Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Асноўныя прычыны зніжэння тэмпаў росту эканомікі

  1. Архаічнасць гаспадарчага механізму, што склаўся яшчэ ў гады першых пяцігодак (манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў).

  2. Адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы (адносіны да дзяржаўнай уласнасці як да чужой).

  3. Палітычная сітуацыя ў краіне (канцэнтраванне ўлады ў руках вузкай і некампетэнтнай групы з вышэйшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці, палітычныя праследаванні).

  4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання.

Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.

Спробу выпраўлення эканамічнага становішча зрабіў Ю.У.Андропаў (12 лістапада 1982 г. узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева).

Мерапрыемствы:

  • рэалістычная ацэнка стану эканомікі;

  • жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенні парадку і выкараненні карупцыі;

  • перагляд некаторых ідэалагічных догмаў;

  • меры па паскарэнні і інтэнсіфікацыі вытворчасці;

  • вырашэнне пытанняў аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў.

Вынікі: у 1983 г. тэмпы развіцця эканамікі складалі 4,2 % (1981-1982 гг. 1,1%). Набліжэнне крызісу было некалькі замаруджана. Пасля смерці Ю.У.Андропава (1984 г.) кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.

Сельская гаспадарка Беларусі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Абвастрэнне харчовай праблемы

Агульны стан: у азначаны перыяд гэта самая слабая галіна эканомікі. 1972, 1974, 1975, 1979, 1980, 1981, 1984 – былі неўраджайнымі.

  1. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Трактараў – 81,6 тыс. у 1970 г. і 131,2 тыс. у 1985 г.; грузавых аўтамабіляў 51,4 тыс. у 1970 г. і 87,8 тыс. у 1985 г. У сярэдзіне 70-х гг. на кожны калгас і саўгас Беларусі прыпадала 26 трактараў і 15 камбайнаў.

  2. Энергаўзброенасць сельскай гаспадаркі. Электрыфікаваны ўсе калгасы, саўгасы і населеныя пункты рэспублікі з колькасцю двароў больш за 10, спажывалася ў год 46 млрд. кВт-гадз. электраэнергіі (у 36 разоў больш за 1960 г.).

  3. На 1970 г. пастаўлена 3,6 млн. т мінеральных удабрэнняў, на 1985 г. 7,3 млн. т (на 1 га – 1,2 т у 1970 г. і 1,5 т у 1985 г.). Дадаткова ўведзена 2,3 тыс. га асушаных і арашаемых зямель, на 3 тыс. га праведзены культуратэхнічныя работы.

  4. Капіталаўкладанні. У 1971-1975 гг. 6,5 млрд руб., на 1981-1985 гг. 9,7 млрд руб. С\г была ў адносінах да капіталаўкладанняў адной з прыярытэтных галін народнай гаспадаркі.

  5. Большасць калгасаў і саўгасаў былі стратнымі. Тэмпы развіцця замаруджваліся (прырост валавай прадукцыі с/г Беларусі 14% у дзевятай, 10,7% у дзесятай, 10,8% у адзінаццатай пяцігодках).

  6. Павышаны закупачныя цэны (у 1970 г. на 25 %, у 1979 г. на 12%, у 1983 на 16%). Адначасова цэны на с/г тэхніку выраслі ў 2-5 разоў.

  7. Ліквідаваны абмежаванні на ўтрыманне хатняй жывёлы, калгаснікам выдаваліся крэдыты для ўладкавання асабістых гаспадарак. Адначасова – масавыя ўцёкі з вёскі моладзі. Колькасць сельскага насельніцтва Беларусі зменшылася з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.

  8. С/г Беларусі працягвала спецыялізавацца на развіцці мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, льну-даўгунцу, цукровых буракоў. Уводзяцца буйныя механізаваныя фермы і комплексы, дзе ўтрымлівалася па некалькі тысяч галоў буйной рагатай жывёлы і свіней, ствараліся міжгаспадарчыя сельскагаспадарчыя аб'яднанні па адкорме жывёлы і птушак, вытворчасці мяса, малака, яек і воўны (канцэнтрацыя с/г Беларусі).

  9. Рост вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі апераджаў агульны рост у с/г. У 1970 г. валавая прадукцыя жывёлагадоўлі склала 3.017 тыс. руб., у 1985 г. 4.422 тыс. руб. (у птушкагадоўлі на 1970 г. было атрымана 0,6 млн. яек, на 1985 г. 1,9 млн. штук). Вынік – павялічэнне дыспрапорцыі паміж галінамі с/г.

  10. Памяншалася колькасць калгасаў у Беларусі з 2206 у 1970 г. да 1715 у 1985 г. – павялічылася колькасць саўгасаў, міжгаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (пераход гаспадарак з калгасна-кааператыўнай формы маёмасці на дзяржаўную).

  11. Пачатак 80-х гг. – крызіснае становішча. Ураджайнасць не расла (за 15 гадоў рост на 600 кг да 16 ц/га). Вялікія страты прадукцыі: збожжа 20%, бульбы 49%, гародніны 33%.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]