступныя заняткі
- •7. 2. Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора
- •7. 3. Вывучэнне ўспрымання мастацкага твора вучнямі
- •7.4. Прыёмы і шляхі аналізу мастацкага твора
- •7.5. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора
- •Літаратура
- •8. Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай спецыфікі
- •8.1. Вывучэнне вуснай народнай творчасці
- •Літаратура
- •8.2. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў
- •Літаратура
- •8.3. Вывучэнне эпічных твораў
- •Літаратура
- •8.4. Вывучэнне драматычных твораў
- •Літаратура
- •9. Вувучэнне аглядавых і манаграфічных тэм у курсе літаратуры
- •9.1. Вывучэнне аглядавых тэм
- •9.2. Вывучэнне манаграфічных тэм
- •Літаратура
- •10. Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні
- •10.1. Змест і структура тэарэтыка-літаратурных ведаў у базавай школе
- •10.2. Тэорыя літаратуры на заключным этапе літаратурнай адукацыі
- •Літаратура
- •11. Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення вучняў
- •11.1. Спецыфіка развіцця вуснага маўлення на ўроку літаратуры
- •Літаратура
- •11.2. Сачыненні як від творчых работ
- •Уменне ўдумацца ў тэму, асэнсаваць яе, вызначыць яе мэты (абмежаваць сябе пэўнымі рамкамі).
- •Літаратура
- •11. 3. Развіццё маўлення лагічнага тыпу
- •Алгарытм працы над рэфератам
- •Алгарытм напісання даклада
- •Літаратура
- •12. Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі пры вывучэнні літаратуры
- •Літаратура
- •13. Факультатыўныя заняткі па літаратуры
- •3. Развіваючыя курсы:
- •Літаратура
- •14. Пазакласная праца па літаратуры
- •Літаратура
- •1. Агульныя пытанні методыкі выкладання літаратуры
3. Развіваючыя курсы:
зарыентацваць вучняў у свеце сучасных прафесій, пазнаёміць іх са спецыфікай дзейнасці, адпаведнай найбольш распаўсюджаным прафесіям;
падтрымліваць матывацыю выбару прафесіі вучнямі.
Актуальным з’яўляецца і пытанне аб арганізацыі, метадычных формах і прыёмах правядзення факультатыўных заняткаў – выбар канкрэтнай метадычнай формы правядзення абумоўліваецца псіхолага-ўзроставымі асаблівасцямі вучняў, іх пазнавальнымі магчымасцямі, тэматыкай заняткаў, мэтамі іх правядзення. Найбольш распаўсюджанай формай арганізацыі і правядзення заняткаў з’яўляецца лекцыя, якая не толькі фарміруе веды і паняцці пра пэўны прадмет даследавання, але і фарміруе светапогляд вучняў, стымулюе творчую самастойную працу па іх здабыванню. Існуе пэўная залежнасць формаў і прыёмаў вучэбнай работы на факультатыўных занятках ад мэт і задач, якія ставіць перад сабой настаўнік. Калі ён мае на мэце пашырэнне літаратурнага кругагляду вучняў, павышэнне іх культурнага ўзроўню, то больш увагі надае лекцыям; калі ж імкнецца да развіцця эстэтычных запатрабаванняў моладзі, забеспячэння яе духоўнага развіцця, выкарыстоўвае эмацыянальную гутарку з вучнямі; накіроўваючы ж намаганні на развіццё даследчых уменняў і навыкаў, настаўнік практыкуе разнастайныя віды самастойных творчых работ тыпу дакладаў, рэфератаў, водгукаў, рэцэнзій, сачыненняў і інш. Пры выбары тых ці іншых метадычных прыёмаў работы на факультатыўных занятках неабходна ўлічваць і схільнасць яго ўдзельнікаў да пэўнай формы літаратурнай дзейнасці.
Вучань школы можа наведваць наступную максімальную колькасць факультатыўных заняткаў: I клас – 4 гадзіны; II клас – 3 гадзіны; III клас – 2 гадзіны; IV–V класы – 3 гадзіны; VI клас – 4 гадзіны; VII–VIII класы – 3 гадзіны; IX клас – 5 гадзін; X–XI класы – 7 гадзін.
Факультатыўныя заняткі арганізуюцца пры наяўнасці пісьмовых заяў бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў вучняў. Заява падаецца на імя кіраўніка ўстановы адукацыі з захаваннем патрабаванняў да афармлення дадзенага віда дакументаў. На падставе рэзалюцыі кіраўніка ўстановы на заяве бацькоў «Дазволіць» вучань уносіцца ў класным журнале ў спіс тых, хто наведвае тыя ці іншыя факультатыўныя заняткі [2].
Запіс факультатыўных заняткаў робіцца на адведзеных для гэтага старонках журнала (пры фарміраванні групы з вучняў розных класаў – у адзін з класных журналаў) з выкананнем патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да вядзення класных журналаў (“Iнструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення”). У выпадку змен жадання вучня бацькі падаюць заяву з просьбай вызваліць іх дзіця ад наведвання факультатыўных заняткаў. У адпаведнасці з рэзалюцыяй кіраўніка ўстановы «Вызваліць» на адпаведнай старонцы класнага журнала насупраць прозвішча вучня робіцца запіс «Адлічаны з (чысло, месяц, год)».
Факультатыўныя заняткі ва ўстановах адукацыі праводзяцца па раскладзе факультатыўных заняткаў, зацверджаным кіраўніком установы, як правіла, да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Перад факультатыўнымі заняткамі для вучняў V–XI класаў павінен быць прадугледжаны перапынак не менш за 20 хвілін і іх працягласць павінна быць 45 хвілін
Мінімальнае напаўненне груп для правядзення факультатыўных заняткаў для ўсіх агульнаадукацыйных вучэбных устаноў ў гарадах у колькасці 5 вучняў, а максімальная для І–IV класаў школ, гімназій і ліцэяў – 20 вучняў, для V–XI класаў агульнаадукацыйных устаноў – 25 вучняў.
Факультатыўныя заняткі павінны праводзіцца на падставе адпаведных вучэбных праграм, якія рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і размешчаны на сайце www.adu.by, а таксама часткова ў зборніку “Программы факультативных занятий для общеобразовательных учреждений по гуманитарному направлению” (Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009). Ацэньванне вучэбных дасягненняў вучняў на факультатыўных занятках і занятках гуртка не праводзіцца.