Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэб дап Метод 4.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Літаратура

1. Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура : V–ХІ класы / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : НІА, 2009.

2. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік для філал. фак. пед. ін-таў / Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук [і тнш.]; пад агульн. рэд. В.Я. Ляшук, А.У. Рагулі. – Мінск : Выш. шк., 1986.

3. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / А.В. Руцкая, М.В. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010.

4. Смыкоўская, В.І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры / В.І. Смыкоўская. – Мінск : Нар. асвета, 1988.

11.2. Сачыненні як від творчых работ

Развіццё пісьмовага маўлення школьнікаў адзін з элементаў літаратурнай адукацыі. Далучэнне да ўзораў майстэрскага выкарыстання роднага слова з’яўляецца асновай для фарміравання культуры маўлення вучняў. Пісьмовыя работы па літаратуры пачынаюць уводзіцца з VІІ класа, патрабаванні да і іх пералік можна знайсці ў праграме пасля кожнага класа (раздзелы “Асноўныя віды работ па літаратуры”) і “Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення”.

У V – VI класах праводзіцца прапедэўтычная работа, накіраваная на азнаямленне са спецыфікай пісьмовых работ па літаратуры. Настаўнік можа прапанаваць вучням наступныя віды работ: разгорнутыя адказы на пытанні; складанне сказаў, аб’яднаных тэмай; выдзяленне абзацаў у тэксце; выдзяленне ў тэксце апавядання, апісання, разважання і тлумачэнне мэтазгоднасці іх; аднаўленне дэфармаванага тэксту, скарачэнне частак тэксту ці перастаноўка іх; выяўленне непаўнаты тэксту і дапаўненне яго неабходным матэрыялам; дапісванне пачатку ці заканчэння тэксту; замена ў тэксце няўдалых выразаў, падбор больш яркіх і вобразных планаў; аналіз ключавых слоў, слоў-арыенціраў, якія нясуць найбольшую сэнсавую і вобразную нагрузку і інш.; стварэнне эцюдаў (замалёвак з натуры) і эсэ (перадача ўражанняў і суб’ектыўных разважанняў на пэўную тэму) і інш. [2].

Навучанне напісанню пісьмовых работ па літаратуры адбываецца на наступных этапах: першы – азнаямленне з азначэннем жанру, яго асаблівасцямі; другі – назіранне на аснове падабраных настаўнікамі прыкладамі дадзенага віду работы; трэці – планаванне і падбор матэрыялу; чацвёрты – напісанне; пяты – рэдагаванне.

Па мэтах навучання школьныя сачыненні бываюць навучальныя і кантрольныя, па месцы выканання – класныя і дамашнія. У залежнасці ад жанравых асаблівасцей вылучаюцца такія віды сачыненняў, як апавяданне (мае на мэце паслядоўную падачу падзей: пачатак іх, развіццё і канец), апісанне (на матэрыяле літаратурных твораў, так і на аснове спецыяльна арганізаваных назіранняў, асабіста перажытага, творчага ўяўлення), разважанне (“найбольш складаны спосаб перадачы думак, выяўлення пачуццяў, бо ў яго аснове раскрыццё прычынна-выніковых адносін паміж пэўнымі жыццёвымі ці літаратурнымі з’явамі, іх аналіз і сінтэз, доказ і абгрунтаванне” [1, с. 302]), анатацыя, рэцэнзія, водзыў, рэпартаж і інш.

Кампазіцыя сачынення трохчасткавая: уступ (1/6 частка ўсяго сачынення, або 1/4 галоўнай часткі) – прадмова, падрыхтоўка да ўспрыняцця разважання вучня; асноўная частка – сістэма тэзісаў і аргументаў, разважанне; заключэнне – вывады з напісанага, абагульненне назіранняў.

“Сучасная методыка выдзяляе 7 этапаў працы над сачыненнем: