Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
59.88 Кб
Скачать

5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка

У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фармі-равалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санк-цыяваны родаплямённымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звы-чаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забой-ства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г.д.

Узнікненне старажытных дзяржаў на тэтыторыі Беларусі суп-раваджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моман-ту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.

Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ў дзяр-жаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася, або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста, напрыклад, была забаронена ўжо ў XI ст.

Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаёвае пра-ва. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрздна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даў-насць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай.

3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся ільготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабава-лася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да нормаў звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якое спачатку не адмяняла нормаў звычаёвага права, а толькі дапаўняла іх, надавала ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права.

Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насе-льніцтва, фамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звы-чаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамагг, лістоў, прывілеяу, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых аісгаў.

Дпя старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны нас-тупныя рысы: партыкулярызм, традыцыянацыяналізм і дуалізм.

Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцо-васці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай пра-вавой сістэмы.

Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. Справа ў тым, што ў аснове ста-ражытнай прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў фа-мадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўле-ны Богам парадак. Усякія спробы крытыкаваць ці змяняць сацыяльна-эка-намічную, палітычную, ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступлен-нем супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзей-насць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы пра-ва. Нават у ХУ-ХУІ ст. урад вымушаны быў абяцаць не гтарушаць трады-цыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай струк-турай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.

У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго кла-са, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійная групы.

Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поў-нага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнас-ці свабодных людзей пры фактычным стварэнні ільгот і пераваг паную-чаму класу. Халопы, чзлядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тььм, што яны маглі быць выбранымі ў ор-ганы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласцк княства. 3 далейшым развіццём феадальных адносін праваздольнасць простых людзей пачала абмяжоўвацца.

Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і ня-мецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямец-кімі гарадамі.

Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феада-лізма пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адно-сін і перш за ўсё норм цывільнага і крымінальнага права.

У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздо-льнасці простых людзей і феадалаў. Найболыы абаронены законам бы-лі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маг-лі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-пра-вавыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Мен-шай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў ва-сальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай – феа-дальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухо-май уласнасцю, не маглі выступаць у судзе.

Крыніцы дазваляюць сцвярджаць аб тым, што ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынцы ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 гм за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 фыўнаў серабра, за папа або пасла – 20, за халопа – 1 фыўна серабра.

Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае та-кія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацяр-пеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў распра-6у і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Аса-бістыя адносіны ў сям'і будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка, або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажытнага права жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. Так, за злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорстка караліся антымаральныя ўчынкі.

Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбілася на ўсіх баках жыцця фамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Только дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлю-бе, мелі права на атрыманне спадчыны.

У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўчаспа-борны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе фамадзянскіх і кры-мінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.

Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга (ца-лаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнём ці вадой).

Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).

Часныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучылі-ся да Вялікага княства ў першай палове XV ст.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяр-жавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвтотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палі-тычнай мэтазгоднасці. Так, на дабравольна-дагаварной аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі статус гэтых зямель у складзе Вялікага княства.

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, ін-шыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарад-каванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з'явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У ХГ^-ХУ стст. Вялікае Княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе – з Маскоўскім і Разанскім княст-вамі, на захадзе – з Польшчай, на паўночным захадзе – з Крыжацкім Ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе – з Залатой Ардой, на поўдні – з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорна-га мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак. пазней – Вільня.