Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Вылучэнне рамяства і развіццё гандлю

У першабытнай гаспадарцы рамесніцкая вытворчасць была непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. Вытворчасць розных прылад мела выгляд хатняга промыслу. Хатні промысел – гэта вытворчасць тых ці іншых вырабаў для ўжытку ў сям’і. Рамяство – гэта вытворчасць розных рэчаў на рынак ці пад заказ людзьмі, што валодалі спецыяльнымі ведамі і навыкамі.

Вылучэнне рамяства з сельскай гаспадаркі мае наступныя прыкметы:

  • былі распрацаваныя спецыфічныя складаныя тэхналогіі вырабу прадметаў;

  • наяўнасць спецыялізаваных майстэрняў, размешчаных асобна ад іншых пабудоў;

  • наяўнасць сыравіннай базы ці шляхоў дастаўкі сыравіны;

  • гатовая прадукцыя мела стандартны выгляд на вялікай тэрыторыі;

  • абмен меў развіты характар.

Ужо ў VI-VIII стст. шэраг хатніх промыслаў існаваў у пераходнай стадыі да рамяства. Так, апрацоўка дрэва вылучалася шырокім спісам дрэваапрацоўчых інструментаў (сякеры сучаснага тыпу, далоты, цясло, свярдзёлкі і інш.). Гэта гаворыць аб развітай тэхналогіі дрэваапрацоўкі. Вырабы з керамікі на вялікай тэрыторыі мелі больш-менш стандартны S-падобны выгляд, амаль на ўсей тэрыторыі сустракаліся прасліцы аднаго тыпу. Разьбой па косці і рогу займаліся ў кожнай хаце, але з’яўленне выключных па мастацкай якасці рэчаў можна аднесці толькі да вытворчасці пад заказ ці на абмен. Тое ж можна сказаць і пра ткацтва і прадзенне. Для ўнутраннага ўжывання выкарыстоўвалася больш грубая тканіна, а якасная выраблялася пад заказы ці на абмен.

Першае рамяство звязана з апрацоўкай жалеза і вытворчасцю жалезных прылад працы. Кожны жадаючы не мог займацца гэтай справай, таму што: патрабавалася веданне складанай тэхналогіі, спецыяльныя веды. Шматгадовая практыка, фізічная падрыхтоўка таксама былі вызначальнымі фактарамі выдзялення кавальства ў рамяство. Развіццё рамяства ішло ў двух напрамках. Існавалі аседлыя кавалі. Іх праца мела сезонны характар. Вытворчасць асноўнай масы прадукцыі адбывалася ў перыяды, свабодныя ад сельскагаспадарчых работ (каваль вёў сваю гаспадарку). Але існавалі і кавалі-вандроўнікі. Гэта былі прафесійныя кавалі, што выконвалі заказы жыхароў розных месцаў ці прапанавалі ім гатовыя вырабы. У замен яны атрымлівалі ўсе неабходнае для існавання.

Вылучэнне рамёстваў мела наступныя вынікі:

  • падрываўся калектыўны характар працы і прысваення;

  • асобныя члены абшчыны атрымлівалі магчымасць самастойна прысвойваць прыбавачны прадукт, абыходзячы працэдуру размеркавання ў межах абшчыны;

  • развіваўся абмен ў рамках селянін---рамеснік.

Вылучэнне рамясва з сельскай гаспадаркі было другім грамадскім падзелам працы. Гэта быў рухавік, што прывеў да фарміравання дзяржавы і класаў.

Абмен і гандаль. Паступова, у працэсе развіцця і ўдасканалення абмену, сваё месца стаў адваёвываць гандаль. Перадумовы ўзнікнення гандлю:

  • хуткае развіцце сельскай гаспадаркі;

  • аседлы лад жыцця мясцовага насельніцтва;

  • рост шчыльнасці насельніцтва;

  • вылучэнне і развіццё рамёстваў;

  • далейшае развіццё прысвойвальных формаў гаспадаркі;

  • гаспадарчая спецыялізацыя рэгіенаў;

  • усталяванне эквіваленту абменаў.

Эквівалент – гэта найбольш значная, універсальная для абодвух абменьваючыхся бакоў рэч. Славяне спачатку выкарыстоўвалі ў якасці эквіваленту жывёлу, пазней – металы, а дакладней – манеты існаваўшых у тыя часы дзяржаў, з якімі падтрымлівалі гандлёвыя сувязі. Міжрэгіянальны абмен меў выгляд так званага “прэстыжнага абмену”. Яго сутнасць у тым, што за свой тавар (у асноўным – сыравіну) атрымлівалі рэчы, якія не мелі спажывецкай ці вытворчай вартасці, але неслі прэстыж яго ўладальніку. Лакальны абмен дапамагаў пераразмяркоўваць прыбавачны прадукт ў межах абшчыны ці невялікага рэгіёну. На гэтай першай стадыі развіцця прымітыўны гандаль яшчэ адбываўся без пасрэднікаў. Гандляры як сацыяльная група з’явяцца ў працэсе класаўтварэння і станаўлення дзяржаўных інстытутаў. З іх з’яўленнем адбудзецца трэці вялікі грамадскі падзел працы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]