Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2_ist_noveysh_Evr_kurs_lekts.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Шупляк П.А.

Навейшая гісторыя краін Заходняй Еўропы

і Паўночнай Амерыкі (1918–1945 гг.)

Канспект лекцый

Лекцыя 1. Уводзіны.

  1. Перыядызацыя і асноўны змест першага этапа навейшай гісторыі

  2. Новыя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краін Захада

  3. Трансфармацыя важнейшых палітычных плыняу рэфармісцкага накірунку

  4. Таталітарна-аўтарытарная альтэрнатыва рэфармісцкаму развіццю.

  1. Перыяд гісторыі навейшага часу пачынаецца з канца Першай сусветнай вайны ў лістападзе 1918 г. і тым самым з пачатку канкрэтнага перадзела свету ў выніку гэтай вайны. Працягваецца гісторыя навейшага часу да нашых дзён. Па свайму зместу яна дзеліцца на два асноўныя этапы: 1918–1945 гг. і з 1945 г. – да нашых дзён. Паколькі прадметам нашага вывучэння з'яўляецца першы этап, сканцэнтруем увагу менавіта на гэтым часе.

Першы этап гісторыі навейшага часу можна раздзяліць на пяць перыядаў. Першы з іх ахоплівае час с 1918 г. па 1923 г. і мае назву перыяда пасляваеннага крызіса Гэты крызіс, выкліканы вайной, ахапіў усе бакі грамадскага жыцця заходніх краін – эканоміку, палітыку, сацыяльныя адносіны. Крызіс прывёў да рэвалюцый у такіх краінах як Германія, Аўстрыя, Венгрыя, Фінляндыя. Там, дзе не было рэвалюцый, сацыяльная канфлікты выліваліся ў масавыя забастоўкі эканамічнага і палітычнага характара і сталі прычынай сур'ёзных сацыяльна-палітычных рэформ. Радыкалізацыя значанй часткі рабочага класа пад уплывам крызісных падзей прыводзіць да фарміравання ў заходніх краінах камуністычных партй, якія ў 1919 г. аб'ядноўваюцца ў Камуністычны Інтэрнцыянал., які бярэ курс на сусветную рэвалюцыю. Аднаўляе сваю дзейнасць Сацыялістычны Інтэрнацыянал.

У выніку вайны змяніліся суадносіны сіл ў Еўропе і свеце. Лідыруючай сілай сярод краін Захада становяцца ЗША. У Еўропе ўмацоўваюцца пазіцыі Вялікабрытаніі і Францыі. Пазіцыі краін-пераможцаў афіцыйна замацоўваюцца на Парыжскай мірнай канферэнцыі стварэннем так званай Версальскай сістэмы, якая засноувалася на дыктаце краін-пераможцаў. Гэтая сістэма захоўвала ў сабе многа сур'ёзных супярэчнасцяў, якія відавочна праяўляліся ў гэты перыяд.

Другі перыяд прыходзіцца на 1924–1929 гг. Ён мае назву перыяда стабілзацыі. Сутнасць перыяда заключалася ў тым, што пасляваенны крызіс быў пераадолен, быў адноўлен і пераўзойдзен даваенны ўзровень вытворчасці, эканоміка развівалася дынамічна і стабільна. Асабліва гэта датычылася новых галін вытворчасці. Актывізацыя эканомікі садзейнічала вырашэнню многіх сацыяльных праблем і зніжэнню ўзроўня сацыяльных канфліктаў. У рабочым руху ўмацаваліся пазіцыі рэфармісцкіх сіл і аслаблі – рэвалюцыйных.

Стабілізацыя закранула і сферу міжнародных адносін. Канфліктныя сітуацыі былі пераадолены, зацвердзілася новая сістэма міжнародных адносін. Аднак сур'ёзныя супярэчнасці версальскай сістэмы пераадолены не былі, а адышлі на задні план, захоўваючы патэнцыял абвастрэння.

Восенню 1929 г. заходні свет уступіў у новы перыяд свайго развіцця – перыяд сусветнага эканамічнага крызіса, які закончыўся толькі ў 1933 г. Гэты крызіс не меў сабе роўных па маштабу, разбуральнай сіле і глыбіне. Ён ахапіў усе краіны і ўсе сферы вытворчасці. Была разбурана фінансавая сістэма, дэзарганізаваны міжнародны і ўнутраны гандаль.

Крызіс меў вельмі цяжкія сацыяльныя наступствы. Вырасла беспрацоўе, скарацілася заработная плата, развалілся сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Актывізаваліся працэсы разарэння сялянства, дробнай і сярэдняй гарадской буржуазіі. Рэзка вырасла сацыяльная напружанасць у грамадстве.

Пад уплывам крызіса рэзка абвастрыліся міжнародныя супярэчнасці. Японія ў 1931 г. распачала вайну ў Кітаі і захапіла Маньчжурыю. Тым самым быў пакладзены пачатак разбурэнню версальскай сістэмы. Аднак асабліва актыўна гэтыя працэсы пачалі развівацца пасля прыхода да ўлады фашыстаў ў Германіі ў студзені 1933 г.

Чацвёрты перыяд працягваўся з 1934 па 1939 гг. Гэты перыяд напярэдадні вайны, ці спаўзання да вайны. Ён характарызаваўся адкрыта агрэсіўнай палітыкай фашысцкіх рэжымаў Германіі і Італіі, палітыкай ўміратварэння агрэсараў з боку заходніх дэмакратый, якія паступова, крок за крокам здавалі свае пазіцыі. Савецкі Саюз пасля не вельмі працяглага перыяда хістанняў перайшоў ад канфрантацыі да дружбы з фашысцкай Германіяй, значна аблягчыўшы ёй напад на Польшчу і развязванне тым самым другой сусветнай вайны.

Пяты перыяд – гэта другая сусветная вайна. Пасля разгрома Польшчы фашысцкая Германія паступова захапіла краіны Еўропы ці далучыла некаторыя з іх да агрэсіўнага блока. Непераможанай засталася толькі Вялікабрытанія. Пасля нападзення фашысцкай Германіі на СССР актывізаваўся працэс фарміравання антыгітлераўскай кааліцыі. Вялікае значэнне ў гэтым сэнсе мела ўступленне ў вайну ЗША. Сілы антыфашысцкай кааліцыі скора пераўзышлі фашысцкі блок па ўсіх паказчыках, што і прывяло да карэннага перадлома ў вайне. Пасля гэатага стратэгічная ініцыятыва поўнасцю і канчаткова перайшла да антыгітлераўскай кааліцыі. Вясной 1945 г. фашысцкі блок быў канчаткова разгромлены, што прывяло да сур'ёзных перамен у суадносінах сіл у свеце.

  1. Развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы на першым этапе навейшай гісторыі характэрызавался сур'ёзнымі перменамі. Пасля вайны, асабліва ў перыяд стабілізацыі развіццё эканомікі ішло хуткімі тэмпамі. Яно характарызавался павышэннем узроўню канцэтрацыі вытворчасці, фраміраваннем буйных манапалістычных аб'яднанняў , укараненнем новых тэхналогій. Паспяховае развіццё эканомікі давала магчымасць для ажыццяўлення сацыяльных рэформ. У многіх краінах фарміруюцца сістэмы сацыяльнага страхавання і сацыяльнай дапамогі. На гэтым фоне актыўна развівалася дыскусія аб неабходнасці перахода ад свабодна-рынкавай сістэмы гаспадаркі да дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін. Пры гэтым выдзяляліся прынцыпы, прапанаваныя англійскім эканамістам Д.М. Кейнсам, якія ў хуткім часе атрымалі назву "кейнсіянства". Сутнасць "кейнсіянства" заключалася у тым, каб захоўваючы традцыйныя ліберальныя прынцыпы індывідуалізма, свабоднай канкурэнцыі і сваободнага рынка дылучыць да іх яшчэ прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльнай сферы. Кейнсіянская тэорыя была рэалізавана падчас сусветнага эканамічнага крызіса, які зрабіў дзяржаўнае рэгуляванне пастаянным і важнейшым элементам сацыяльна-эканамічнага жыцця заходняга грамадства. Пры гэтым сфарміраваліся два шляхі рэалізацыі прынцыпа дзяржаўнага рэгулявання: ліберально-дэмакратычны (ЗША) і таталітарна-аўтарытарны (фашысцкая Германія) .

  1. Перамены сацыяльна-эканамічнага і палітычнага характару ў большасці краін Захада ажыццяўляліся ў гэты час шляхам рэформ. Прыхільнікамі менавіта такога шляху былі тыя сацыяльна-палітычныя сілы, якія прытрымлівался прынцыпаў рыначнай эканомікі і парламенцкай дэмакратыі. Да катэгорыі такіх палітычных сіл можна аднесці тыя, якія засноўвалі сваю дзейнасць на прынцыпах лібералізма, кансерватызма і сацыял-дэмакратыі. Разам з тым ў саміх гэтых палітычных плынях адбываліся сур'ёзныя перамены. Лібералізм, напрыклад, меў вялікія заслугі перад грамадствам за распрацоўку такіх прынцыпаў як парламентарызм, раздзяленне улад, прававая дзяржава і г.д. Гэтыя рэаліі былі прыняты ўсімі астатнімі палітычнымі сіламі рэфармістскага спектра. На першым этапе навейшай гісторыі для лібералізма становіцца характэрным працэс яго трансфармацыі ў сацыяльны лібералізм. Асабліва яскрава гэта праявілася падчас і пасля сусветнага эканамічнага крызіса. Ліберальныя партыі прынялі "кейнсіянства", выступалі за дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і сацыяльнага жыцця, за сур'ёзныя сацыяльныя рэформы. Прыкладам такой палітыкі можа быць "новы курс" Ф.Рузвельта ў ЗША.

Сацыял-дэмакратыя ўзнікла як палітычная плынь, якая прадстаўляла інтарэсы рабочых і другіх асоб наёмнай працы, выступала за ліквідацыю капіталізма з прымяненнем нават рэвалюцыйных метадаў. Аднак з развіццём грамадства сацыял-дэмакратыя мяняла сваю лінію ў адпаведнасці з эканамічнымі і грамадска-палітычнымі пераменамі ў свеце. Яна паступова адмаўлялася ад радыкальных лозунгаў і метадаў дзейнасці, прызнавала ісуючыя грамадска-палітычныя інстытуты і агульнапрынятыя правілы палітычнай гульні. У гэты час сацыял-дэмакратычныя партыі канчаткова зацвярджаюцца як рэфарміскія і парламенцкія, актыўна і паспяхова інтэгруюцца ў дзяржаўна- палітычную сістэму заходніх краін.

На працягу ХХ ст. ў многім змяніліся традыцыйныя прынцыпы і ўстаноўкі кансерватыўных плыняў ў палітычным жыцці. Кансерватызм заўсёды імкнуўся захаваць існуючыя парадкі, традыцыйныя нормы і правілы, сацыяльныя і палітычныя структуры, інстытуты і г.д. Разам з тым ужо ў першай палове ХХ ст. становіцца відавочным, што кансерватыўныя палітычныя сілы праяўляюць гатоўнасць прыстасавацца да важнейшых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных перамен, прыняць многія ідэі і прынцыпы, супраць якіх яны раней выступалі. Гэта, напрыклад, парламенцкая дэмакратыя, палітычны і ідэалагічны плюралізм, падзел улад і г. д. Яны вымушаны былі пагадзіцца ў нейкай ступені з дзяржаўным рэгуляваннем эканомікі і сацыяльных адносін, з неабходнасцю правядзення сацыяльных рэформ. Разам з тым кансерватары заставаліся стрымліваючым фактарам у грамадска-палітычным жыцці.

Такім чынам, тры важнейшыя палітычныя плыні, нягледзячы на сур'ёзныя разыходжанні ў сваіх праграмна-палітычных пазіцыях, забяспечвалі развіццё грамадства на аснове палітычнай дэмакратыі і прававой дзяржавы.

4. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што на першым этапе навейшай гісторыі важную ролю ў развіцці грамадства адыгрывалі тыя палітычныя сілы, якія традыцыйна разглядаюцца, як таталітарна-аўтарытарная альтэрнатыва дэмакратычнаму развіццю. Да іх ў першую чаргу можна аднсці фашызм у Італіі, нацызм у Германіі і сталінскі бальшавізм у СССР. Пры гэтым патрэбна адзначыць, што правы таталітарызм, ажыццяўляемы партыямі фашысцкага тыпу, і левы (бальшавісцка-камуністычныя рэжымы) маюць многа агульнага ў метадах палітычнай барацьбы, захопу і рэалізацыі ўлады. Разам з тым фактычна несумяшчальнай з'яўляецца іх ідэалогія і сацыяльна-эканамічная аснова. Таталітарна-аўтарытарныя палітычныя сілы на Захадзе стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, абсалютызавалі ролю дзяржавы, адвяргалі прынцыпы парламенцкай дэмакратыі, партыйна-палітычнага і ідэалагічнага плюралізма, стваралі дзяржаўнасць таталітарна-аўтарытарнага тыпу і г. д. Рэжымы такога кшталту існавалі ў Італіі, Германіі, Венгрыі, Іспаніі, Партугаліі, Грэцыі, Румыніі і г.д. Будучае, аднак, паказала, што аб'етыўнаму працэсу развіцця грамадства адпавядае шлях дэмакратыі. Таталітарныя рэжымы, як левыя, так і правыя, і носьбіты таталітарных ідэй па розных прычынах зышлі з гістарычнай арэны.

Лекцыя 2. Міжнародныя адносіны ў 1918–1923 гг.

  1. Паражэнне Германіі ў вайне. Камп'енскае перамір'е.

  2. Парыжская мірная канферэнцыя.

  3. Вашынгтонская канферэнцыя.

  4. Лазанская канферэнцыя.

  1. Сітуацыя, склаўшаяся ў 1918 г. на франтах , паказвала, што надзеі Германіі на пермогу ў вайне канчаткова страчаны. Некаторыя поспехі нямецкай арміі пасля падпісання сепаратнага міру з Расіяй былі зведзены на нішто паражэннем на Марне ў ліпені 1918 г. А ў жніўні войскі Антанты перайшлі ў наступленне. У сярэдзіне кастрычніка была прарвана лінія Зігфрыда. Выйшлі з вайны саюзнікі Германіі, прызнаўшы сваё паражэнне. У самой Германіі абвастрыліся сацыяльныя і палітычныя супярэчнасці, фарміравалася рэвалюцыйныя сітуацыя, якая 3 лістапада прывяла да пачатку рэвалюцыі. У гэтых умовах правячым колам краіны не заставалася нічога іншага, як падпісаць 11 лістапада Камп'енскае перамір'е на ўмовах, прадыктаваных галоўнакамандуючым войскамі Антанты маршалам Фошам. Гэтае перамір'е было фактычна капітуляцыяй. Германія павінна была пакінуць усе занятыя ёю тэрыторыі, вярнуць Антанце ўсіх палонных, перадаць ёй большасць узбаренняў. У той жа час нямецкія палонныя заставаліся ў краінах Антанты. Быў акупіраваны левы бераг Рэйна. З падпісаннем Камп'енскага перамір'я закончылася Першая сусветная вайна, якая працягвалася 51 месяц і 2 тыдні, і ў якой загінула 10 млн чалавек, 20 млн было ранена і трапіла ў палон.

  1. Па рашэнню саюзнікаў мірныя дагаворы з краінамі германскага блока павінны былі быць распрацаваны на Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая пачала сваю работу 18 студзеня 1919 г. На канферэнцыі былі прадстаўлены 27 краін, але асноўныя пытанні вырашаліся пяццю вялікімі дзяржавамі: ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй. Больш таго, галоўны тон на канферэнцыі задавалі тры чалавекі: прэзідэнт ЗША В.Вільсан, прэм'ер-міністр Францыі Ж. Клемансо прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Д. Ллойд-Джордж. З Італіяй і Японіяй яны мала лічыліся. Тры буйныя дзяржавы мелі розныя погляды на вынікі канферэнцыі. Францыя, напрыклад, старалася максімальна аслабіць Германію эканамічна, палітычна і ў ваенных адносінах. Меркавалася нават далучыць да Францыі частку германскай тэрыторыі. Тым самым французскія палітыкі імкнуліся не толькі пазбавіцца ад традыцыйнага праціўніка, але і забяспечыць сабе гегемонію ў Еўропе.

Англія да пачатку канферэнцыі дасягула сваіх галоўны'х мэтаў у вайне: германскі ваенна-марскі флот і германская каланіяльная імперыя былі ліквідаваны. Цяпер Бртанія ставіла перад сабой задачу замацаваць гэтыя дасягненні і, разам з тым, не дапусціць французскай гегемоніі ў Еўропе., бо сама мела намер адыгрываць роль арбітра ў еўрапейскіх справах.

Злучаныя Штаты Амерыкі прэтэндавалі на кіруючую ролю у пасляваенным свеце. У выніку вайны яны ўмацавалі свае фінансава-эканамічныя пазіцыі і імкнуліся выкарыстаць гэхтую сітуацыю. Іх праграма пасляваеннага урэгулявання пад назвай "14 пунктаў Вільсана" была абвешчана яшчэ ў студзені 1918 г. Яна была пакладзена ў аснову работы Парыжскай мірнай канферэнцыі. Праграма прадугледжвала забеспячэнне свабоды гандлёвага мараплавання і свабоды міжнароднага гандлю, стварэнне міжнароднай арганізацыі па падтрымцы міра, адмаўленне ад тайнай дыпламатыі і г.д. ЗША імкнуліся не дапусціць умацавання пазіцый Японіі на Далёкім Усходзе і ў Ціхім акіяне, а таксама французскай гегемоніі ў Еўропе. У рэшце рэшт, нягледзячы на сур'ёзныя рознагалоссі, на Паржыскай канферэнцыі быў дасягнуты кампраміс. былі распрацаваны і падпісаны мірныя дагаворы з Германіяй і яе саюзнікамі. яны прадугледжвалі тэрыятарыяльныя зменыв ў Еўропе, абмежаванне ўзброеных сіл пацярпеўшых паражэнне дзяржаў, выплату рэпарацый. Германія страчвала сваю каланіяльную імперыю. Было прынята рашэне аб стварэнні міжнароднай арганізацыі пад назвай Ліга Нацый, галоўнай мэтай якой было не дапусціць новай вайны. Такім чынам у выніку работы Паржыскай мірнай канферэнцыі была створана новая сістэма міжнародных адносін, якая адлюстроўвала новыя суадносіны сіл ў свеце. Сістэма атрымала назву Версальскай, па назве мірнага дагавора з Германіяй. Яна фактычна замацоўвала вынікі перадзела свету пасля Першай сусветнай вайны. Версальская сістэма захавала ў сабе сур'ёзныя супярэчнасці. У першую чаргу паміж пераможцамі і пераможанымі. Але ў лагеры пераможцаў заставаліся сур'ёзнае незадавальненне вынікамі вайны з боку Італіі і Японіі, чые пазіцыі на Паржыскай канферэнцыі часта ігнараваліся. Усё гэта рабіла Версальскую сістэму нетрывалай і ненадзейнай і захоўвала патэнцыяльную магчымасць новых канфліктаў.

3. Першыя праблемы праявіліся ўжо ў хуткім часе. Пад ціскам ізаляцыяністаў сенат ЗША адмовіўся ратыфікаваць Версальскі мірны дагавор, паколькі ў яго склад уваходзіў статут Лігі Нацый. ЗША падпісалі свой асобны мірны дагавор з Германіяй, які поўнасцю паўтараў Версальскі, але не ўтрымліваў статута Лігі Нацый. У ізаляцыянісцкіх палітычных колах лічылася, што ўдзел ЗША ў Лізе Нацый прывядзе да неабходнасці ўмяшання ў еўрапейскія справы, у тым ліку, ў магчымыя ваенныя канфлікты, што разглядалася як не адпавядаючае нацыянальным інтарэсам ЗША. Пасля гэтага ЗША актыўна дабіваліся умацавання ўласных інтэрэсаў у традыцыйна важных для іх раёнах свету: на Далёкім Усходзе і ў басейне Ціхага акіяна. Гэтыя планы ЗША змаглі поўнасцю рэалізаваць на скліканай па іх ініцыятыве Вашынгтонскай канферэнцыі (лістапад 1921 г. – люты 1922 г.). У выніку канферэнцыі ЗША сталі фактычны дамінуючай дзяражвай на Далёкім Усзодзе, у Кітаі, забяспечылі сабе вельмі выгадныя суадносіны буйнатанажнага ваенна-марскога флота. Канферэнцыя значна мяняла суадносіны сіл у гэтым рэгіёне на карысць ЗША.

4. Сур'ёзным канфліктам у межах Версальскай сістэмы сталі падзеі ў Турцыі ў пачатку 20-х гадоў. Нацыянальна-вызваленчы рух у гэтай краіне на чале з Мустафой Кемалем катэгарычна адмовіўся прызнаць умовы Сеўрскага мірнага дагавора, які фактычна пазбаўляў Турцыю суверэнітэта. Спробы навязаць дагавор Турцыі сілай поспеху не мелі. Пасля таго як нацыянальныя сілы прыйшлі да ўлады ў краіне, была склікана Лазанская канферэнцыя (20 лістапада 1922 – 24 ліпеня 1923 г.), дзе гэтыя супярэчныя пытанні знайшлі сваё вырашэнне. Новы дагавор з Турцыяй быў больш прыймальным. Ён не пагражаў суверэнітэту краіны, захоўваў за ёй асноўныя тэрыторыі, умацоўваў самастойнасць турэцкіх улад. Разам з тым, на гэтай канферэнцыі Турцыя пайшла на сур'ёзныя уступкі Захаду ў пытанні аб рэжыме чарнаморскіх праліваў. Яны ставіліся пад кантроль міжнароднай камісіі. Турцыя вымушана была дэмілітарызаваць зону праліваў. Прынятая ў Лазанне канвенцыя па пралівах ставіла пад пагрозу інтарэсы чарнаморскіх дзяржаў. Савецкі Саюз у сувязі з гэтым адмовіўся яе ратыфікаваць.

Праяўляліся і другія праблемы і супярэчнасці Версальскай сістэмы. У студзені 1923 г., напрыклад, у сувязі з адказам германскага ўрада на чале з Куно плаціць рэпарацыі, Францыя і Бельгія акупіравалі Рурскую вобласць Германіі, што значна абвастрыла сітуацыю ў Еўропе. Тым не менш, у 1923 г. апошнія, найбольш вострыя супярэчнасці былі зняты, ці прыглушаны. На некаторы час наступіла стабільнасць, хаця асноўныя прычыны магчымых сур'ёзных канфліктаў ліквідаваны не былі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]