
- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узникненни и разв навуки гистор Дярж и права
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX – першай палове хпі стагоддзя
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Крынцы права Беларуси першай паловы 13 ст.
- •7. Утварэнне вкл
- •8 Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI стагоддзя (да 1569 г.)
- •9. Палітычны лад вкл
9. Палітычны лад вкл
Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ, у склад якога ўваходзіла Беларусь, – адно з найбольш складаных, асабліва ў раскрыцці праблемы дзяржаўнага ўладкавання.
У ХІУ-ХУІ стст. Вялікае Княства Літоускае па форме праў-лення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаў-чую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знейшняй палітыкі, камандаваў узб-роеннымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з Радаю Вялікага Княства Літоўскага.
Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акра-мя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.
Прававое становішча Рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гт. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыход-жання ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконвадь тое. што параяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў далейшым было заканадаўча замашвана і ў Статуце 1529 г.
Рада з'яўлялася пастаянна дзейнтчаючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю Рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяр-жавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце зака-надаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш.
Такім чынам, Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку манарха – вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.
Сойм – вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў. якія пры феадалізме пераўт-варыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да ХУ ст.
Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да ХГУ ст. рэгуляваліся ззычаёвым правам. Слачагку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтрштьнай і мясцовай адмініс-грацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай. а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі гтрысутнічалі. інакш кажучы, валодалі дарадчым. а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.
У ХУІ ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган. на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі – па два дэпу-таты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых соймі-ках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіц-кія і праваслаўныя епіскапы. ііумены манастыроў і кляштароў.
У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належа-ла вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пе-раважна звычаёвым правам.
Важнае месца займаў маршалак земскі. які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія гтаўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі піса-ры, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатк, без прьгкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам – падканцперам – удзе-льнічаў у падрыхтоўцы і канчагковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.
Падскарбій земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі. скарбам. Яго намеснікам быў падскарбій дворны. а памочнікамі – скарбнікі і скарбавыя лісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялі-какняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вяліка-га князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэн-ні. уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўнііітвам дарог, мастоў і інш.
Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных землях бу-даваліся ў адпаведнасці з здміністрацыйна-тэрытарыялькым падзелам. Да ўтварзння ваяводстваў і пазетаў. асобныя землі кіраваліся намесні-камі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік. гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацьійна-тэрытарыяльнай рзформы 1565–1566 гг. што падзяліла Вялікае Княства Літоўскае на ваяводствы (акра-мя існаваўшых рансй уводзіліся і новыя), паветы і воласці.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады зыступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласкікі па-вета ці ваяводства.
Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала за-лежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агу-льнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, атаксама актамі мясцовай адміністрацыі.
На тэрыторыі ваяводства прадсгаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйньгя, гаспадарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў – ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэй-шым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоў-нага замка і апалчэнне.
Клточнік адказваў за спзгнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка. лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляў-нічымі ўгоддзямі.
Кіраўніком адміністраныі ў павеце быў стзраста, які таксама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўна-моцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне гтравасуддзя. Памочнікам ста-расты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандавах па-вятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на па-сяджэннях павятовага сойміка.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні во ласці) былі дзяржаўцы – кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Белару-сі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адроз-ніваліся ад другіх мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на Магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і стараст, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магіст-рат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
У магістрат (Раду) уваходзілі вонт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда і прызначаўся на гэ-тую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або граждан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з сябрамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацеля-мі). Войт мог прызначыць сабе намесніка – лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызнача-ліся або зацвярджаліся войтам з ліку сяброў гарадской Рады.
У большасці беларускіх гарадоў Рада складалася прыкладна з 6–20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. У адных гарадах Рада выбіра-лася мяшчанамі, у другіх – войт кампанаваў Раду. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарад-кавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займала-ся зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расхо-даваннем і г.д.
Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазво-ліць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з Магдэбургскім пра-вам або прызначыцьу горадсвайго намесніка-кіраўніка.
Размещено на Allbest.ru