
- •І. М. Гоўзіч, а. І. Лугоўскі, с. А. Сычова Методыка выкладання беларускай літаратуры
- •1. Агульныя пытанні методыкі выкладання літаратуры
- •1.1. Методыка выкладання літаратуры як навука
- •1.2. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет
- •Літаратура
- •2. Асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай метадычнай думкі
- •Літаратура
- •3. Літаратурная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь
- •3.1. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі літаратурнай адукацыі
- •Літаратура
- •3.2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”
- •Літаратура
- •3.3. Адукацыйны стандарт па беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •3.4 Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай літаратуры новага пакалення
- •4. Прынцыпы, метады і прыёмы выкладання літаратуры
- •4.1. Прынцыпы выкладання літаратуры
- •Літаратура
- •4.2. Метады і прыёмы выкладання літаратуры
- •Літаратура
- •5. Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
- •5.1. Настаўнік беларускай літаратуры і прафесійныя патрабаванні да яго
- •Літаратура
- •5. 2. Чытацкія асаблівасці вучняў ў залежнасці ад узросту
- •Літаратура
- •6. Сучасны ўрок літаратуры. Планаванне вучэбнай дзейнасці настаўніка літаратуры
- •6.1. Урок як асноўная форма навучання, патрабаванні да яго
- •6. 2 Тыпы і віды ўрокаў літаратуры
- •Літаратура
- •6. 3. Нетрадыцыйныя ўрокі літаратуры
- •Літаратура
- •6. 4. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі
- •Алгарытм напісання сінквейна
- •Літаратура
- •6. 5. Планаванне вучэбнай працы настаўніка літаратуры
- •Літаратура
- •7. Этапы вывучэння мастацкага твора ў школе
- •7.1. Падрыхтоўка вучняў да першснага знаёмства з мастацкім творам. Уступныя заняткі
- •7. 2. Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора
- •7. 3. Вывучэнне ўспрымання мастацкага твора вучнямі
- •7.4. Прыёмы і шляхі аналізу мастацкага твора
- •7.5. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора
- •Літаратура
- •8. Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай спецыфікі
- •8.1. Вывучэнне вуснай народнай творчасці
- •Літаратура
- •8.2. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў
- •Літаратура
- •8.3. Вывучэнне эпічных твораў
- •Літаратура
- •8.4. Вывучэнне драматычных твораў
- •Літаратура
- •9. Вувучэнне аглядавых і манаграфічных тэм у курсе літаратуры
- •9.1. Вывучэнне аглядавых тэм
- •9.2. Вывучэнне манаграфічных тэм
- •Літаратура
- •10. Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні
- •10.1. Змест і структура тэарэтыка-літаратурных ведаў у базавай школе
- •10.2. Тэорыя літаратуры на заключным этапе літаратурнай адукацыі
- •Літаратура
- •11. Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення вучняў
- •11.1. Спецыфіка развіцця вуснага маўлення на ўроку літаратуры
- •Літаратура
- •11.2. Сачыненні як від творчых работ
- •Уменне ўдумацца ў тэму, асэнсаваць яе, вызначыць яе мэты (абмежаваць сябе пэўнымі рамкамі).
- •Літаратура
- •11. 3. Развіццё маўлення лагічнага тыпу
- •Алгарытм працы над рэфератам
- •Алгарытм напісання даклада
- •Літаратура
- •12. Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі пры вывучэнні літаратуры
- •Літаратура
- •13. Факультатыўныя заняткі па літаратуры
- •3. Развіваючыя курсы:
- •Літаратура
- •14. Пазакласная праца па літаратуры
- •Літаратура
- •1. Агульныя пытанні методыкі выкладання літаратуры
Літаратура
1. Беларуская мова і літаратура. 7 кл.: прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне: дапам для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі / Г.М. Валочка, С.А. Язерская, Т.У. Логінава. – Мінск: НІА : Аверсэв, 2011.
7. Этапы вывучэння мастацкага твора ў школе
У аснове школьнага курса ляжыць перш за ўсё вывучэнне літаратурнага твора. Гэта працаёмкі працэс, які складаецца з шэрагу этапаў: уступныя заняткі, чытанне, вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі, аналіз, заключныя заняткі.
7.1. Падрыхтоўка вучняў да першснага знаёмства з мастацкім творам. Уступныя заняткі
Уступныя заняткі неабходныя амаль заўсёды: яны павінны інтэлектуальна і эмацыянальна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання новага твора, абудзіць цікавасць, стварыць спрыяльную эмацыянальную атмасферу, забяспечыць узаемасувязі вывучаемага твора з раней вядомым, настроіць клас на аналітычную працу.
Класіфікацыя ўступных заняткаў:
заняткі, якія дапамагаюць вучням зразумець гістарычную эпоху, адлюстраваную ў творы, або эпоху, у якую пісаўся твор;
заняткі, на якіх вучні даведваюцца пра гісторыю напісання твора;
заняткі, звязаныя з выкарыстаннем біяграфічнага матэрыялу;
заняткі, заснаваныя на выкарыстанні жыццёвага вопыту і жывых назіранняў вучняў;
заняткі, на якіх выкарыстоўваюцца творы сумежных відаў мастацтва.
У школьнай практыцы ўсталяваліся разнастайныя формы правядзення ўступных заняткаў, гэта можа быць слова і лекцыя настаўніка, гутарка па асабістых назіраннях, выкарыстанне сумежных відаў мастацтва, папярэднія творчыя працы з наступным іх абмеркаваннем, праца па падручніку, рэальная і завочная экскурсіі, самастойная праца вучняў.
Віды і формы правядзення ўступных заняткаў настаўнік выбірае на свой густ, але выпадковасці ў выбары зместу і методыкі іх правядзення не павінна быць. Выбар таго ці іншага варыянта залежыць ад спецыфікі літаратурнага твора, агульнага накірунку працы над тэкстам, задач, вылучаных педагогам для вырашэння на ўроку. Улічваюцца таксама ўзроставыя асаблівасці вучняў, склад класа. Уступныя заняткі павінны быць арганічна звязанымі з далейшай працай па вывучэнні твораў.
Калі настаўнік у цэнтр працы адразу паставіць герояў, то ён спачатку раскажа пра эпоху, у якую яны жылі, пра іх побыт і г.д. Менавіта так можна пачынаць вывучэнне аповесці К. Чорнага “Насцечка”, трылогіі Я. Коласа “На ростанях”, “Палескай хронікі” І. Мележа, рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Гістарычныя экскурсы на ўступных занятках надзвычай неабходныя, але нельга і падмяняць урокі літаратуры ўрокамі гісторыі.
Пры вывучэнні пейзажных твораў у 5– 6 класах настаўнік сустракаецца са значнымі цяжкасцямі, звязанымі з недастатковым жыццёвым вопытам вучняў. У творах, уключаных у падручнік для 5 класа (раздзел “Прыроды вечная краса”), паказаны ўсе поры года. Таму падрыхтоўка да іх успрымання павінна пачынацца загадзя. У залежнасці ад месца пражывання вучняў настаўнік можа вызначыць месца, час, парадак і мэты экскурсій у прыроду, галоўная мэта якіх заключаецца ў тым, каб абудзіць у вучняў унутраную патрэбу да ўспрымання прыродаапісальных твораў мастацкай літаратуры.
Сучасная вучэбная праграма па беларускай літаратуры называе канкрэтныя творы жывапісу, музыкі або скульптуры, да якіх можна звярнуцца пры вывучэнні таго ці іншага літаратурнага твора. Пры вывучэнні пейзажнай лірыкі ў V класе, напрыклад, на ўступных занятках настаўнікі могуць паспяхова выкарыстаць змешчаныя на форзацах падручніка рэпрадукцыі карцін В. Бялыніцкага-Бірулі, Э. Рымаровіча і У. Сулкоўскага.
Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў V – VIIІ класах праграма не прадугледжвае. Аднак некаторыя творы непасрэдна звязаны з фактамі з жыцця пісьменніка, таму настаўнік звяртаецца да біяграфічнай даведкі. Да такіх твораў адносяцца верш Р. Барадуліна “Бацьку”, аповесць Я. Брыля “Сірочы хлеб”, верш М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” і інш.
У ІХ – ХІ класах, як паказвае вопыт, змест уступных заняткаў ускладняецца і, як правіла, звязваецца з гісторыяй напісання твора.
У сучаснай школе найчасцей выкарыстоўваецца камбінаваны від уступных заняткаў, на якіх вучні вывучаюць біяграфію пісьменніка, знаёмяцца з эпохай, адлюстраванай у творы і гісторыяй яго напісання, разглядаюць рэпрадукцыі карцін, слухаюць выразнае (мастацкае) чытанне ўрыўка з твора.
Працягласць уступных заняткаў рэгламентуецца некалькімі фактарамі: узростам вучняў, памерам і складанасцю твора, а таксама колькасцю часу, адведзенага праграмай на яго вывучэнне.