
- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узникненни и разв навуки гистор Дярж и права
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX – першай палове хпі стагоддзя
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Крынцы права Беларуси першай паловы 13 ст.
- •7. Утварэнне вкл
- •8 Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI стагоддзя (да 1569 г.)
- •9. Палітычны лад вкл
4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
На тэрыторьгі Беларусі ў ІХ-ХІІІ стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і іншыя.
Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, ўсё ж можна скласці гтэўнае меркаванне аб палітычным ладзе старажытных дзяр-жаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-княствах ІХ-ХІІ ст. на тэрыторыі Беларусі была таго ж тыпу, што і ў іншых дзяржа-вах, якія складалі Кіеўскую Русь. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, ра-да князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Гапоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяр-жавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя аба-роны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага класа.
Уступленне на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на пасаду афармляліся ў да-гаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. Напры-клад, полацкі князь абавязваўся не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, старьгх рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства і г.д.
Як бачым, паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з сябрамі яго рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.
Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаянна-га саставу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Ад-нак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве лю-дзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.
Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэн-цыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён аб-мяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Аб залежнасці князя ад свайго акру-жэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу».
На пасяджэннях Рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты мо-мант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збі-ралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распа-раджальнай дзейнасці ў Радзе князя вырашаліся і найбольш важныя су-довыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службо-вых асоб дзяржаўнага апарата. На Радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэ-ба было абмеркаваць на вечы.
У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча – агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэ-та была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла насто-лькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала расклад-ку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і аба-роны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, заканадаўчую ўладу.
Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасні веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г.д., раздаваў юласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.
У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносі-ны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (полацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах васалітэту. Кіеўскі князь быў сюзер> нам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязва-ліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх уладанняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).
Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гара-дах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводле звестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага». ён стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.
Як мы ўжо гаварылі вышэй, функцыі органаў кіравання выкон-валі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Пасаднік абіраўся вечам, або прызначаўся князем у іншыя га-рады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў го-радзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, – з'ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыаь аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.
Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваенная кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем. А ў мірны – сачыў за падтры-маннем парадку ў горадзе. Падвойскаму даручапася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагіч-ная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.