Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
59.88 Кб
Скачать

8 Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI стагоддзя (да 1569 г.)

палітычны княства право

У Вялікім Княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. ўвайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадальнага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў – землеўладаль-нікаў і феадальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражыва-ла значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельнінтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.

Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў экана. мічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг фуп.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых радоў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў-радных (сябраў вышэйшага ор-

гана – Рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харугвай). Вапо-даючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэты фупа займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўлас-ныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важ-ных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася зака-надаўствам.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія ва-лодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.

Калі першыя мелі значную ролю ў дзяржаўным апараце, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драблення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія сацыяльныя групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

У феадальным грамадстве розніца паміж класамі выяўлялася ў саслоўным дзяленні насельніцтва, суправаджалася ўстанаўленнем асо-бнага юрыдычнага месца ў дзяржаве для кожнага класа. У Беларусі прадстаўнікі класа феадалаў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.

Трэба заўважыць, што ў саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у сас-лоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. Некаторыя шляхцічы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў, або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці лясні-чых, канюшых і г.д. Гэтых асоб нельга аднесці да класа феадалаў, іх трэба разглядаць як асобную катзгорыю юрыдычна свабодных людзей.

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам-мужчы-нам ад патомных шляхцічаў, а таксама дочкам (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхтіча). Жанчына простага стану, выхо-дзячы замуж за шляхціча, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі выходзіла другі, ці трэці раз замуж не за шляхціча. Шляхецтва мо-жна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за муж-насць на полі бою. Шляхецтва давалася дзіцяці, у сувязі з яго ўсынаў-леннем, абвешчаным у судзе шляхцічам (адопцыя).

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціч пачы-наў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Трэба адзначыць, што пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульназемскія прывілеі (гра-маты) 1387, 1413, 1432, 1447 гг. Першапачаткова правы і прывілеі замацоуваліся толькі за шляхтай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387-гг.), а затым прывілеем 1432 г. такія ж правы былі нададзены і праваслаўнай шляхце. Асаблівае значэнне для ўмацавання карпа-рацыйных палітычных правоў шляхты меў прывілей 1492 г. вялікага князя Аляксандра. Гэты нарматыўна-прававы акт можна назваць пер-шай агульна-дзяржаўнай хартыяй шлахецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палі-тычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зям~ лёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да ад-казнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзе-льнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабіс-тай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апал^энні (паспалітым рушэнні) і інш.

Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыго-нена. Першым заканадаўчым актам Вялікага Княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб наяўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае пра-ва, з'яўляецца Прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. і быў за-вершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства ў 1588 г.

У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ падзяляліся на тры сацыя-льныя групы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму стано-вішчу і ступені феадальнай залежнасці:

  1. Гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.

  2. Панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі а.д асобных феадалаў.

3. Царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштароў, вышэйшага духавенства, і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу, гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэ-горый.

Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая Уяўлялася заканадаўча замацава-ным аб'ектам падаравання. Паводле статутаў ВКЛ існавала некалькі прьгчын ператварэння сялян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольны-мі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Першапачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няволю, ала ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць несапраўднымі. Да сярэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачыкцы, якім пакаранне смерцю са згоды пацярпеўшага замянялася вы-дачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г. апошняе палажэнне адсутнічае.

На працягу ўсяго разглядаемага перыяду асноўнай прычынай няволі з'яўляўся палон. У выніку заканадаўчай адмены ўсіх прычын ня-волі (акрамя палону), а таксама надзялення нявольнай чэлядзі невялікі-мі зямельнымі ўчасткамі ў XVI ст. большасць яе ператварылася ў пры-гонных сялян-агароднікаў.

Такім чынам, збліжзнне сацыяльна-эканамічных статусаў ня-вольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запрыгоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас – эксплуатуемае і прыгоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялян-ства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаван-не прыгоннага права, г.зн. фарміраваліся сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўласнасці феадапа на прыгонных сялян.

Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала яны не маглі мяняць месца жыхарства і род занят-каў; яны таксама не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі ў падсуднасці свайго гас-падара. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чьгм прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

Насельніцгва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складапася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.

Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эка-намічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму становішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майс-тэрань; сярэднія пласты (слаі) – дробныя гандляры і простыя рамесні-кі; гарадскія нізы – вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх пра-вавое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыват-наўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе Магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д. Напрыклад. найбольш заможныя багацеі прывілеяваных вялікакняжац-кіх гарадоў (Вільня, Берасце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маё-нткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя аба-вязкі асабіста, або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў з Магдэбургскім правам вызваляліся ад пры-гонных работ, падводнай павіннасці, уплаты праяздных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле, можно адзначыць, што жыхары гарадоў, якія мелі Магдэбургскае пра-ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсе гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, правоў на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агу-льнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся Магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.

Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мяс-тэчкаў Беларусі, якія не мелі ільготных грамат. Больш таго, яны падля-галі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натураль-ных павіннасцей. Выконвалі натуральныя павіннасці (баршчына, ра-монт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія плацілі грашовыя падаткі.

Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена Магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на карысць уладальнікаў.

Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых да-ходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.