
- •Лекцыя 2. Міжнародныя адносіны ў 1918–1923 гг.
- •Лекцыя 3. Лістпадаўская рэвалюцыя і пасляваенны крызіс у Германіі
- •Лекцыя 4. Германія падчас стабілізацыі і сусветнага эканамічнага крызіса
- •Лекцыя 5. Германія ў перыяд фашысцкай дыктатуры
- •Лекцыя 6. Францыя падчас пасляваеннага крызіса і стабілізацыі
- •Лекцыя 11. Зша пад час стабілізацыі і сусветнага эканамічнага крызісу
Лекцыя 11. Зша пад час стабілізацыі і сусветнага эканамічнага крызісу
Асаблівасці стабілізацыі ў ЗША
Уплыў крызіса на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны
Палітыка ўрадаў і грамадска-палітычнае развіццё ў 1924 – 1932 гг.
Знешняя палітыка
1. Галоўнай асаблівасцю стабілізацыі у ЗША было тое, што эканамічны пад'ём тут пачаўся ужо ў 1922 г., гэта значыць на два гады раней, чым у большасці іншых краін. Пры гэтым неабходна зазначыць, што і тэмпы эканамічнага роста былі вельмі высокімі. У выніку ЗША значна ўмацавалі сваё фінансава-эканамічнае і гандлёвае лідэрства ў свеце. За перыяд з 1922 г. па 1929 г. вытворчасць сталі павялічылася на 70%, нафты – на 156%, аўтамабіляў – на 255%. Менавіта ў гэты час аўтамабіль становіцца сімвалам амерыканскага працвітання. Разам з аўтамабільнай прамысловасцю асабліва хуткімі тэмпамі развіваліся новыя галіны вытворчасці: электратэхнічная, хімічная, авіяцыйная, радыётэхнічная. У гэты час у прамысловасць актыўна ўкараняліся працэсы масавай вытворчасці і стнадартызацыі, хуткімі тэмпамі расла вытворчасць працы. За гады стабілізацыі валавы нацыянальны прадукт вырас на 54%. У 1927 г. на долю ЗША прыходзілася 40% сусветнай вытворчасці каменнага вугалю, каля 50% сталі, каля 70% нафты. У 1928 г. нацыянальны даход Злучаных Штатаў складаў 48% ад сусветнага. Для параўнання можна сказаць, што доля Германіі складала 11,6% Вялікабрытаніі – 9,3%, Францыі – 7%, СССР – 6%. Заработная плата за гады стабілізацыі вырасла ў сярэднім на 33 %. Усё гэта давала падставы амерыканскай прапагандзе сцвярджаць аб перавагах амерыканскага ладу жыцця і аб наступленні ў краіне эры працвітання, якая стане пастаянным стандартам жыцця для Амерыкі і амерыканцаў.
2. Сусветны эканамічны крызіс пачаўся ў ЗША ў выніку краху на нью-йоркскай біржы 29 кастрычніка 1929 г. (чорны аўторак). У выніку рэзкага падзення акцый было страчана каля 10 млрд. долараў. У хуткім часе крызіс ахапіў усю фінансава-эканамічную сферу Амерыкі і перакінуўся на іншыя краіны. У Злучаных Штатах крызіс быў асабліва маштабным, глыбокім і разбуральным. Часта гэта называюць дражджавым эфектам, параўноўваючы крызіс з перыядам стабілізацыі. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 1932 г. складаў толькі 53 % ад узрлўня 1929 г. Здабыча вугалю скарацілася на 40%, выпуск сталі – прыкладна ў 4 разы., выплаўка чыгуна апусцілася да ўзроўню 1896 г., з 285 доменных печаў у краіне ў сярэдзіне 1932 г. дзейнічала толькі 46. За гады крызісу перасталі дзейнічаць 10 тыс. банкаў, разарылася 135 тыс. фірмаў. Даходы фермераў скараціліся на 55 %. Асабліва ў цяжкім стане аказаліся працоўныя слаі насельніцтва. У 1932 г. колькасць беспрацоўных дасягнула 17 млн. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што ў ЗША адсутнічала сістэма сацыяльнай падтрымкі бяднейшых слаёў насельніцтва. Фонд заработнай платы скараціўся за гады крызіса на 60%. Так ці інакш, а ў гады крызіса ў ЗША, якія яшчэ зусім нядаўна ганарыліся эрай працвітання, смерць ад голаду стала звычайнай з'явай.
3. Пад час стабілізацыі, якая супала са знаходжаннем ва уладзе Рэспубліканскай партыі, усе поспехі тлумачыліся вяртаннем рэспубліканцаў да традыцыйных амерыканскіх прынцыпаў, асабліва ў справе бізнеса, пасля адпаведных эксперыментаў В.Вільсана. Нягледзячы на тое, што прэзідэнтамі ў гэты перыяд былі дастаткова пасрэдныя палітыкі (А.Гардзінг, К.Кулідж) Рэспубліканская партыя атрымоўвала пераканаўчыя перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1924 і 1928 г.г. Спроба прапанаваць амерыканцам у 1924 г. акрамя двух традыцыйных кандыдатаў яшчэ і незалежнага кандыдата, якім стаў сенатара Лафаллет, сур'ёзна сітуацыю не змяніла. Паўсюдна прапагандаваліся лозунгі аб перавагах Амерыкі, амерыканцаў і амерыканскага ладу жыцця. Яны паспяхова ўкараняліся ў свядомасць мільёнаў амерыканцаў. У гады стабілізацыі значна знізілася актыўнасць забастовачнай барацьбы. Колькасць членаў прафсаюзаў скарацілася з 5 млн да 3,6 млн. Нават кіраўніцтва амерыканскай кампартыі прызнала, што Злучаныя Штаты сталі краінай працвітання. У сувязі з гэтым сцвярджалася нават, што вучэнне К. Маркса аб збядненні пралетарыяту не падыходзіць для ЗША.
Сітуацыя карэнным чынам змянілася пасля пачатку крызісу. Прэзідэнт-рэспубліканец Г.Гувер, вядомы тэарэтык амерыканскага індывідуалізму, вымушан быў нават прыбягаць да элементаў дзяржаўнага рэгулявання ў гаспадарчай сферы. Былі зніжаны падаткі на даходы карпарацый, створана Рэканструкцыйная фінансавая карпарацыя, распрацавана федэральная праграма будаўнічых работ, створана Федэральнае фермерскае ўпраўленне. Аднак гэтага было відавочна недастаткова, каб пераламаць да лепшага сітуацыю ў фінансавай, гаспадарчай і сацыяльнай сферах. Крызіс працягваўся, патрабуючы новых ахвяр.
Ва ўмовах крызісу рэзка абвастраюцца сацыяльныя супярэчнасці ў краіне, ідзе працэс палярызацыі класавых і палітычных сіл. Верагоднасць сацыяльнага выбуху становіцца ўсё больш рэальнай. Сацыяльная напружанасць праяўляецца ў першую чаргу ў руху беспрацоўных. Ужо ў сакавіку 1930 г. па ўсёй краіне прайшлі выступленні беспрацоўных. У 1931 і 1932 г.г. адбыліся галодныя паходы беспрацоўных на Вашынгтон, а летам 1932 г. – паход на Вашынгтон ветэранаў вайны. Улады жорстка разганялі ўдзельнікаў гэтых паходаў. Забастовачная барацьба шырокага размаху не набыла ў першую чаргу таму, што рабочыя, ва ўмовах масавага беспрацоўя, баяліся страціць сваё працоўнае месца.
4. У галіне знешняй палітыкі пасля Першай сусветнай вайны ЗША у першую чаргу займаліся фінансава-эканамічнымі пытаннямі. Яны былі звязаны з павелічэннем замежных капіталаукладанняў, пашырэннем знешняга гандлю, заваёвай новых рынкаў збыту. Асаблівая ўвага надавалася краінам Лацінскай Амерыкі. У канцы 20-х гадоў 14 з іх знаходзіліся пад кантролем ЗША. Пасля Вашынгтонскай канферэнцыі рэзка актывізавалася пранікненне Амерыкі ў Кітай. Тут амерыканцы зрабілі стаўку на Чан Кайшы і значна ўмацавалі свае пазіцыі. У Еўропе ЗША адыгрывалі значную ролю ў развіцці рэпарацыйнага пытання. Яны актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы рэпарацыйных планаў Дауэса і Юнга. Наогул, ЗША займалі цэнтральнае месца ў пасляваеннай сістэме плацяжоў. Таму менавіта прэзідэнт ЗША Г.Гувер адыграў рашаючую ролю ў адтэрміноўцы ў 1931 г. на адзін год рэпарацыйных выплат Германіяй (мараторый Гувера). У 1932 г. ЗША вымушаны былі пагадзіцца з адменай рэпарацый наогул і ў выніку - з крахам пасляваеннай сістэмы плацяжоў. У 1928 г. ЗША сталі адным з двух ініцыятараў пакта Брыяна–Келага, які адпавядаў пацыфісцкім настроям у грамадстве, але быў не больш, чым дэкларацыяй, якая не мела ніякага механізма супрацьдзеяння агрэсіўнай палітыцы.
Лекцыя 12. "Новы курс" Ф.Д.Рузвельта
Сутнасць і мэты "новага курса"
Сацыяльна-эканамічныя рэформы Ф.Д.Рузвельта
Палітычная барацьба ў краіне
Знешняя палітыка
1. У 1932 г. ва ўмовах найбольшага абвастрэння крызіснай сітуацыі ў ЗША праходзілі чарговыя прэзідэнцкія выбары. Рэспубліканцы, якія аказаліся не ў стане астанавіць развіццё крызіса, не мелі перспектыў на перамогу. Новым прэзідэнтам ЗША быў абраны прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Ф.Д.Рузвельт. Да гэатага ён займаў пасаду губернатара штата Нью-Йорк і быў вядомы як рэфарматар. Уступіўшы на прэзідэнцкую пасаду, Ф.Д.Рузвельт прапанаваў шырокую праграму рэформаў пад назвай "Новы курс". У адпаведнасці з гэтай праграмай Кангрэс ЗША прыняў цэлую серыю законаў, якія ахапілі ўсе бакі эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. У аснове "Новага курса" ляжаў прынцып пашырэння ролі дзяржавы ва ўсіх сферах жыцця, што ў першую чаргу абазначала пераход да дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльнага жыцця. Такім чынам, можна сказаць, што ідэалогіяй "новага курсу" было кейнсіянства, а ён сам быў прыкладам сацыяльнага лібералізму. Рузвельт зыходзіў з таго, што старая мадэль эканамічнага развіцця, у аснове якой ляжала фактычна неабмежаваная свабода рынкавых адносін, больш не здольна забяспечыць эканамічную і сацыяльную стабільнасць. Гэта ясна праявілася падчас крызіса. Альтэрнатывай старым падыходам магло стаць дзяржаўнае рэгуляванне. Такім чынам, "Новы курс" меў мэтай рэфармаваць сістэму капіталізма і пры дапамозе гэтага рэфрмавання захаваць гэтую сістэму, прыдаўшы ёй большы дынамізм развіцця.
2. Першыя крокі "Новага курса" былі звязаны з аздараўленнем фінансавай сістэмы. Пасля банкаўскай катастрофы, якая адбылася ў пачатку сакавіка 1933 г., дэкрэтам прэзідэнта ад 6 сакавіка былі зачынены ўсе банкі. Ім дазвалялася працягваць работу паступова пасля праверкі іх фінансавага становішча. У чэрвені 1933 г. былі прыняты два законы, якія значна ўмоцоўвалі дзяржаўны кантроль над банкаўскай сістэмай. Адным з важнейшых законаў "Новага курса" стаў закон аб "Аднаўленні прамысловасці". Ён прадугледжваў ўвядзенне кодэксаў сумленнай канкурсэнцыі, у адпаведнасці з якімі дзяржава ўстанаўлівала аб'ём вытворчасці і ўзровень цэн, а таксама размяркоўвала рынкі збыта. Кантроль за выкананнем кодэксаў ажыццяўляла спецыяльна створаная Нацыянальная адміністрацыя аднаўлення. У галіне працоўных адносін закон прадугледжваў устанаўленне мінімальнага ўзроўню зароаботнай платы, максімальнай працягласці рабочага тыдня, права на аб'яднанне ў прафсаюзы і калектыўныя дагаворы. Для змяншэння ўзроўня беспрацоўя, заокн прадугледжваў увядзенне грамадскіх работ, дзяржава выдзялаля для гэтага 3,3 млрд долараў. Закон "Аб дапамозе фермерам" меў мэтай зняць праблему перавытворчасці сельгаспрадуктаў. Для гэтага скарачаліся пасяўныя плошчы, змяншалася пагалоўе дамашняй жывёлы, дзяржава скупляла хлопак, зерне, мяса, перапрацоўвала іх і захоўвала да лепшых часоў. У выніку гэтых і іншых законаў эканоміка ЗША ў 1933 г. пачала паступова выходзіць з крызіса. Тым не менш, рэформы "Новага курса" працяглваліся. У 1935 г. быў прыняты Закон аб працоўных адносінах, ці закон Вагнера, які пашыраў правы прафсаюзаў, закон аб сацыяльным забеспячэнні, які ўпершыню у ЗША ўводзіў дзяржаўную сістэму пенсій і сацыяльнай дапамогі. У гэтым жа годзе было выдзелена яшчэ 4,9 млрд. долараў на арганізацыю грамадскіх работ. Акрамя гэтага была праведзена падатковая рэформа і і ўстаноўлены кантроль дзяржавы над Федэральнай рэзервнай сістэмай (фактычна – цэнтральны банк). Усё гэта абазначала, што "Новы курс" быў не кан'юнктурнай палітыкай, а прынцыпова новым падыходам да сацыяльна-эканамічнага развіцця.
3. Рэформы Ф.Рузвельта сутыкнуліся з супрацьдзеяннем кансерватыўных палітыкаў рэспубліканскай партыі і многіх прадстаўнікоў бізнеса. Яны былі незадаволены парушэннем традыцыйных прынцыпаў свабоды бізнеса і амерыканскага ладу жыцця. Асабліва актывізавалася барацьба супраць "Новага курса" пасля ажыўлення эканомікі. Рознымі шляхамі кансерватары змаглі дабіцца адмены некаторых законаў, прынятых у межах "Новага курса". Асноўны ўдар па палітыцы рэформаў планавалася нанесці падчас прэзідэнцкіх выбараў 1936 г., на якіх рэспубліканцы спадзяваліся ўзяць рэванш. Аднак у грамадска-палітычных колах Злучаных Штатаў, сярод розных сацыяльных катэгорый насельніцтва было многа прыхільнікаў палітыкі Ф.Рузвельта. Як паказалі выбары, іх было значна больш, чым праціўнікаў. Ф.Рузвельт перамог, набраўшы на 11 млн. галасоў больш, чым яго канкурэнт ад Рэспубліканскай партыі. Перамога Ф.Рузвельта сведчыла аб тым, што "новы курс” быў не эпізодам, а новым накірункам у развіцці ЗША. Яна стварала гарантыі для гэтага. Дзяржаўнае рэгуляванне эканамічнай і сацыяльнай сферы пашыралася і ўдасканальвалася. Яно станавілася важнейшым элементам амерыканскай дзяржаўна-палітычнай сістэмы.
На фоне рэформаў "Новага курса" абвастрылася барацьба ў амерыканскіх прафсаюзах паміж прыхільнікамі вытворчага прынцыпа іх будаўніцтва і цэхавага, які буў характэрным для АФП. Паколькі кампраміс не быў знойдзены, у 1938 г. адбыўся раскол. З АФП выйшаў шэраг прафсаюзаў, якія стварылі новы прафсаюзны цэнтр – Кангрэс вытворчых прафсаюзаў. Ён налічваў 3,7 млн. членаў, АФП – 3,6 млн.
4. "Новы курс" аказаў уплыў і на знешнюю палітыку ЗША. Мэты яе пры гэтым не змяніліся, толькі метады. Яны сталі больш гібкімі і знешне больш прывабнымі. У лістападзе 1933 г. Злучаныя Штаты ўстанавілі дыпламатычныя адносіны з СССР. Змянілася палітыка ў адносінах да Лацінскай Амерыкі. Яна атрымала назву палітыкі “добрага суседа” і абазначала адмаўленне ад жорсткіх сілавых метадаў, пераход да больш спрыяльных прынцыпаў гандлёва-эканамічных адносін. Такая палітыка дазволіла пацясніць канкурэнтаў з Англіі і Германіі. У адносінах да Еўропы ішла барацьба паміж інтэрнацыяналістамі і ізаляцыяністамі. Першыя, да якіх адносіўся Ф.Рузвельт, імкнуліся да актыўнай палітыкі ў еўрапейскім напрамку. Ізаляцыяністы, як заўсёды, дыстанцыравалісся ад Еўропы і ад магчымых еўрапейскіх кнфліктаў. У 1935 –1936 гг. пад іх ціскам былі прыняты законы аб нейтралітэце, якія забаранялі прадаваць зброю ваюючым краінам. Пры гэтым не праводзілася розніца паміж агрэсарам і ахвярай агрэсіі, што безумоўна было выгадна агрэсару. Толькі ў 1937 г., калі Японія напала на Кітай, ЗША пачалі паступова адыходзіць ад закона аб нейтралітэце. 31 верасня 1939 г. былі ўжо прыняты законы аб продажы зброі Англіі і Францыі. Пасля паражэння Францыі адбыўся рэзкі паварот грамадскай і палітычнай думкі да ўсебаковай падтрымкі Вялікабрытаніі.
Лекцыя 13. Італія ў 1919–1926 гг.
Вынікі вайны для Італіі
Палітычная сітуацыя ў краіне
Сацыяльныя канфлікты і палітыка ўрадаў
Прыход фашыстаў да ўлады і палітыка фашысцкага рэжыму
Удзел Італіі ў вайне на баку краін Антанты быў абумоўлены Лонданскім дагаворам ад 26 красавіка 1915 г. Антанта абяцала Італіі значныя тэрытарыяльныя прырашчэнні пасля перамогі, у асноўным за кошт аўстра-венгерскіх зямель.
Вайна аказала значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Італіі. Яна стымулявала развіццё эканомікі, што прывяло да ператварэння краіны з аграрнай ў аграрна-індустрыяльную. Хуткімі тэмпамі развіваліся металургічная, машынабудаўнічая, хімічная прамысловасць, ішлі працэсы канцэтрацыі вытворчасці і роста манаполій.
З другога боку вайна патрабавала і вялікіх ахвяр. 680 тыс. італьянцаў загінула, 1,5 млн былі паранены. Ваеннымі дзеяннямі былі разбураны 5 найбольш урадлівых і багатых правінцый. Ваенныя страты склалі 1/3 нацыянальнага багацця. Цэны выраслі больш як у чатыры разы, а рэальная зарплата скарацілася на 40–50%. У краіне панавалі голад і беспрацоўе. На Парыжскай мірнай канферэнцыі з Італіяй мала лічыліся, хаця фармальна яна і належыла да катэгорыі вялікіх дзяржаў. Яна не атрымала многія абяцаныя раней тэрыторыі (Албанію, порт Фіуме, паўднёва-заходнюю Анатолію, германскія калоніі ў Афрыцы). Усё гэта правакавала нацыяналістычныя настроі і выступленні. Паўсюдна гаварылі аб "пакалечанай перамозе", аб "дарэмных ахвярах", аб тым, што Італія вайграла вайну, але прайграла мір і г.д. У краіне фарміравалася атмасфера нацыяналістычнай істэрыі.
2. Цяжкае матэрыяльнае становішча мільёнаў людзей вяло да абвастрэння сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей. У 1919 –1920 гг. у забастоўках удзельнічала каля 2 млн чалавек. Гэты перыяд атрымаў назву чырвонага двухгоддзя. Актыўна развіваўся і рух салідарнасці з Савецкай Расіяй. Ва ўмовах масавых выступленняў рабочых умацоўваліся пазіцыі Італьянскай сацыялістычнай партыі і супрацоўнічаючай з ёй Усеагульнай канфедэрацыяй працы, якая налічвала 2,3 млн членаў. Сацыялістычная партыя ўваходзіла ў склад Камінтэрна, але яна не была аднароднай. У партыі дзейнічалі розныя плыні ад рэфармісцкіх да леварадыкальных. Барацьба паміж імі прывяла да расколу партыі і стварэння на базе левага крыла ў студзені 1921 г. Італьянскай камуністычнай партыі, якая доўгі час прытрымлівалася ультралевай палітычнай лініі.
Не было арганізацыйнага і палітычнага адзінства і ў правячым лагеры. Ліберальная партыя – галоўная сіла ў буржуазным лагеры – перажывала крызіс. Ды і была яна больш аб'яднаннем аднадумцаў, чым партыяй. Усё гэта садзейнічала палітычнай нестабільнасці і крызісу дзяржаўнай улады. У 1918 – 1920 гг. змянілася 5 урадаў. Ва ўмовах пасляваеннага крызісу і роста палітычнай актыўнасці насельніцтва, правячыя колы разумелі неабходнасць стварэння партыі новага тыпа, якая б абапіралася на ясную праграму і мела б шырокую сацыяльную базу. Тым самым яна павінна была супрацьстаяць актыўнасці і росту ўплыву левых сіл. З гэтай мэтай у студзені 1919 г. была створана Народная партыя, дзейнасць якой засноўвалася на хрысціянскім светапоглядзе, якая была блізкай да каталіцкай царквы і абапіралася на сваіх прыхільнікаў у розных сацыяльных слаях грамадства. Ужо ў хуткім часе пасля стварэння народная партыя стала ўплывовай палітычнай сілай Італіі.
3. Ва ўмовах пасляваеннага крызіса і роста сацыяльна-эканамічных і палітычных супярэчнасцяў урад Італіі вымушаны быў пайсці на правядзенне сацыяльных рэформаў. У чэрвені 1919 г. прымаецца закон аб 8-гадзінным працоўным дні, аб цвёрдых цэнах на харчовыя прадукты, аб арэндзе сялянамі на ільготных умовах дрэнна апрацоўваемых памешчыцкіх зямель. Быў прыняты таксама новы выбарчы закон, які значна пашыраў колькасць выбаршчыкаў. У лістападзе 1919 г. на аснове новага закона былі праведзены парламенцкія выбары. Ні адна з найбольш уплывовых палітычных сіл (лібералы, сацыялісты, Народная партыя) не атрымалі рашаючай перавагі. Гэта значыла, што выбары зноў не забяспечылі палітычнай стабільнасці. У 1920 г. пачынаецца новы этап забастовачнай барацьбы рабочых. Ён характарызаваўся захопам бастуючымі рабочымі фабрык і заводаў. На прадпрыемствах ствараліся фабрычна-завадскія камітэты і ўзброеныя атрады Чырвонай Гвардыі. Адначасова беззямельныя і малазямельныя сяляне і батракі ішлі на захоп памешчыцкіх зямель. У гэтых складаных умовах урад не рашыўся прымяніць сілу супраць бастуючых рабочых і бунтуючых сялян. Ён вымушаны быў пайсці на ўступкі і на нейкі час дабіўся асблаблення сацыяльнай і палітычнай напружанасці.
4. Падзеі пасляваеннага часу, асабліва выступленні рабочых і сялян ў 1920 г. вымушалі палітычныя і эканамічныя элітныя колы Італіі выбраць для сябе такую палітычную сілу, якая б змагала жорсткімі метадамі стабілізаваць сітуацыю ў краіне і пазбавіцца ад левай пагрозы. У гэтых пошуках яны ўсё большую ўвагу звяратаюць на фашысцкі рух. У сакавіку 1919 г. да гэтага разрозненыя фашысцкія атрады аб'ядноўваюцца ў Саюз фашысцкіх баявыз атрадаў. У аснове прынятай яго праграмы ляжалі тры гоалоўныя ідэі: 1) супрацоўніцтва класаў; 2) моцная дзяржава; 3) нацыяналізм ( нацыя вышэй за ўсё). былі прыняты папулярныя лозунгі, якія прываблівалі многіх італьянцаў, хаця і мелі часцей за ўсё дэмагагічны характар. Лідэрам фашысцкага руху быў Беніта Мусаліні, былы функцыянер сацыялістычнай партыі, славалюбівы і ўладалюбівы палітык. З 1920 г. пачынаецца ўмацаванне і актывізацыя фашысцкага руху. У 1921 г. на яго базе ствараецца Нацыянальная фашысцкая партыя, якая ставіць сваёй задачай прыход да ўлады і ператварэнне Італіі ў фашысцкую дзяржаву. Фашысцкія атрады чорнарубашачнікаў развязваюць па ўсёй краіне тэрор у першую чаргу супраць рабочых арганізацый. Апошнія аказаліся не ў стане аб'яднаць свае сілы ў супрацьстаянні фашызму У 1922 г. тэрор фашыстаў дасягнуў такога размаху, што ў краіне фактычна сфарміравалася двоеўладдзе . У гэтых умовах фашысты патрабуюць месцы ва ўрадзе і арганізуюць у кастрычніку 1922 г. паход на Рым. Кароль Італіі Віктар-Эмануіл не прымяніў сілу супраць фашыстаў, а даручыў Мусаліні сфарміраваць урад. 16 лістапада кааліцыйны ўрад на чале з Мусаліні атрымаў вотум даверу ў парламенце. Пачаўся першы этап дзейнасці фашысцкага рэжыму ў Італіі. Ён характарызаваўся захаваннем ў краіне асноў парламенцкай сістэмы. Існавалі палітычныя партыі, апазіцыя, апазіцыйная прэса і г.д. Фашысты не мелі дастаткова сіл, каб з самага пачатку ўстанавіць сваю дыктатуру. Яны абмяжоўвалі парламенцкую дэмакратыю паступова. Пасля таго, як Мусаліні канчаткова пераканаўся, што апазіцыя не мае рашучасці для жорсткага супраціўлення фашысцкай палітыцы, у Італіі ў 1926 г. была ўстаноўлена адкрытая фашысцкая дыктатура.
Лекцыя 14. Італія пад час дзейнасці таталітарнага фашысцкага рэжыма.
Сутнасць фашысцкага рэжыма.
Унутраная палітыка фашыстаў.
Знешняя палітыка Італіі.
Антыфашысцкі рух.
1. Пасля чацвёртага замаху на жыццё Б.Мусаліні (31 кастрычніка 1926 г.) у Італіі была прынята серыя надзвычайных законаў, канчаткова ліквідаваўшых рэшткі дэмакратычнай сістэмы. Былі распушчаны ўсе партыі, акрамя фашысцкай. Была забаронена апазіцыйная прэса, створаны "Асобы трыбунал" для барацьбы супраць антыфашыстаў. Дэпутаты ад усіх партый, за выключэннем фашысцкай, былі пазбаўлены мандатаў. Урад атрымаў заканадаўчыя функцыі. Фашсцкі рэжым уступіў у новую фазу – фазу таталітарнай дыктатуры. Яе асаблівасцю было тое, што яна аб'ядноўвала як рысы таталітарызма, так аўтарытарызма
Ідэалагічнай асновай рэжыма быў нацыяналізм. Ён дапаўняўся ідэямі каталіцызма, традыцыяналізма і сацыялізма. Галоўны прынцып – вялікасць нацыі – меў на ўвазе аднаўленне "Свяшчэннай Рымскай імперыі". Гэта абазначала імкненне да вырашэння двух галоўных задач: 1. Цывілізатарская місія ў Афрыцы; 2. Аздараўленне "хворай Еўропы" (ад хваробы дэмакратыі і бальшавізма). У ідэалагічнай сферы стаўка рабілася на зразумелыя ўсім каштоўнасці: нацыя, сямья, вера, агульны вораг, правадыр і г.д. У 1938 г. былі прыняты расавыя законы, але барацьба за расавую чысціню не дасягала таго размаха і маштаба, якія былі ў фашысцкай Германіі. Важнейшай складаючай часткай фашысцкага рэжыма была карпаратыўная сістэма, якая ўводзілася "Хартыяй працы", прынятай 21 красавіка 1927 г. Вялікім фашысцкім саветам. Фашсцкія прафсаюзы аб'яўляліся адзінымі і абавязковымі для ўсіх, іх кіраўніцтва на ўсіх ўзроўнях прызначалася з ліку фашысцкіх функцыянераў. "Хартыя працы" абвяшчала прынцып усебаковага дзяржаўнага кантроля ў сферы эканамічнага і сацыяльнага жыцця. Органамі для рэалізацыі гэтай палітыкі станавіліся карпарацыі - аб'яднанні прафсаюзаў і арганізацый прадпрыймальнікаў ва ўсіх галінах вытворчасці. Узначальваў карпаратыўную сістэму Нацыянальны савет карпарацый, у якім галоўную ролю адыгрывалі фашысцкія функцыянеры. Пры дапамозе карпаратыўнай сістэмы быў забяспечаны поўны кантроль фашысцкай партыі над эканамічным і сацыяльным жыццём краіны, была ўстаноўлена таталітарная сістэма дзяржаўнага рэгулявання гаспадаркі. Б.Мусаліні падкрэсліваў, што фашысцкая дзяржава можа быць толькі карпаратыўнай, інакш яна не з'яўляецца фашысцкай.
2. Галоўным накірункам унутранай палітыкі фашысцкага рэжыма было ўмацаванне ролі фашысцкай партыі ў сістэме італьянскай дзяржавы. У 1926 г. пасля чысткі ў партыі быў прыняты яе новы статут. Ён ліквідаваў прынцып выбарнасці на ўсіх ўзроўнях і аб'яўляў Б. Мусаліні нязменным вярхоўным правадыром фашысцкай партыі. Фашысцкая партыя афіцыйна брала на сябе кіруючую ролю ў дзяржаве. Любыя дзяржаўныя пасады маглі займаць толькі члены партыі. Вялікі фашысцкі савет станавіўся вярхоўным органам усяго рэжыма. Па закону 17 мая 1928 г. фактычна ліквідівалася парламенцкая сістэма ў краіне. У 1939 г. палата дэпутатаў была наогул распушачана. Замест яе стваралася палата фашый і карпарацый у складзе Нацыянальнага савета карпарацый і Вялікага фашысцкага савета. Вялікая ўвага надавалася ідэалагічнай апрацоўцы моладзі і іншых катэгорый насельніцтва. Прапагандаваўся культ сілы і пагарды да другіх народаў, фашысцкая сістэма каштоўнасцей: верыць, падпарадкоўвацца, змагацца! Насаджаўся культ Б. Мусаліні, які сканцэнтраваў у сваіх руках аграмадную ўладу: вярхоўны кіраўнік урада, правадыр партыі, старшыня Вялікага фашысцкага савета.
3. Знешняя палітыка фашыстаў мела агрэсіўны характар. Першапачаткова яны ўмацоўвалі свае пазіцыі ў Еўропе, як бы кампенсуючы тое, чаго не атрымалі на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У 1924 г. па дагавору з Югаславіяй Італія атрымала порт Фіуме. У 1926 – 1927 гг. яна фактычна ўстанавіла кантроль над Албаніяй. Важнае значэнне для фашысцкага рэжыма мелі "Латэранскія пагадненні", падпісаныя ў 1929 г. з Ватыканам. Яны фактычна забяспечвалі прызнанне, а значыць і падтрымку з боку каталіцкай царквы. З пачатку 30-х гадоў агрэсіўныя тэндэнцыі ўмацоўваюцца. У 1933 г. быў прыняты закон аб ваенізацыі нацыі, які прадугледжваў пагалоўную ваенную падрыхтоўку грамадзян. У 1934 г. узнікае канфлікт з Германіяй з-за уплыву ў Аўстрыі. Італія выходзіць пераможцай. У 1935–1936 гг. яна заваёўвае Эфіопію. Тут яна збліжаецца з фашысцкай Германіяй у выніку чаго ў 1936–1937 гг. два рэжымы падпісваюць шэраг пагадненняў, якія значна іх збліжаюць. У некаторых з пагадненняў удзельнічае Японія, якая з пачатку 30-х гадоў ажыццяўляла агрэсіўную палітыку ў Кітаі. Такім чынам ідзе працэс кансалідацыі агрэсіўных сіл. У маі 1939 г. Італія падпісвае з Германіяй дагавор аб ваенна-палітычным саюзе, які атрымаў назву "Стальны пакт". 10 чэрвеня 1940 г. Італія ўступіла ў вайну на баку Германіі.
4. Антыфашысцкая барацьба ва ўмовах фашысцкай дыктатуры і фашысцкага тэрора ў краіне шырокага размаха не набыла. Камуністы спрабавалі ствараць сістэму падпольных арганізацый, але рэальных вынікаў гэтыя спробы не давалі. Цэнтрам антыфашфысцкай барацьбы стала так званая "Антыфашысцкая канцэнтрацыя", створаная ў Парыжы ў 1927 г. з прадстаўнікоў розных партый Італіі. яна прытрымлівалася тактыкі чакання, спадзеючыся на крах фашысцкага рэжыма пры дапамозе караля Італіі. Аднак чым далей тым больш станавілася відавочным, што гэтая тактыка перспектыў не мае. У 1930 г. з Антыфашысцкай канцэнтрацыі выходзяць сацыялісты і паступова ідуць на збліжэнне з камуністамі. У 1934 г. дзве партыі падпісваюць пакт аб адзінстве дзеянняў у барацьбе супраць фашызма. У 1937 г. яны падпісваюць новы пакт, дзе ўжо было падкрэслена, што на змену фашысцкай дыктатуры павінна прыйсці дэмакратычная рэспубліка. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што ва ўмовах тэрора і рэпрэсій антыфашысцкая барацьба ў Італіі шырокага размаху не атрымала. Больш таго, пасля падпісання савецка-германскага дагавора аб ненападзе 23 жніўня 1939 г., сацыялісты адмовіліся ад супрацоўніцтва з камуністамі, што безумоўна аслабляла антыфашысцкія сілы краіны. Фашысцкі рэжым у Італіі быў ліквідаваны толькі ў выніку дзеянняў краін антыгітлераўскай кааліцыі ў ліпені 1943 г.
Лекцыя 15. Іспанія ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі
Іспанія пасля перашй сусветнай вайны (1919–1923 гг.)
Іспанія ў перыяд ваенна-манархічнай дыктатуры
Першы этап буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Іспаніі
Другі этап буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Іспаніі
Трэці этап буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Іспаніі
Іспанія ў Першай сусветнай ванйе не ўдзльнічала. Тым не меньш, вайна вельмі сур’ёзна паўплывала на розныя бакі жыцця краіны. Вайна стварыла спрыяльную кан’юнктуру. Іспанія гандлявала з абодвума ваюючымі бакамі, што прывяло да роста прамысловай вытворчасці, экспарта, да павелічэння залатога запаса. Нягледзячы на выкліканы вайной пад’ём эканомікі, Іспанія заставалася перыферыйнай краінай у адносінах да большасці заходнееўрапейскіх дзяржаў, застаючыся на ўзроўні аграрна-індустрыльнага развіцця. У эканоміцы краіны захаваліся дакапіталістычныя рысы, асабліва ў сельскай гаспадарцы, дзе разам з буйным землеўладаннем знаходзілася мноства беззямельных і малазямельных сялян. Пасля вайны спрыяльная кан’юнтура знікла. У выніку тэмпы эканамічнага роста знізіліся, вырасла беспрацоўе, абвастрыліся сацыяльна-эканамічныя праблемы.
Па свайму дзяржаўнаму ладу Іспанія была канстытуцыйнай манархіяй, аднак асноўная ўлада была сканцэнтравана ў руках караля Альфонса ХІІІ. Вялікае значэнне мела армія, афіцэрскі корпус якой знаходзіўся ў прывілеяваным становішчы і прадстаўляў сабой праманархічную, кансерватыўную сілу. Вялікую ролю ў сацыяльна-эканамічным і духоўным жыцці раіны адыгрывала каталіцкая царква. Значным фактарам грамадска-палітычнага жыцця быў многанацыянальны склад насельніцтва краіны. Каталонія, Галісія і Басконія (Краіна Баскаў) выступалі за нацыянальную аўтаномію. У палітычнай сферы правячы лагер прадстаўлялі кансерватыўная і ліберальная партыі. Да апазіцыі належылі буржуазна-рэспубліканскія партыі, якіх было многа і якіх аб’ядноўвала ў асноўным толькі ідэя перахода да рэспублікі. У рабочым руху таксама не было адзінства. Выдзяляліся тры асноўныя накірункі: анарха-сіндыкалісты, сацыялісты, камуністы. Усе яны хоць і з розных пазіцый выступалі супраць існуючай улады. У 1918–1920 гг. у Іспаніі рэзка актывізаваўся рабочы рух. З 1921 г. абвастрылася палітычная барацьба ў суязі з паражэннем іспанскай арміі ў каланіяльнай вайне ў Марока і гібелі там 10 тыс. іспанскіх салдат. Пратэсты супраць каланіяльнай вайны і антыманархічныя выступленні распаўсюдзіліся па ўсёй краіне . У гэтых умовах правакансерватыўныя сілы бяруць курс на ўстанаўленне моцнай улады. У верасні 1923 г. камандуючы ваеннай акругай Каталоніі генерал Мігель Прымо дэ Рывера ажыццявіў дзяржаўны перварот, і ў краіне была устаноўлена ваенна-манархічная дыктатура.
2. Пасля пераварота ў Іспаніі была створана дырэкторыя з ваенных, якая заявіла аб намеры пераадолець “анархію”і “беспарадак”. Было ўведзена асаднае становішча, ліквідаваны муніцыпалітэты, а ўлада на мецах была перададзена генерал-губернатарам. Былі распушчаны картэсы, адменена канстытуцыя, ліквідаваны грамадскія правы і свабоды і г.д. У эканамічнай сферы было ўведзена жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне, а ў 1926 г. - карпаратыўная сістэма па італьянскаму ўзору. У снежні 1925 г. улада была перададзена грамадзянскаму ўраду, але дзейнасць канстытуцыі не была адноўлена. Пры дапамозе жорсткіх мер сітуацыя была нармалізавана, але палітыка ваенна-манархічнага рэжыма выклікала незадавальненне ў розных сацыяльных і палітычных слаях насельніцтва і колькасць яго праціўнікаў расла. У 1926 і 1929 г.г. робяцца спробы звергнуць рэжым, але беспаспяхова. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася ў сувязі з пачаткам у 1929 г. сусветнага эканамічнага крызіса. Прыма дэ Рывера страціў нават падтрымку арміі і 28 студзеня 1930 г. вымушаны быў падаць у адстаўку. Пасля гэтага ўрад яшчэ некаторы час узанчальвалі ваенныя: спачатку генерал Берэнгер, а потым адмірал Аснар. Была адноўлена дзейнасць кантытуцыі. Аднак некаторае змякчэнне сітуацыі не змагло прадухіліць рост апазіцыйнага антыманархічнага руха. Рэспубліканскія сілы кансалідаваліся. У жніўні 1930 г. у Сан-Сэбасцьяне буржуазна-рэспубліканскія партыі і Іспанская сацыялістычная рабочая партыя (ІСРП) заключылі пагадненне аб барацьбе за рэспубліку –Сан-Себасцьянскі пакт. Крыху пазней быў створаны рэвалюцыйны камітэт , які павінен быў узначаліць рэспубліканскі пераварот, аднак у хуткім часе яго члены былі арыштаваны.
3. Ва ўмовах палітычнага крызіса 18 лютага 1931 г. быў створаны ўрад адмірала Аснара, які прызначыў на 12 красавіка 1931 г. муніцыпальныя выбары . На выбарах перамогу атрымалі рэспубліканскія партыі, што прывяло да масавых выступленняў з патрабаваннем увядзення рэспублікі. 14 красавіка кароль Альфонс ХІІІ вымушаны быў пакінуць краіну, а Рэвалюцыйны камітэт абвясціў сябе часовым урадам.Так пачалася буржуазна-дэмакаратычная рэвалюцыя ў Іспаніі, якая прац\йшла тры этапы. Першы з іх працягваўс я з красавіка 1931 г. па лістапад 1933 г. і атрымаў назву этапа рэформ. У гэты час кріанай кіравала спачатку кааліцыя рэспубліканскіх партый і ІСРП, а са снежня 1931 г. – левых рэспубліканцаў і сацыялістаў. Была праведзена цэлая серыя рэформ: аб’яўлена амністыя палітычным зняволеным, абвешчаны грамадзянскія правы і свабоды, дазволена дзейнасць прафсаюзаў, уведзен 8-гадзінны рабочы дзень, дапамога па беспрацоўю, царква аддзелена ад дзяржавы, забаронена дзейнасць ордэна іезуітаў, скарочана колькасць афіцэраў і генералаў у арміі, аб’яўлена нацыянальная аўтаномія Каталоніі. У 1932 г. пачалася вельмі абмежаваная аграрная рэформа. У снежні 1931 г. устаноўчыя картэсы прынялі новую канстытуцыю. Іспанія абвяшчалася дэмакратычнай рэспублікай. Уводзілася ўсеагульнае выбарчае права, замацоўваліся многія рэформы.
Аднак асноўная частка рэформ не мела глыбокага характару, і карэнным чынам нічога ў краіне не мяняла. Пазіцыі і ўплыў ў грамадстве буйных манаполій і землеўладальнікаў, царквы і арміі зломлены не былі. Эканамічны крызіс абвастраў сацыяльныя адносіны. Актывізаваліся забастоўкі і выступленні сялян. Гэта ўсё вяло да росту супярэчнасцей у рэспубліканскім лагеры.Пачынаючы з верасня 1933 г. сацыялісты не ўваходзілі ў склад урада. 19 лістапада 1933 г. адбыліся выбары ў картэсы, на якіх пермогу атрымалі правыя партыі. Першы этап рэвалюцыі быў завершаны.
4. Другі этап рэвалюцыі развіваўся ў перыяд з лістапада 1933 па люты 1936 г.г. і атрымаў назву перыяда контррэформ, ці “чорнага двухгоддзя”. Кааліцыя правых, перамогшых на выбарах, складалася з праварэспубліканскай партыі радыкалаў і Іспанскай канфедэрацыі аўтаномных правых (СЭДА). Па сваёй сутнасці гэта была правацэнтрысцкая, клерыкальная палітычная сіла, якая ў барацьбе за рэспубліку ўдзела не прымала. Выступала супраць марксізма, сацыялізма і большасці рэспубліканскіх рэформ. Многія левыя адносілі яе да катэгорыі фашысцкіх. Адачасова ў краіне ўмацоўваліся і пазіцыі фашысцкіх сіл. У канцы 1931 г. створана Нацыянал-сындыкалісцкая хунта наступлення (ХОНС), а ў кастрычніку 1933 г. – Іспанская фаланга. У лютым 1934 г. яны аб’ядналіся ў адну партыю пад назвай “Іспанская фаланга і ХОНС”. Найбольш уплывовым лідэрам іспанскага фашызма быў Хосе Антоніо Прыма дэ Рывера, сын былога дыктатара. Іспанскі фашызм належыў да так званай іберыйскай мадэлі . Ен меў цесныя сувязі з правакансерватыўнымі, клерыкальнымі і ваеннымі коламі.
Пасля пермогі правых на выбарах сітуацыя ў краіне абвастрылася. 8 снежня 1933 г. анарха-сіндыкалісты пачалі паўстанне, якое, аднак, праз тыдзень было падаўлена. Правы ўрад, пакуль без прадстаўнікоў СЭДА, узяў курс на адмену многіх рэформ. У адказ кіраўніцтва ІСРП на чале з Л. Кабальеро пачало падрыхтоўку да паўстання. Пачалося сварэнне рабочых альянсаў, у многіх месцах з удзелам камуністаў. Альянсы павінны былі кіраваць паўстаннем на мясцовым узроўні. У кастрычніку 1934 г. у склад урада былі ўключаны тры прадстаўнікі СЭДА і ў адказ на гэта сацыялісты і камуністы заклікалі да паўстання. Праз 5 дзён паўстанне было падаўлена. Толькі ў Астурыі баі ішлі яшчэ каля 10 дзён. Пасля паражэння паўстання быў створаны яшчэ больш правы ўрад, які працягваў наступленне на рэформы. У адказ на гэта левыя кансалідуюць свае сілы. 15 студзеня 1936 г. левыя рэспубліканцы, сацыялісты, камуністы і анарха-сіндыкалісты і інш. падпісалі пагадненне аб стварэнні Народнага фронта. Ен аб’яднаў рабочых, сялян, большасць дробнай буржуазіі, інтэлігенцыі, фактычна усе ліберальныя і дэакратычныя сілы Іспаніі. Праграма народнага фронта прадугледжвала барацьбу супраць рэакцыі і фашызма, за шырокія дэмакратычныя рэформы.
5. На выбарах 16 лютага 1936 г. у картэсы партыі Народнага фронта атрымалі перамогу і стварылі ўрад. Зноў пачаўся працэс дэмакратычных рэформ. У адказ на гэта правыя сілы распачалі 17 ліпеня 1936 г. ваенны мяцеж пад кіраўніцтвам генерала Ф.Франка . У хуткім часе, аднак, прыхільнікі ўрада пацяснілі мяцежнікаў і ўзялі пад свой кантроль асноўныя стратэгічныя пукнты і прамысловыя раёны краіны. Адначасова з мяцяжом пачалася і інтэрвенцыя фашысцкіх дзяржаў, якая падтрымала сілы генерала Франка. Гэта былі Германія, Італія, Партугалія. Яны і змянілі суадносіны сіл на карысць мяцежнікаў. Заходнія ж краіны праводзілі палітыку няўмяшання, ніяк пры гэтым не абмяжоўваючы фашысцкія дзяржавы. У гэтых умовах СССР з кастрычніка 1936 г. перайшоў да аказання ўсебаковай дапамогі ўраду Іспаніі. На баку ўрадавых войск змагаліся тысячы добраахвотнікаў з 54 краін свету. Аднак у выніку замежнай інтэрвенцыі суадносіны сіл усё больш мяняліся на карысць мяцежнікаў, якія цяснілі ўрадавыя войскі. У рэспубліканскім лагеры ўзмацніліся супярэчнасці. Камуністы, абапіраючыся на дапамогу СССР, імкнуліся забяспечыць сабе кіруючыя пазіцыі, у многіх выпадках капіраваць савецкі вопыт, што не знаходзіла разумення ў іншых палітычных сіл. Былі супярэчнасці і іншага характара. У выніку ўсё закончылася перамогай мяцежнікаў, якія да 1 красавіка 1939 г. захапілі ўсю тэрыторыю краіны. У Іспаніі была ўстаноўлена аўтарытарная дыктатура Франка.
Лекцыя 16. Міжнародныя адносіны ў 1924–1939 гг.
Стабілізацыя міжнародных адносін у 1924–1928 гг.
Абвастрэнне сітуацыі падчас сусветнага эканамічнага крызіса.
Актывізацыя агрэсіўных дзеянняў фашысцкай Германіі, Італіі і Японіі.
Палітыка ўміратварэння агрэсараў.
Крах намаганняў па стварэнню сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еропе і пачатак другой сустветнай вайны.
1. Пачынаючы з 1924 г. пасля пераадолення пасляваеннага крызіса аходні свет устпіў у паласу стабільнага развіцця. Стабілізаваоіся і міжнародныя адносіны. У ліпені – жніўні 1924 г. на канферэнцыі краін-пераможцаў у Лондане быў прыняты рэпарацыйны план Дауэса для Германіі. Ен не фіксаваў агульнай сумы рэпарацый і тэрміна іх выплаты. Гадавы плацёж складаў у 1924/25 фінансавым годзе 1 млрд. марак і паступова павінен быў павялічвацца, пакуль у 1928/1929 фінансавым годзе не дасягаў лічбы ў 2,5 млрд. марак. Пасля гэтага ён станавіўся пастаянным. Адначасова краіны-пераможцы дамовіліся аб прадстаўленні Германіі крэдытаў з мэтай стабілізацыі яе эканомікі, з тым каб зрабіць краіну здольнай плаціць рэпарацыі. На Лонданскай канферэнцыі было вырашана пытанне аб вывадзе франка-бельгійскіх войскаў з Рурскай вобласці Германіі.
У сярэдзіне 20-х гг. у Еўропе ўмацоўваецца ідэя аб гістарычным прымірэнні з Германіяй. Яна абмяркоўвалася на міжнароднай канферэнцыі ў Лакарна (Швейцарыя) 5–16 кастрычніка 1925 г. Удзельнічалі Англія, Францыя, Германія, Бельгія, Італія. Пазней далучыліся Польшча і Чэхаславакія. На канферэнцыі быў прыняты Рэйнскі гарантыйны пакт, які прадугледжваў недатыкальнсць граніц паміж Германіяй, з аднаго боку, Францыяй Бельгіяй – з другога. Гарантамі выступалі Англія, Італія. Граніцы Германіі з Польшчай і Чэхаславакіяй таксама аб’яўляліся недатыкальнымі, але без гарантыі з боку вялікіх дзяржаў.Было вырашана таксама прыняць Германію ў Лігу Нацый і прадставіць ёй месца пастаяннага члена Савета Лігі Нацый. Такім чынам Лакарнская канферэнцыя ўмацавала пазіцыі Германіі, забяспечыўшы ёй юрыдычнае роўнапраўе з іншымі краінамі Еўропы. З другога боку, стала відавочным аслбаленне пазіцый Францыі, якая не змагла забяспечыць гарантыі недатыкальнасці граніц сваіх саюзнікаў – Польшчы і Чэхаславакіі. Канферэнцыя стварыла сістему еўрапейскай бяспекі, якая абапіралася не на ваенна-палітчныя саюзы, а на гарантыйныя і арбітражныя пагадненні.
Ліга Нацый у 20-я гады найбольш актыўна абмяркоўвала праблемы раззбраення. У 1925 г. была падпісана Жэнеўская канвенцыя аб забароне выкарыстання хімічнай і бактэрыялагічнай зброі. У снежні гэтага ж года Ліга Нацый прыняла рашэнне аб стварэнні падрыхтоўчай камісіі па скліканню канферэнцыі па раззбраенню. У рэчышчы актыўнага абмеркавання праблем вайны, міра і раззбраення, а таксама папулярнасці пацыфісцкіх ідэй можна разглядаць пакт Брыяна – Келага. Ен быў падпісаны 27 жніўня 1928 г. і прадугледжваў адмаўленне ад вайны, як сродка ўрэгулявання міжнародных канфліктаў. У хуткім часе яго падпісала 48 дзяржаў. Гэты пакт, аднак, быў проста дэкларацыяй і не мог забяспечыць захаванне міру ў Еўропе і свеце.
2. Сусветны эканамічны крызіс абвастрыў сітуацыю ў міжнародных адносінах. Пачаліся так званыя мытныя і валютныя войны. Абвастрылася рэпарацыйная праблема. У 1929 г. быў распрацаваны і ў 1930 г. уступіў у сілу новы рэпарацыйны план для Германіі – План Юнга. Ен зніжаў гадавы плацёж да 2 млрд. марак і патрабаваў ад Германіі выплаціць яшчэ 113,9 млрд. марак. Але знясіленая крызісам краіна плаціць рэпарацыі не магла. У 1931 г. быў прыняты мараторый Гувера (прэзідэнт ЗША), які адмяняў рэпарацыйны плацёж на гэты год. У 1932 г. на канферэнцыі ў Лазанне было прынята рашэнне аб адмене рэпарацый наогул. Гэта абазначала адначасова крах усёй сістэмы пасляваенных плацяжоў.
Ва ўмовах крызіса ўсё больш актывізаваліся краіны, незадаволеныя версальскай сістэмай. Першай з іх пачала сілавы перагляд гэтай сістэмы Японія. У 1931 г. яна захапіла паўночна-ўсходнюю частку Кітая і стварыла там марыянетачную дзяржаву Маньчжоу-Го. Патрабаванне Лігі Нацый аб вывядзенні японскіх войск з Кітая выкананы не былі. У сакавіку 1933 г. Японія выходзіць з Лігі Нацый. Такім чынам у Азіі быў створаны ачаг вайны.
У студзені 1933 г да ўлады ў Германіі прыйшоў урад на чале з Гітлерам. Пачаўся працэс фраміравання таталітарнага фашысцкага рэжыма, адной з мэт якога была ліквідацыя версальскай сістэмы любымі шляхамі, у тым ліку і ваеннымі. У кастрычніку 1933 г. Германія выходзіць з Лігі Нацый. Усё гэта дазваляе сказаць, што ачаг вайны сфарміраваўся і ў Еўропе.
3. У паслякрызісныя гады агрэсіўныя дзяржавы значна актывізуюць свае дзеянні па разбурэнню Версальскай сістэмы. Германія, нягледзячы на абмежаванні Версальскага дагавора, аднаўляе свае ўзброеныя сілы, ствараючы ў канцы 30-х гадоў найбольш магутную і дзеяздольную армію ў Еўропе. У 1936 г. яна ўводзіць свае войскі ў дэмілітарызаваную Рэйнскую зону, а ў сакавіку 1938 г. далучае Аўстрыю. Японія з 1937 г. пачынае новы этап ваенных дзеянняў у Кітаі і да восені 1939 г. захапіла большую частку пабярэжнага Кітая. У 1938 і 1939 г.г. яна арганізуе ўзброеныя правакацыі супраць савецка-мангольскіх войск у раёне возера Хасан і ракі Халхін-Гол, але церпіць паражэнне. Італія ў 1935–1936 гг. захапіла Эфіопію, а ў 1939 г. акупіравала Албанію. У 1936 г. Германія і Італія ажыццяўляюць інтэрвенцыю ў Іспанію, падтрымліваючы там мяцежнікаў Франка. Адначасова агрэсіўныя краіны ўмацоўваюць адносіны паміж сабой. У 1936 г. Германія і Італія падпісваюць пагадненне аб раздзеле сфер уплыву. У лістападзе 1936 г. Германія і Японія падпісваюць антыкамінтэрнаўскі пакт, праз год да якога далучылася Італія. У рэшце рэшт у маі 1939 г. Германія і Японія падпісваюць дагавор аб ваенна-палітычным саюзе, так званы “Стальны пакт.”
4. Адкрыта агрэсіўныя дзеянні Германіі, Італіі і Японіі сталі магчымымі толькі ў выніку нерашучасці заходніх краін. У іх знешняй палітыцы дамініруючае месца заняла палітыка ўміратварэння, асабліва ў адносінах да Германіі. Яна прадстаўляла сабой стратэгію паступовай прававой рэабілітацыі гэтай краіны, аслаблення версальскіх абмежаванняў. Ініцыятарам гэтай палітыкі была Вялікабрытанія, да якой далучылася Францыя. Краіны Захада лічылі, што паступовыя ўступкі Германіі могуць папярэдзіць развязванне вайны, хаця ў рэальнасці яны вялі да ўмацавання ваенна-эканамічных і стратэгічных пазіцый агрэсараў. Пікам палітыкі ўміратварэння была Мюнхенская канферэнцыя ў верасні 1938 г., на якой было прынята рашэне аб далучэнні да Германіі Судзецкай вобласці Чэхаславакіі, што абазначала не толькі паляпшэнне стратэгічных пазіцый Германіі, але і фактычны раздзел Чэхаславакіі. Аналагічная палітыка была характэна і для ЗША, дзе яна выражалася ў прынятых у сярэдзіне і другой палове 30-х гадоў законах аб нейтралітэце. Законы ставілі ў аднолькавае становішча і агрэсара і ахвяру агрэіі, якім ЗША не аказвалі дамапогі і нават не прадавалі зброю. Гэта, безумоўна, адпавядала інтарэсам агрэсіўных дзяржаў.
5. У канцы 30-х гадоў, калі планы Германіі і яе паплечнікаў набывалі ўсё большую яснасць і адкрытасць, асабліва пасля захопу ў сакавіку Чэхіі і Маравіі, Англія і Францыя ўступаюць у перагавора з СССР аб стварэнні ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі. Аднак пазіцыі ўдзельнікаў перагавораў былі вельмі рознымі і супярэчлівымі, што не дазваляла прыйсці да згоды. У рэшце рэшт у жніўні 1939 г. СССР пераходзіць да супрацоўніцтва з фашысцкай Германіяй, маючы абяцанне ад яе кіраўніцва задаволіць усе патрабаваніі СССР, на якія не пагадзіліся Англія і Францыя. У выніку 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны т.зв. пакт Рыббентропа–Молатава аб ненападзенні, сакрэтныя пратаколы якога прадугледжвалі раздзел сфер уплыву ў Еўропе, выгадны Савецкаму Саюзу. Германія ішла на гэта, разумеючы, што дагавор і пратаколы да яго носяць часовы характар. Пасля яго падпісання нішто ёй больш не перашкаджала прыступіць да рэалізацыі сваіх планаў аб перадзеле света. 1 верасня яна развязала другую сусветную вайну.
Лекцыя 17. Міжнародны рабочы рух у 1919–1929 гг.
Становішча ў міжнародным рабочым руху падчас Першай сусветнай вайны.
Фарміраванне міжнародных рабочых арганізацый пасля вайны.
Міжнародны рабочы рух у перыяд пасляваеннага крызіса.
Міжнародная сацыял-дэмакратыя ў гады стабілізацыі.
Камінтэрн падчас перыяда стабілізацыі.
У гады першай сусветнай вайны міжнародны рабочы рух аказаўся расколатым і раз’яднаным па розных накірунках. Сацыял-дэмакратычныя партыі большасці еўрапейскіх краін падтрымлівалі свае ўрады па пытаннях вядзення вайны, а некаторыя з іх нават увайшлі ў склад урадаў. Амаль усе яны падтрымлівалі лозуг “абароны Айчыны”. ІІ Інтэрныянал у гады вайны не дзейнічаў, хаця і не быў афіцыйна распушчаны. Заставаўся і яго кіруючы орган – Міжнароднае сацыялістычнае бюро, які аднак ніякай актыўнасці не праяўляў. Міжнародная дзейнасць ажыццяўлялася ў межах варожых кааліцый. У лютым 1915 г. у Лондане адбылася міжнародныя канферэнцыя сацыялістаў краін Антанты, у красавіку 1915 г. – канферэнцыя сацыялістаў германскага блока. І тыя і другія выказаліся за вайну да пераможнага канца.
Другая лінія раздзела ішла па ідэалагічным рэчышчы. Расійскія бальшавікі разглядалі сваю партыю, як партыю новага тыпу ў параўнанні з сацыял-дэмакратычнымі партыямі Еўропы. Яны імкнуліся да стварэння такіх прабальшавіцкіх партый у іншых краінах, і, потым, да аб’яднання іх ў т.зв. рэвалюцыйны інтэрнцыянал, які мог бы ўзначаліць барацьбу за захоп улады. Стратэгія бальшавікоў на перыяд вайны заключалася ў наступным: паражэнне свайго ўрада ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую, стварэнне новага рэвалюцыйнага інтэрнацыянала. Перашпачаткова для тварэння новага інтэрнацыянала яны імкнуліся выкарыстаць Цыммервальдскі рух, аднак цэнтрысцкая большасць у гэтым руху бальшавікоў не падтрымала. Тым не меньш, рэвалюцыі ў некаторых еўрапейскіх краінах , актывізацыя рабочага руху наогул у выніку вайны і асабліва прыход бальшавікоў да ўлады ў Расіі ў 1917 г. яшчэ больш стымуляваў іх дзейнасць па стварэнню прабальшавісцкага інтэрнацыянала.
У сакавіку 1919 г. бальшавікі арганізавалі правядзенне ў Маскве Міжнароднай сацыялістычнай канферэнцыі, якая аб’явіла сябе ўстаноўчым кангрэсам камуністычнага інтэрнацыянала. На кангрэсе было прыянята рашэнне аб стварэнні Камуністычнага інтэрнацыянала і зацверджаны яго першыя дакументы: Платформа і Маніфест. У 1920 г. на другім кангрэсе быў прыняты статут і тым самым завершана арганізацыйнае афармленне новага інтэрнацыянала. Дакументы Камінтэрна практычна капіравалі праграмныя ўстаноўкі бальшавісцкай партыі і ставілі задачу арганізацыі сусветнай рэвалюцыі, захопа ўлады і ўстанаўлення дыктатуры пралетарыята. Арганіазцыйна Камінтэрн базіраваўся на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізма і жорсткай дысцыпліны. Усе сацыял-дэмакратычныя партыі былі аб’яўлены апартуністычнымі, здрадзіўшымі інтарэсам рабочага класа.
Паралельна праходзіў працэс аднаўлення дзейнасці сацыялістычнага інтэрнацыянал. На канферэнцыях у Берне ў лютым 1918 г., Люцэрне ў жніўні 1919 г. і Жэневе ў жніўні 1920 г. былі вырашаны ўсе арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы. Адноўлены інтэрнацыял працягваў справу і традыцыі даваеннай сацыял-дэмакратыі. Канферэнцыя ў Жэневе была нават названа Х кангрэсам сацыялістычнага інтэрнацыянала. Адноўлены інтэрнацыянал абвяшчаў сваёй мэтай дэмакратычны сацыялізм і імкнуўся дасягнуць гэтай мэты пры дапамозе рэформ, абапіраючыся на пранцыпы парламенцкай дэмакратыі.
Такім чынам, рабочы рух быў расколаты ідэйна і арганізацыйна. Суадносіны сіл былі такімі: у 1920 г. у камуністычных партыях Захада было 400 тыс. членаў, у сацыял-дэмакратычных – 8,5 млн.
Акрамя двух вышэйназваных інтэрнацыяналаў былі створаны міжнародныя рабочыя арганізацыі цэнтрысцкага тыпу, а таксама хрысціянскія, прафсаюзныя, спартыўныя і г.д.
У перыяд пасляваеннага крызіса рабочы рух у заходніх краінах знаходзіўся на ўздыме. Рэвалюцыямі і забастоўкамі былі ахоплены практычна ўсе краіны. Такая сітуацыя садзейнічала радыкалізацыі рабочых, іх прыхільнасці да рэвалюцыйных метадаў барацьбы. Гэтыя настроі імкнуўўся выкарыстаць Камінтэрн, разлічваючы перавесці незадавальненне працоўных цяжкімі пасляваеннымі рэаліямі ў рэчышча рэвалюцыйнай барацьбы за дыктытуру пралетарыята. Аднак у канцы 1919–1920 гг. сітуацыя мяняецца, рабочы рух ідзе на спад. Спадзяванні на хуткую рэвалюцыю аказаліся ілюзорнымі. У гэтых умовах у цяжкіх спрэчках і дыскусіях камуністы фармулююць новую тактыку – тактыку адзінага рабочага фронту. Яе абвешчаная мэта – сумесна з учарашнімі ворагамі, сацыял-дэмакратамі, весці барацьбу за паўсядзённыя інтэрэсы працоўных. Па сутнасці, аднак, справа ішла аб спадзяванні пры дапамозе новай тактыкі перацягнуць на свій бок значную частку сацыял-дэмакратычных рабочых. Тым не меньш, створанае ў 1921 г. на аснове некалькіх цэнтрысцкіх партый Міжнароднае рабочае аб’яднанне сацыялістычных партый , вядомае як Другі з паловай інтэрнацыянал, робіць спробу выкарыстаць новую тактыку камуністаў для аб’яднання міжнароднага рабочага руху. Скліканая ў 1922 г. у Берліне канферэнцыя трох інтэрнацыяналаў па вырашэнню гэтага пытання, хоць і давала некаторыя надзеі, але да вырашэння не прывяла. Аб’ядналіся толькі ІІ і ІІ1/2 інтэрнацыяналы, стварыўшы ў 1923 г. Рабочы сацыялістычны інтэрнацыянал (РСІ) на традыцыйных сацыял-дэмакратычных прынцыпах. Камінтэрн пайшоў сваім шляхам. У 1923 г. ён робіць спробу арганізаваць рэвалюцыі ў Германіі, Балгарыі і Польшчы, якая заканчваецца поўным правалам.
У перыяд стабілзацыі сацыял-дэмакратыя ўмацоўвала свае пазіцыі і пашырала ўплыў. У РСІ былі прыняты новыя партыі з краін Азіі і Лацінскай Амерыкі, а таксама Швейцарыі і Ісландыі. Сацыял-дэмакратычныя фракцыі меліся ў парламентах усіх індустрыяльна развітых краін. У шасці краінах Еўропы янаы ўваходзілі ў склад урадаў. Ва ўрадах і парламентах яны былі ініцыятарамі і праваднікамі сацыяльнай палітыкі на карысць працоўных. У жніўні 1925 г. адбыўся Марсельскі кангрэс РСІ, а ў жніўні 1928 г. – Бруссельскі. У цэнтры ўвагі РСІ былі праблемы сацыяльнага жыцця, адносін да камунізма, фашызма, міжнароднай палітыкі і г.д. Сацыял-дэмакраты прытрымліваліся прынцыпаў дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага жыцця, нацыяналізацыі важнейшых галін вытворчасці, дзяржаўнага кантроля над манаполіямі. РСІ выступаў за нармалізацыю адносін з СССР, крытыкуючы, разам з тым, камуністычны рэжым як дыктатарскі і неадпавядаючы інтарэсам працоўных. Камінтэрн разглядаўся як інструмент знешняй палітыкі Масквы. Характарызуючы фашызм, які ў той час актывізаваўся, РСІ зыходзіў з таго, што ён прадстаўляе сабой капіталістычныю рэакцыю і пагражае дэмакратыі, міру і будучаму сацыялізму. У якасці альтэрнатывы фашызму сацыял-дэмакратыя разглядала дэмакратычныя свабоды і парламенцкі лад. У галіне міжнародной палітыкі для РСІ галоўным было захаванне міру. Падчас стабілізацыі сацыял-дэмакратыя актыўна распрацоўвала праблемы гаспадарчай дэмакратыі і арганізаванага капіталізма.
У гады стабілзацыі ва ўмовах зніжэння актыўнасці рабочага руху і ў прыватнасці колькасці і масавасці забастовак, былі аслаблены пазіцыі леварадыкальных палітычных сіл. Колькасць камуністаў у заходніх краінах у гэты час скарацілася амаль на палову. Сярод больш–меньш масавых выступленняў гэтых гадоў можна назваць толькі ўсеагульную забастоўку 1926 г. у Вялікабрытаніі і падзеі 1927 г. у Аўстрыі. На дезйнасць Камінтэрна ў гэты час асноўны уплыў аказвалі два фактары: смець У.І.Леніна і паражэнне рэвалюцыйных выступленняў у Германіі, Балгарыі і Польшчы. У перыяд стабілізацыі ў Камінтэрне фарміруецца і зацвярджаецца новая палітычная лінія – ультралевая і сектанцкая па свайму характару. Яе ініцыятарам і выканаўцам быў старшыня выканкама Камінтэрна Г. Зіноўеў, які абапіраўся на падтрымку І. Сталіна. У 1924 г. з’яўляецца лозунг сацыял-фашызма, які прыраўноўвае сацыял-дэмакратычныя партыі да фашысцкіх. На V кангрэсе Камінтэрна ў 1924 г. карэнным чынам пераасэнсоўваецца тактыка адзінага рабочага фронта. Яна цяпер трактуецца як манеўр у барацьбе супраць “контррэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі”, а мэта – адзінства рабочых пад кіраўніцтвам кампартый. Пазней, у 1928 г. на ІХ Пленуме выканкама КІ прымаецца тэзіс аб тым, што нельга пакончыць з капіталізмам не пакончыўшы спачатку з сацыял-дэмакратыяй. Завяршэнне новая лінія знайшла ў тыктыцы “клас супраць класа” у канцы 20-х гадоў. Яе сутнасць была ў тым, што рабочы клас мог быць прадстаўлены палітычна толькі камуністычнымі партыямі. Усе астатнія былі аднесены да буржуазнага лагера. Тактыка “клас супраць класа” увайшла ў праграму КІ, зацверджаную VІ кангрэсам Камінтэрна ў 1928 г.
Лекцыя 18. Міжнародны рабочы рух 1929–1943 гг.
Палітыка РСІ і Камінтэрна ў перыяд сусветнага эканамічнага крызіса.
Тактыка с стратэгія антыфашысцкай барацьбы камуністаў і сацыял-дэмакратаў.
Камінтэрн у другой палове 30-х гадоў.
РСІ ў другой палове 30-х гадоў.
1. Восенню 1929 г. пачаўся сусветны эканамічны крызіс, які па маштабу, глыбіне і разбуральнасці не меў сабе роўных ў гісторыі. Рэзка скараціўся ўзровень вытворчасці, былі дэзарганізаваны фінансы, разбурана сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Асабліва цяжка крызіс уплываў на становішча працоўных. Знізілася заработная плата, значна павысілася колькасць беспрацоўных. Масавае беспрацоўе стрымлівала мгчымасць забастовачнай барацьбы. Выступленні рабочых пераважна была звязаны з акцыямі беспрацоўных.
Сацыял-дэмакратыя разглядала крызіс як нацыянальнае бедства і заклікала рабочых на перыяд крызіса адмовіцца ад забастовак, каб яшчэ больш не абвастраць сацыяльна-эканамічную сітуацыю . Яна лічыла, што ў крызіснай сітуацыі ўсе слаі грамадства павінны быць гатовымі нечым ахвяраваць. З другога боку, аднак, сацыял-дэмакратыя ў парламентах, урадах і іншых прадстаўнічых органах працягвала абараняць інтэрэсы працоўных. Пры гэтым лічылася, што ў нейкіх надзвычайных сітуацыях, калі, напрыклад будзе бачна, што існуе спроба перакласці цяжкасці крызіса на плечы працоўных, забастоўка можа быць выкарыстана як сродак барацьбы.
Камуністы лічылі, што крызіс стварае спрыяльныя ўмовы для звяржэння капіталізма. Пагэтаму яны імкнуліся максімальна дэстабілізаваць сітуацыяю, пастаянна заклікаючы рабочых да забастовак, мітынгаў і дэманастрацый пратэсту. Кампартыі заходзілі з прынцыпа: “чым горш – тым лепш”, разлічваючы, што яго рэалізацыя створыць добрыя ўмовы для рэвалюцыйных дзеянняў.
Ва ўмовах крызіса і радыкалізацыі значнай часткі працоўных рэфармісцкая палітыка сацыял-дэмакратаў не заўсёды знаходзіла падтрымку, і яны страцілі частку сваіх традыцыйных прыхільнікаў. Камуністы, наадварот, як і заўсёды ў крызісных і другіх сацыяльна напружаных сітуацыях, свае пазіцыі ўмацавалі.
2. Камуністы, пачынаючы з 20-х гадоў, былі ініцыятрамі і актыўнымі ўдзельнікамі антыфашысцкай барацьбы. Аднак ні ў 20-я, ні ў 30-я гады Камінтэрн не змог распрацаваць эфектыўнай стратэгіі барацьбы з наступаўшым фашызмам. Рашэнні VII кангрэса, якія ў многім адпавядалі патрабаванням часу, не былі да канца рэалізаваны. Барацьбу з фашызмам камуністы звязвалі з ажыццяўленнем сацыялістыячнай рэвалюцыі і ўстанаўленнем дыктатуры пралетарыята, гэта значыць з ліквідацыяй сістэмы парламенцкай дэмакратыі, разглядаючы яе як форму буржуазнай дыктатуры. Яны не рабілі дыферэнцыяцыі буржуазнага лагера, адносячы да яго ўсе некамуністычныя партыі. Усё гэта да мінімума звужала сацыяльную базу антыфашысцкай барацьбы з удзелам камуністаў. Сацыял-дэмакратыя ў сваім супрацьстаянні фашызму імкнулася абараніць і захаваць свабоду і дэмакратычныя правы грамадзян і прынцыпы парламенцкай дэмакратыі. У гэтай барацьбе яна карысталася ў першую чаргу і пераважна канстытуцыйнымі, парламенцкімі метадамі. Сацыял-дэмакраты гатовы былі супрацоўнічаць і супрацоўнічалі з тымі палітычнымі сіламі, якія падзялялі гэтыя каштоўнасці. Гэта адпавядала лагічна іх галоўнай тактыцы таго часу, тактыцы “меньшага зла”. Яна прадугледжвала магчымасць супрацоўніцтва з усімі тымі сіламі, якія былі меньшым злом у параўнанні з гітлераўскай партыяй.
Становіцца відавочным, што тактыка і стратэгія антыфашысцкай барацьбы камуністаў і сацыял-дэмакратаў настолькі адрознівалася і супярэчыла адна другой, што іх супрацоўніцтва ў барацьбе з фашызмам практычна было нерэальным.
3. Прыход фашыстаў да ўлады ў Германіі вымусіў камуністаў шукаць шляхі да новай, больш рэальнай палітыкі. На VII кангрэсе Камінтэрна новая палітычная лінія была зацверджана. Яе сутнасць зводзілася да трох галоўных пазіцый: 1. Супрацоўніцтва з сацыял-дэмакратыяй у барацьбе супраць фашызма (адзіны рабочы фронт) і іх сумеснае супрацоўніцтва з антыфашысцкімі буржуазнымі партыямі (народны фронт). 2. Барацьба за мір і сумеснае з іншымі сіламі супрацьстаянне агрэсіі. 3. Пашырэнне самастойнасці камуністычных партый у правядзенні сваёй палітыкі.
Пасля гэтага былі створаны народныя франты ў Францыі і Іспаніі, у некаторых краінах былі аформлены адзіныя рабочыя фронты. Актывізавалася барацьба супраць фашызма і рэакцыі, супраць пагрозы вайны. Разам з тым патрэбна падкрэсліць, што прынцыповае супрацьстаянне з сацыял-дэмакратыяй пераадолена не было. Ужо ў канцы 1936 г. рашэнні VII кангрэса адыходзяць на другі план, а народны фронт усё больш разглядаецца як ступень на шляху да дыктатуры пралетарыята. Ніякай самастойнасці кампартыі не атрымалі. Сталінскія рэпрэсіі праніклі ў Камінтэрн, у выніку чаго загінулі тысячы камуністаў з розных краін, у першую чаргу кіруючыя кадры. Камінтэрн канчаткова ператвараецца ў паслухмяны інструмент савецкай знешняй палітыкі. Пасля падпісання савецкагерманскага дагавора 23 жніўня 1939 г. тэрмін “фашызм” у дачыненні да Германіі знік з дакументаў КІ. На першае месца выходзіць барацьба супраць англа-французскага імперыялізма. У 1943 г. Камінтэрн быў распушчаны, так і не рэалізаваўшы сваю галоўную задачу – сусветную рэвалюцыю.
4. РСІ ў друго йпалове 30-х гадоў дзейнічаў ва ўмовах пагрозы фашызма і вайны. Гэта і было тым галоўным, што характэрызавала яго палітыку. Нават пасля прыходу да ўлады ў Германіі фашыстаў ва ўмовах адсутнасці супрацоўніцтва камуністаў і сацыял-дэмакратаў, паразумення паміж РСІ і КІ дасягнута не быо. Да гэтага не былі гатовы ні камуністы, ні сацыял-дэмакраты.
У РСІ ў цэлым і ў многіях яго партыях у гэты час абвастрыліся супярэчнасці. Яны былі звязаны з ацэнкамі паражэння і яго прычын у Германіі, з пошукамі аптымальных форм і метадаў барацьбы з наступаўшым фашызмам і рэакцыяй, з ростам ваеннай пагрозы. РСІ як і раней выступаў за сацыялістычныя мэты і ў абарону міра, ён змагаўся супраць фашызма і фашысцкага тэрора, супраць рэпрэсій у СССР, пратэставаў супраць агрэсіі Італіі ў Эфіопіі, праяўляў салідарнасць з рэспубліканскай Іспаніяй. Выканкам РСІ рэзка асудзіў савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. і вайну СССР супраць Фінляндыі. З пачаткам другой сусветнай вайны дзейнасць РСІ была паралізвана і вясной 1940 г. было аб’яўлена аб яго самароспуску.
У дзейнасці РСІ былі дасягненні і памылкі, перамогі і паражэнні. Аднак ён азўсёды паслядоўна змагаўся за прынцыпы дэмакратыі, гуманізма, міра і сацыялізма.
Лекцыі 19–20. Другая сусветная вайна
Першы перыяд вайны (1 верасня 1939 г. – 22 чэрвеня 1941 г.)
Другі перыяд вайны. Крах спадзяванняў на маланкавую вайну.
Трэці перыяд вайны. Карэнны пералом у вайне.
Чацвёрты перыяд вайны. Разгром Германіі.
Пяты перыяд вайны. Капітуляцыя Японіі.
Вайна пачалася нападзеннем Германіі на Польшчу і працягвалася да 2 верасня 1945 г. – дня капітуляцыі Японіі. Прычыны вайны ляжалі па-першае, у супярэчнасцях і праблемах Версальскай сістэмы і, па-другое, у імкненні фашысцкай Германіі да так званага сусветнага панавання, а яе саюзнікаў (Італіі і Японіі) да панавання на шырокіх прасторах свету, якія яны традыцыйна разглядалі як сферу сваіх інтарэсаў. З боку фашысцкага блока вайна насіла агрэсіўны, захопніцкі характар і была накіравана на фізічную ліквідацыю мільёнаў людзей у захопленых краінах. Краіны антыгітлераўскай кааліцыі змагаліся за сваю незалежнасць, за жыццё і свабоду сваіх грамадзян.
Першы перыяд вайны часта называюць “дзіўнай вайной” у сувязі з тым, што Англія, Францыя, аб’явіўшы вайну Германіі 3 верасня, актыўных баявых дзеянняў не вялі. Гэта было звязана з тым, што абедзве краіны да вайны гатовы не былі ў выніку многагадовай памылковай палітыкі іх урадаў, не ў апоншюю чаргу і палітыкі ўміратварэння. Па суадносінах ваенна-эканамічнага патэнцыяла яна на пачатку вайны адставалі ад Германіі. Пры гэтым абедзве краіны прытрымліваліся абарончай дактрыны, і Францыя ўскладала ўсе спадзяванні на лінію Мажыно, пабудаванаую ў 1929–1934 гг. уздоўж граніцы з Германіяй.
На працягу першага перыяда вайны Германія дастакова лёгка захапіла ўсе краіны Еўропы. 22 чэрвеня 1940 г. было падпісана перамір’е з Францыяй, якое фактычна абазначала для апошняй капітуляцыю. Толькі Вялікабрытанія, нягледзячы на жорсткія бамбардыроўкі, засталася непакорнай і працягвала барацьбу.
Ваенныя дзеянні развіваліся і ў Паўночнай Афрыцы, дзе італьянцы, а потым і прыйшоўшыя ім на дапамогу нямецкія войны імкнуліся да Суэцкага канала. Ім паспяхова супрацьстаялі англійскія падраздзяленні. Савецкі Саюз 17 верасня 1939 г. увёў свае войскі на тэрыторыю Польшчы, ў выніку чаго Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна былі далучаны да СССР. 28 верасня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб дружбе і граніцах, які фіксаваў ліквідацыю польскай дзяржавы і ўстанаўліваў савецка -германскую граніцу. У выніку савецка- фінскай вайны (30.11.1939 – 12.03.1940) да СССР быў далучаны Карэльскі перашыек, паўночна-заходняе ўзбярэжжа Ладажскага возера і шэраг астравоў Фінскага заліва. Гэта вайна, аднак, значна абвастрыла адносіны СССР з Францыяй і Англіяй. У жніўні 1940 г. Савецкі Саюз далучыў да сябе Эстонію, Латвію і Літву. Савецкія войскі былі ўведзены на тэрыторыю Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. Усё гэта спрыяла ўмацаванню пазіцый СССР на заходнім і паўночна-заходнім накірунку.
ЗША ў першым перыядзе ў вайну не ўступілі. Аднак яны актыўна аказвалі дапамогу Вялікабрытаніі. У сакавіку 1941 г. у ЗША быў прыняты закон аб ленд-лізе (перадачы ў арэнду ці пазыку зброі і іншых ваенных матэрыялаў) За гады вайны ў адпаведнасці з законам было затрачана 46 млрд. дол. З іх 30 млрд. – для Вялікабрытаніі, 10 – для СССР.
Пасля захопа Еўропы на акупіраваных тэрыторыях быў устаноўлены т.зв. “новы парадак” – сітэма концлагераў і тэрора супраць антыфашыстаў і патрыётаў. Увесь патэнцыял еўрапейскіх краін быў выкарыстаны Германіяй для падрыхтоўкі ваенных дзеянняў супраць СССР. Пакт 1939 г. з СССР сваю задачу выканаў. Адбываецца кансалідацыя германскага блока. 28 верасня 1940 г. быў падпісаны Тройственны пакт (Германія, Італія, Японія). Пазней у гэтым годзе да яго далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія. У сакавіку 1941 г. – Балгарыя.
2. Другі перыяд вайны (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.) пачаўся нападзеннем Германіі і яе саюзнікаў на СССР і працягваўся да лістапада 1942 г. На савецкім фронце была сканцэтравана асноўная маса ўзброеных сіл Германіі. Да сярэдзіны лістапада 1942 г. была занята большая частка еўрапейскай тэрыторыі СССР, у тым ліку Прыбалтыка, Беларусь, большасць Украіны і г.д. Пад нямецкай акупацыяй знаходзілся багацейшыя раёны Дона, Кубані, Паўночнага Каўказа. Быў блакіраваны Ленінград. Нямецкія войскі размяшчаліся ў 150–200 км ад Масквы. На захопленай тэрыторыі да вайны пражывала 45% насельніцтва, дабывалася 71% чыгуна, 58% сталі. Нямецкія ўлады ажыццяўлялі жорсткі тэрор мясцовага насельніцтва. На акупіраванай тэрыторыі сфарміраваўся і актыўна дзейнічаў партызанскі рух.
У сваёй вайне супраць СССР германскі блок імкнуўўся рэалізаваць сваю стратэгію “маланкавай вайны”, паколькі па свайму ваенна - эканамічнаму патэнцыялу, чалавечаму рэсурсу і геаграфічнаму становішчу быў не ў стане весці зацяжную вайну. Аднак гераічнае супраціўленне савецкіх войск (абарона Магілёва, Смаленска і гэд.) і асабліва бітва пад Масквой у снежні 1941 г., дзе Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне, стратэгію “маланкавай вайгы” сарвалі.
У жніўні 1941 г. У. Чэрчыль і Ф. Рузвельт падпісалі “Атлантычную хартыю”, у якой былі азначаны мэты вайны і прынцыпы пасляваеннай пабудовы свету. У верасні да яе далучыўся СССР.
7 снежня 1941 г. Японія напала на амерыканскую ваенна-марскую базу Пёрл-Харбар у Ціхім акіяне. ЗША ўступілі ў вайну, значна ўмацаваўшы фронт дзяржаў, змагаўшыхся супраць германскага блока. Пасля ўступлення ў вайну Японія распачала актыўнае наступленне ў паўднёва-усходянй Азіі. Яна захапіла Тайланд, Ганконг, Малайю, Сінгапур, Філіпіны, буйнейшыя астравы Інданезіі. Толькі ў чэрвені 1942 г. японцы былі астаноўлены амерыканскім флотам каля вострава Мідуэй. Пасля гэтага Японія перайшла да абароны.
У студзені 1942 г. нямецка-італьянскія войскі перайшлі ў наступленне ў Паўночнай Афрыцы, але былі астаноўлены англа-амерыканскімі сіламі ў Егіпце, каля Эль-Аламейна.
1 студзеня 1942 г. на канферэнцыі ў Вашынгтоне быў аформлены ваенны саюз краін і народаў, змагаўшыхся супраць агрэсараў. Тым самым была аформлена антыгітлераўская кааліцыя ў складзе 26 краін.
3. Трэці перыяд (лістапад 1942 – снежань 1943 гг.) вядомы як перыяд карэннага пералома ў вайне. Сутнасць яго заключалася ў тым, што пасля таго як стратэгія “маланкавай вайны” была сарвана, германскі блок быў не ў стане доўга ўтрымліваць стратэгічную ініцыятыву. Яму не хапала ваенна-эканамічных і людскіх рэсурсаў для таго, каб кантраляваць аграмадную тэрыторыю захопленых краін і адначасова весці паспяховыя ваенныя дзеянні на, фактычна, неабсяжным фронце. Да таго ж, яго тэрыторыя была дасягальнай для бамбардыровак, у той час як на такіх тэрыторыях саюзнікаў як Урал, Сібір, ЗША, Канада, Аўстралія, Індыя без асаблівай небяспекі развівалася прамысловасць, у першую чаргу ваенная. У выніку гэтага ў канцы 1942 г. саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі значна пераўзыходзілі германскі блок па выпуску ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Да таго ж антыгітлераўская кааліцыя ў 1941–1942 гг. значна кансалідаваліся, што дазволіла ўмацаваць супрацоўніцтва паміж краінамі па ўсіх напрамках. Пачынаючы з лістапада 1942 г. стратэгічная ініцыятыва пераходзіць да саюзнікаў па антыгіталераўскай кааліцыі. Савецкія войскі перамагаюць у гістарычнай бітве пад Сталінградам, потым – на Курскай дузе і ажыццяўляюць далей працэс вызвалення захопленых ворагам тэрыторый. Англа-амерыканскія войскі разграмілі нямецка-італьянскую групоўку ў Паўночнай Афрыцы, пасля чаго высадзіліся ў Сіцыліі, потым ў Італіі. Мусаліні быў арыштаваны. Амерыканскія ваенна-марскія сілы пераходзіяць у наступленне ў раёне Саламонавых астравоў. Карэнны пералом у вайне актывізаваў рух Супраціўлення ў заходніх краінах і масавы партызанскі рух на акупіраванай савецкай тэрыторі. У канцы 1943 г. (лістапад–снежань) адбылася Тэгеранская канферэнцыя лідэраў трох вялікіх дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, на якой былі абмеркаваны іх задачы ва ўмовах ажыццяўлення наступальных аперацый. Канферэнцыя ўмацавала спрацоўніцтва дзяржаў у іх барацьбе супраць фашысцкіх агрэсараў.
4. Чацвёрты перыяд (студзень 1944 – ма 1945 гг.) характарызаваўся актыўным і паспяховым наступленнем войск краін-саюзніц па антыгітлераўскай кааліцыі на ўсіх франтах. У кастрычніку 1944 г. была поўнасцю вызвалена тэрыторыя СССР. Савецкая армія ажыццяўляла вызваленчыя аперацыі на тэрыторыі еўрапейскіх крін. Яна абапіралася на падтрымку мясцовага насельніцтва. 6 ліпеня 1944 г. заходнія саюзнікі СССР высадзіліся ў Нармандыі (Францыя), стварыўшы тым самым Заходні фронт у вайне супраць Германіі. У маі 1944 г. англа-амерыканскія сілы пачалі наступленне супраць германа-італьянскіх войск на поўначы Італіі. У баявых дзеяннях актыўна ўдзельнічалі італьянскія сілы Супраціўлення. У канцы красавіка Італія была вызвалена, а 2 мая нямецкія войскі італьянскай групоўкі капітуліравалі. Паспяхова працягвалася наступленне саюзных сіл супраць Японіі ў Ціхім акіяне. У лютым 1945 г. адбылася Ялцінская канферэнцыя лідэраў трох вялікіх краін антыгітлераўскай кааліцыі. Былі абмеркаваны пытанні сумесных дзеянняў на заключным этапе вайы. Была дасягнута згода па важнейшых пытаннях , што яшчэ больш умацавала кааліцыю. Блок фашыскіх дзяржаў, наадварот, яшчэ ў 1944 г. разваліўся. Некаторыя краіны блока (Балгарыя, Румынія, Венгрыя) уступілі ў вайну з Германіяй. Пад ціскам з Усхода і Захада астаткі германскіх войск цярпелі паражэнне. 2 мая 1945 г. савецкая армія заняла Берлін. Яшчэ напярэдадні Гітлер і некаторыя кіраўнікі фашысцкага рэжыма закончылі жыццё самагубствам. 8 мая Германя капітуліравала.
5. На Патсдамскай канферэнуцыі (ліпень – жнівеь 1945 г.), дзе абмяркоўваліся пытанні будучага Германіі і іншых пераможаных краін, была прынята таксама Патсдамская дэкаларацыя, яка патрабавала капітуляцыі Японіі, Дэкларацыю падпісалі Англія, ЗША і Кітай. Японія капітуліраваць адмовілася. 8 жніўня 1945 г. у вайну з Японіяй уступіў СССР, які паспяхова вёў баявыя дзеянні на тэрыторі Кітая і Карэі. Саюзнікі вызвалілі ад японскіх акупантаў краіны паўднёва-усходняй Азіі і ажыццяўлялі бамбардыроўкі самой Японіі. 6 і 9 жніўня амерыканцы скінула атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі. Пасля гэтага японскі ўрад згадзіўся капітуліраваць і 2 верасня 1945 г. падпісаў капітуляцыю. Другая сусветная вайна закончылася. Яна была буйнейшым вааенным канфліктам у гісторыі чалавецтва. У ёй удзельнічала 61 дзяржава, ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Ва ўзброеныя сілы было мабілізавана 110 млн. чалавек. Агульныя страты саставілі каля 55 млн. чалавек. Галоўныя вынікі вайны заключаюцца ў разгроме фашызма – ударнай сілы сусветнай рэакцыі і ўтварэнні тым самым спрыяльных умоў для развіцця дэмакратыі і прагрэсу ва ўсім свеце.