
- •І. М. Гоўзіч, а. І. Лугоўскі, с. А. Сычова Методыка выкладання беларускай літаратуры
- •1. Агульныя пытанні методыкі выкладання літаратуры
- •1.1. Методыка выкладання літаратуры як навука
- •1.2. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет
- •Літаратура
- •2. Асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай метадычнай думкі
- •Літаратура
- •3. Літаратурная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь
- •3.1. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі літаратурнай адукацыі
- •Літаратура
- •3.2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”
- •Літаратура
- •3.3. Адукацыйны стандарт па беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •3.4 Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай літаратуры новага пакалення
- •4. Прынцыпы, метады і прыёмы выкладання літаратуры
- •4.1. Прынцыпы выкладання літаратуры
- •Літаратура
- •4.2. Метады і прыёмы выкладання літаратуры
- •Літаратура
- •5. Настаўнік і вучні як суб’екты вучэбна-выхаваўчага працэсу
- •5.1. Настаўнік беларускай літаратуры і прафесійныя патрабаванні да яго
- •Літаратура
- •5. 2. Чытацкія асаблівасці вучняў ў залежнасці ад узросту
- •Літаратура
- •6. Сучасны ўрок літаратуры. Планаванне вучэбнай дзейнасці настаўніка літаратуры
- •6.1. Урок як асноўная форма навучання, патрабаванні да яго
- •6. 2 Тыпы і віды ўрокаў літаратуры
- •Літаратура
- •6. 3. Нетрадыцыйныя ўрокі літаратуры
- •Літаратура
- •6. 4. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі
- •Алгарытм напісання сінквейна
- •Літаратура
- •6. 5. Планаванне вучэбнай працы настаўніка літаратуры
- •Літаратура
- •7. Этапы вывучэння мастацкага твора ў школе
- •7.1. Падрыхтоўка вучняў да першснага знаёмства з мастацкім творам. Уступныя заняткі
- •7. 2. Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора
- •7. 3. Вывучэнне ўспрымання мастацкага твора вучнямі
- •7.4. Прыёмы і шляхі аналізу мастацкага твора
- •7.5. Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора
- •Літаратура
- •8. Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай спецыфікі
- •8.1. Вывучэнне вуснай народнай творчасці
- •Літаратура
- •8.2. Спецыфіка вывучэння лірычных твораў
- •Літаратура
- •8.3. Вывучэнне эпічных твораў
- •Літаратура
- •8.4. Вывучэнне драматычных твораў
- •Літаратура
- •9. Вувучэнне аглядавых і манаграфічных тэм у курсе літаратуры
- •9.1. Вывучэнне аглядавых тэм
- •9.2. Вывучэнне манаграфічных тэм
- •Літаратура
- •10. Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні
- •10.1. Змест і структура тэарэтыка-літаратурных ведаў у базавай школе
- •10.2. Тэорыя літаратуры на заключным этапе літаратурнай адукацыі
- •Літаратура
- •11. Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення вучняў
- •11.1. Спецыфіка развіцця вуснага маўлення на ўроку літаратуры
- •Літаратура
- •11.2. Сачыненні як від творчых работ
- •Уменне ўдумацца ў тэму, асэнсаваць яе, вызначыць яе мэты (абмежаваць сябе пэўнымі рамкамі).
- •Літаратура
- •11. 3. Развіццё маўлення лагічнага тыпу
- •Алгарытм працы над рэфератам
- •Алгарытм напісання даклада
- •Літаратура
- •12. Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі пры вывучэнні літаратуры
- •Літаратура
- •13. Факультатыўныя заняткі па літаратуры
- •3. Развіваючыя курсы:
- •Літаратура
- •14. Пазакласная праца па літаратуры
- •Літаратура
- •1. Агульныя пытанні методыкі выкладання літаратуры
Літаратура
Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В.У. Бухавец [і інш.]; пад агул. рэд. С.І. Цыбульскай. – Мінск : «Сэр-Вит», 2006.
Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі / М.В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв, 2007.
Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии : пособие для учителей. – 3-е изд. – Мінск : «Сэр-Вит», 2006.
Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб дапам. / А.В. Руцкая, М.В. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010.
6. 5. Планаванне вучэбнай працы настаўніка літаратуры
Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на год і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі. Для забеспячэння сістэмнасці ў навучанні план складаецца па наступнай форме:
№ |
Назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора |
Колькасць гадзін |
Дата правядзення ўрока |
Метады і прыёмы навучання |
Звесткі па тэорыі літаратуры |
Развіццё маўлення |
Паўтарэнне |
Творы для завучвання на памяць |
Міжпрадметныя сувязі |
Пазакласнае чытанне |
Дамашняе заданне |
Нагляднасть і ТСН |
Заўвагі |
Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:
Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.
Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш.).
Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.
Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.
Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.
Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).
Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратура, гісторыя, выяўленчае мастацтва, музыка і інш.).
Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па аглядавай ці манаграфічнай тэмах.
У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы / змест.
№ |
Назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора |
Колькасць гадзін |
Форма, тып і структура ўрока |
Метады і прыёмы |
Змест |
У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне наступныя раздзелы [1, с. 26]:
Нумар урока і дата правядзення |
Тэма ўрока і асноўныя пытанні |
Мэта і задачы ўрока |
Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне |
З каляндарна-тэматычным планаваннем можна пазнаёміцца на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі па адрасе www.adu.by.
На аснове каляндарна-тэматычнага плана распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя 3 віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказы на іх.
Бягучае планаванне мае наступны выгляд:
Дата, клас
Тэма:
Адукацыйная мэта:
Выхаваўчая мэта:
Развіццёвая мэта:
Тып урока:
Асноўныя формы працы, метады і прыёмы навучання:
Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:
Папярэдняе дамашняе заданне:
Літаратура:
Абсталяванне:
Нагляднасць, ТСН:
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
ІІІ. Паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока, праверка дамашняга задання.
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу.
V. Першасная праверка разумення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу.
VI. Замацаванне вывучанага.
VII. Aбагульненне і сістэматызацыя вывучанага/
VIII. Кантроль і самаправерка ведаў.
ІХ. Інфармацыя па дамашнім заданні, інструктаж па яго выкананні.
Х. Падвядзенне вынікаў урока.
ХІ. Рэфлексія.
Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго
1. Знаёмства з раздзелам праграмы, у які ўваходзіць урок, вызначэнне яго месца ў курсе літаратуры, вызначэнне, з якім матэрыялам па дадзенай тэме ўжо знаёміліся вучні.
2. Чытанне з наступным аналізам твора, матэрыялу, змешчанага ў вучэбным дапаможніку, літаратуразнаўчых і крытычных прац па тэме ўрока.
3. Вызначэнне адукацыйных, выхаваўчых, развіццёвых мэт і задач урока на аснове праграмы, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, дадатковай літаратуры.
4. Адбор аптымальнага зместу і матэрыялу ўрока, яго падзел на закончаныя ў сэнсавых адносінах блокі і часткі, вылучэнне апорных ведаў.
5. Вылучэнне галоўнага матэрыялу, які вучань павінен зразумець і запомніць на ўроку.
6. Распрацоўка структуры ўрока, вызначэнне яго тыпу і найбольш мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.
7. Адлюстраванне і выкарыстанне сувязей матэрыялу з іншымі прадметамі.
8. Планаванне дзеянняў настаўніка і вучняў на этапах урока (асабліва пры авалоданні новымі ведамі і ўменнямі).
9. Падбор нагляднасці і ТСН (кіна- і дыяфільмаў, карцін, плакатаў, картак, схем, дадатковай літаратуры і інш.).
10. Праверка абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання.
11. Планаванне настаўнікам запісаў на дошцы і выкананне аналагічнай працы вучнямі на дошцы і ў сшытках.
12. Вызначэнне аб’ёму і формы самастойнай працы вучняў на ўроку і яе скіраванасці на развіццё іх самастойнасці.
13. Вызначэнне форм і прыёмаў замацавання атрыманых і выпрацаваных на ўроку і дома ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.
14. Складанне спісу вучняў, веды і ўменні якіх будуць правярацца адпаведнымі формамі і метадамі, улічваючы ўзроўні іх сфарміраванасці.
15. Азначэнне зместу, аб’ёму і формы дамашняга задання.
16. Выбар форм падвядзення вынікаў урока.
17. Планаванне пазакласнай працы па дадзенай тэме.
18. Рэпетыцыя ўрока.
У працэсе сваёй дзейнасці настаўнік можа выкарыстоўваць наступную схему комплекснага аналізу ўрока літаратуры:
І. Педагагічныя задачы
Тэма ўрока. Дакладнасць і абгрунтаванасць фармулёўкі.
Якія задачы былі пастаўлены перад урокам (адукацыйныя развіццёвыя, выхаваўчыя)?
Ці былі вырашаны ўсе задачы, якія ставіліся перад урокам?
Ці змяняліся задачы падчас урока? Чаму?
Усведамленне месца тэмы ўрока ў курсе дадзенага класа, у праграме ў цэлым. Ажыццяўленне рэтраспектыўных і перспектыўных сувязяў.
Адпаведнасць метадаў і прыёмаў навучання мэтам і зместу ўрока, узроставым і індывідуальным асаблівасцям вучняў.
ІІ. Урок
Тып урока.
Структура ўрока.
Форма правядзення ўрока. Спалучэнне падчас урока калектыўных, групавых і індывідуальных форм навучання.
Выкарыстанне розных форм, метадаў, прыёмаў, сродкаў навучання, іх эфектыўнасць.
Тэмп урока. Эмацыянальная атмасфера на ўроку.
Фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў (у адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы), чытацкіх і літаратурна-творчых здольнасцей вучняў.
Вывучэнне пытанняў тэорыі літаратуры. Аб'ём тэарэтыка-літаратурных ведаў вучняў і ўменне ўжываць іх пры аналізе мастацкага твора.
Развіццё маўлення вучняў.
Самастойная праца вучняў на ўроку, навучанне прыёмам самастойнай працы.
Як ацэньваліся веды вучняў на ўроку? Веданне норм ацэнкі ведаў, уменняў, навыкаў вучняў.
Характар, аб'ём і ступень складанасці дамашняга задання. Аб'ём апераджальных заданняў.
ІІІ. Педагагічныя сродкі і спосабы
Ці ўлічваліся асаблівасці класа і канкрэтных вучняў па наступных параметрах:
узровень іх разумовага і псіхалагічнага развіцця,
патэнцыяльныя магчымасці,
веданне прадмета,
эмацыянальны стан і падрыхтаванасць да ўрока,
Калі асаблівасці класа і канкрэтных вучняў не ўлічваліся, то па якіх прычынах?
Якія метады і прыёмы выкарыстоўваліся на ўроку?
Як быў размеркаваны час на ўроку?
Ці выкарыстоўваўся дадатковы матэрыял для вырашэння педагагічных задач? Калі так, то які? З якой мэтай?
Ці змяняўся месцамі абавязковы па тэме ўрока матэрыял? Ці дало гэта станоўчы вынік? Калі не, то чаму?
Ці былі неспадзяваныя сітуацыі на ўроку? Якія? Як яны вырашаліся?
ІV. Агульная ацэнка ўрока
Як працавалі вучні?
Ці ўдалося стварыць творчую атмасферу?
Якія цяжкасці і праблемы выявіліся ў асобных вучняў і класа ў цэлым?
Што атрымалася зрабіць з запланаванага? Што не атрымалася? Чаму?
V. Ці атрымаў настаўнік задавальненне ад работы з вучнямі?
VI. Ці былі прычыны поспеху або няўдач у правільным ці няправільным выбары сродкаў вырашэння педагагічных задач? Якіх менавіта сродкаў?
VІI. Ці былі цяжкасці на ўроку? Якія? Як вырашаліся падчас правядзення ўрока?
VІІI. Выкарыстанне інавацый, педагагічных і камунікатыўных тэхналогій.
ІХ. Педагагічны такт настаўніка, яго ўменне падтрымліваць дысцыпліну, знайсці кантакт з вучнямі. Спосабы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Маўленне настаўніка.
Х. Ажыццяўленне ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.
ХІ. Абсталяванне ўрока: стэнды і выставы, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі да літаратурнага твора, выстава кніг пісьменніка і інш. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў навучання. Віды нагляднасці.
ХІІ. Як будзе ўлічаны вопыт дадзенага ўрока ў далейшай працы?