Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэб дап Метод 4.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Ивашин, В.В. Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской: пособие для учителя / В.В. Ивашин, М.А. Лазарук, Е.Я. Ленсу. – Минск : Нар. асвета, 1988.

  2. Тимофеев, Л.И. Основы теории литературы : учеб.пособие для студентов пед. ин-тов / Л.И. Тимофеев. – 5-е изд. – Москва : Просвещение, 1976.

13. Факультатыўныя заняткі па літаратуры

Факультатыўныя заняткі – гэта форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных предметах у адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама на павышэнне актыўнасці іх пазнавальнай дзейнасці.

З аднаго боку, факультатыўныя заняткі – заканамерны працяг і развіццё асноўнага школьнага курса літаратуры: «Беларускі фальклор» («Беларускі фальклор: апавядальныя жанры» (V клас), «Беларускі фальклор: каляндарна-абрадавая паэзія» (VI клас), «Беларускі фальклор: сямейна-абрадавая паэзія» (VII клас).

З другога боку, яны ўключаюць і зусім новыя тэмы, якія садзейнічаюць фарміраванню вучнёўскіх уяўленняў аб напрамках будучай прафесійнай сама рэалізацыі і сувязях паміж прадметамі канкрэтных прафесіях: «Выразнае чытанне» («Выразнае чытанне» (VІ клас) «Выразнае чытанне і пераказ» (VІІ клас), «Выразнае чытанне і мастацкае расказванне» (VIІI клас); «Вытокі тэатральнага мастацтва» (V клас), «Асновы тэатральнай культуры» (VІ клас), «Беларуская літаратура і тэатр» (VIІ клас), «Тэатры Беларусі» (VIІІ клас); «Юны карэспандэнт» (VIІІ клас).

Методыка правядзення факультатыўных заняткаў у V–VIII класах агульнаадукацыйнай школы накіравана на абуджэнне і фарміраванне цікавасці, захопленасці мастацтвам, на выхаванне мастацкага густу і развіццё творчых здольнасцей, асабліва літаратурных. Тут выкарыстоўваюцца розныя віды чытання, праблемныя пытанні і заданні, міні-даследаванні, гульнёвыя сітуацыі.

Правядзенне факультатыўных заняткаў у ІХ–ХІ класах мае на мэце падрыхтоўку вучня да сітуацыі выбару напрамку далейшай адукацыі і вымушае выкарыстанне настаўнікам наступных патэнцыйных магчымасцяў павышэння ступені гатоўнасці вучняў да самаадукацыйнай дзейнасці: самастойнае вывучэнне асноўнай і дадатковай вучэбнай літаратуры, а таксама іншых крыніц інфармацыі, спалучэнне аглядных лекцый з семінарамі, дыскусіямі, творчымі сустрэчамі, інфармацыйная падтрымка адукацыйнай дзейнасці вучня з дапамогай навучальных відэафільмаў, электронных тэкстаў, тэлекамунікацыйных сродкаў, правядзенне творчых конкурсаў, публічных абарон праектаў, эўрыстычных кантрольных прац; уключэнне ў навучальную дзейнасць экскурсій на прадпрыемствы і спецыялізаваныя выставы і інш.

Факультатыўныя заняткі можна падзяліць на 3 асноўныя групы [1]:

1. Уводныя:

  • даць вучню магчымасць рэалізаваць сваю цікавасць да абранага прадмета;

  • пазнаёміць вучняў з новымі тэмамі і прадметамі, якія не вывучаліся ў базавай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе.

2. Паглыбляючыя:

  • даць вучню магчымасць рэалізаваць сваю цікавасць да абранага прадмета;

  • стварыць умовы для падрыхтоўкі да экзаменаў па найбольш верагодных прадметах будучага прафілявання.