Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Другі этап рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.)

Задача: радыкальная эканамічная рэформа. Сутнасць: Змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага (на частку магутнасцяў прадпрыемства). Мэта – павысіць самастойнасць прадпрыемстваў. Стымуляванне палітыкі прадпрыемстваў на самастойнасць, самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць. Увод у дзеянне дагаварных і самастойна вызначаных цэн. Увядзенне аптовага гандлю сродкамі вытворчасці.

Ход рэформы. Мерапрыемствы:

  1. Стварэнне заканадаўчай базы. Прыняты законы і дакументы: "Аб дзяржаўным прадпрыемстве" (ВС СССР), "Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай" з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання.

  2. Першы год – павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы адначасова з крызісам спажывецкага рынку і значным ростам рознічных цэн.

  3. Захаванне планавання. У 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці.

  4. Абмежаванне росту грашовай эмісіі, жорсткія ўмовы крэдытавання спалучаліся са шматмільярднымі ссудамі і адтэрміноўкай пагашэння раней узятых крэдытаў.

  5. Правал аптовага гандлю рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах.

  6. З чэрвеня 1988 г. пераход на адносіны рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).

  7. Перабудова ваенна-прамысловага комплексу і канверсія.

Вынікі рэформы і прычыны крызісу (пачаўся ў трэцім квартале 1988 г.):

  • Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў. Рэформы былі заменены размовамі аб рэформе.

  • Невыкананне прынятых законаў і рашэнняў.

  • Арыентацыі народнай гаспадаркі не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі.

  • Адміністрацыйныя метады рэгулявання аслаблі, а эканамічныя не былі ўведзены. На пачатак 90-х гг. дзяржзаказ ахопліваў амаль усю вытворчасць, рэсурсы і сыравіна размяркоўваліся цэнтралізавана, цэны вызначаліся зверху, дзяржаўная форма ўласнасці пераважала над іншымі, боль-шая частка капіталаўкладанняў кантралявалася з цэнтра.

  • Склалася ўпэўненасць, што пераадолець крызіс магчыма толькі шляхам рэформ, накіраваных да рынку.

  • Пачатак разбурэння адзінай эканамічнай прасторы СССР.

  • Некантралюемае падзенне вытворчасці з 1990 г.

  • Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў мела вынікам адмову выконваць абавязкі па гаспадарчых дагаворах, забарона вывозіць прадукцыю мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, асаблівая цэнавая палітыка.

  • Чацвёрты квартал 1990 г. – нацыянальны даход зменшыўся на 13,5-14,5%, вытворчасць сыравіны і матэрыялаў на 13-15%, ўзрос дэфіцыт саюзнага бюджэту. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку дасягнула 33%, што адпавядае ўзроўню вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929-1933 гг.

Ліпень 1990 г. – апошні з’езд КПСС вызначыў:

  1. сістэма гаспадарання патрабуе змены;

  2. адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – рынкавая эканоміка.

Тры варыянты пераходу да рынкавых адносін (на восень 1990 г.):

  • радыкальная праграма "500 дзён" (С.Шаталін і Р.Яўлінскі);

  • кансерватыўная ўрадавая праграма (М.І.Рыжкоў);

  • ліберальная прэзідэнцкая праграма (М.С.Гарбачоў).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]