Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

  1. Эканамічная палітыка Л.І. Брэжнева.

  2. У чым заключалася сацыяльная пераарыентацыя народнай гаспадаркі?

  3. Развіццё транспарту.

  4. Якія вынікі для прамысловасці мела рэформа сістэмі кіравання гаспадаркай?

  5. “Кукурузная ліхаманка”.

  6. У чым сутнасць НТР?

Лекцыя 17. Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і умаццавання дзяржаўнасці

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

задачы першага этапа рэфармавання эканомiкi (1985-1987 гг.); мерапрыемствы на першы этап рэфармавання эканомiкi (1985-1987 гг.); сутнасць другога этапа рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.); мерапрыемствы другога этапа рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.); вынікі рэформы (з чэрвеня 1987 г.); что вызначыў з’езд КПСС ў лiпенi 1990г.; мэта першага этапа праграмы «500 дзён»; надзвычайныя меры першага этапа праграмы «500 дзён»; мэта другога этапа праграмы «500 дзён»; меры другога этапа праграмы «500 дзён»; мэта трэцяга этапа праграмы «500 дзён»; меры трэцяга этапа праграмы «500 дзён»; мэта чацвёртага этапа праграмы «500 дзён»; меры чацвёртага этапа праграмы «500 дзён»; асноўныя прынцыпы праграмы пераходу да рыначных адносін у БССР; мерапрыемствы па рэалізацыі праграмы пераходу да рыначных адносін у БССР; прыкметы крызісу пачатку 90-х гг.; праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.); асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.; стратэгічныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Эканоміка бсср у другой палове 80-х гг., неабходнасць рэформ

Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай эканомікі.

Першы этап рэфармавання (1985-1987 гг.)

Пачатак – Красавіцкі (1985 г.) пленум ЦК КПСС. Вызначаны задачы: неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму; паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Паскарэнне – павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця шляхам інтэнсіфікацыі вытворчасці на падставе навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых, эфектыўных формаў арганізацыі, кіравання і стымулявання працы. Эканамічныя пераўтварэнні дапаўняліся адноснай палітычнай дэмакратызацыяй.

Запланавана:

  • Фарсіраванае развіццё машынабудавання шляхам яго карэннай рэканструкцыі. На яго аснове правесці тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. На 1986-1990 гг. на машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай (у 1990 г. 90% прадукцыі машынабудавання павінна адпавядаць сусветнаму ўзроўню).

  • У 1,5-2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў у 3 разы.

  • На 1986-1990 гг. выдаткаваць значныя сродкі на павышэнне матэрыяльнага дабрабыту людзей і развіццё сацыяльнай сферы.

  • Правесці перабудову эканамічнага механізму шляхам пашырэння правоў прадпрыемстваў, укаранення гаспадарчага разліку, прымянення эканамічных нарматываў, развіцця ініцыятывы, удасканальвання структуры кіравання, павышэння эфектыўнасці.

Усе мерапрыемствы планавалася правесці хуткімі тэмпамі, за год-два. Асноўныя метады: ўмацаванне адказнасці, працоўнай дысцыпліны, мабілізацыя скрытых рэсурсаў, сродкаў і іх пераразмеркаванне (адміністрацыйныя).

Ход рэформы. Мерапрыемствы:

  1. Увядзенне самафінансавання ў выглядзе эксперыменту (з 1986 г.). У 1987 г. ў Беларусі 20% прамысловай прадукцыі выраблялася на прадпрыемствах з самафінансаваннем. Сутнасць – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але разумны і прагрэсіўны прынцып самафінансавання без адпаведных змен у іншых сістэмах кіравання гаспадаркай (вызначаныя зверху цэны, планы выпуску прадукцыі, забеспячэння сыравінай і паліўна-энергетычнымі рэсурсамі) працаваць не мог.

  2. Працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў (загады, штурмаўшчына, планы, палітычныя кампаніі ў эканоміцы). Засталася адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання і бюракратычны апарат (18 млн. чалавек).

Да восені 1986 г. зрухаў не адбылося.

Прычыны:

  • Запланаванае апераджэнне росту машынабудавання ў адносінах да ўсёй прамысловасці ў 1,7 раза патрабавала росту інвестыцый, што выклікала інфляцыю.

  • Значныя матэрыяльныя страты ў выніку аварыі на ЧАЭС і землетрасенняў у Арменіі і Таджыкістане (ад 16 да 20 млрд. руб. у цэнах 1986 г.).

  • Рэзкае (у 2-3 разы) зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ (у 1980 г. паступіла 22 млрд. долараў, у 1986 г. каля 8 млрд.).

  • Пераадоленне наступстваў супрацьалкагольнай кампаніі, што суправаджалася знішчэннем вінаграднікаў і разбурэннем адпаведных галін вытворчасці, патрабавала мільярды капіталаўкладанняў. Страты бюджэту склалі больш 37 млрд. руб.

  • Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер: дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы з непрацоўнымі даходамі і г.д.

  • Рост сацыяльнай нестабільнасці – забастоўкі, супраціўленне кансерватыўных сіл.

  • Няўменне эканамістаў і гаспадарнікаў распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]