Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарту, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў

Пачатак 70-х гг. – згортванне гаспадарчай рэформы. Аднак планы дзевятай (1971-1975), дзесятай (1976-1980) і адзінаццатай (1981-1985) пяцігодак выконваліся.

Задачы: забяспечыць уздым матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця; забяспечыць высокія тэмпы развіцця сацыялістычнай вытворчасці; павышаць эфектыўнасць вытворчасці, навукова-тэхнічнага прагрэсу; паскорыць рост прадукцыйнасці працы; палепшыць якасць тавараў; перавесці эканоміку на інтэнсіўны шлях развіцця; рацыянальна выкарыстоўваць вытворчы патэнцыял; эканоміць усе віды рэсурсаў. Метады: адштурхоўваліся эканамічныя метады кіраўніцтва, рыначныя механізмы; умацаванне адміністрацыйна-камандных метадаў, выбраны экстэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі (БАМ, асваенне Заходняй Сібіры). Вынік: тармажэнне ў выкананні дзевятага, дзесятага і адзінаццатага пяцігадовых планаў, а потым застой ў развіцці эканомікі. Гэта дало падставы характарызаваць 70-я – першую палову 80-х гг. як перыяд "застою".

Перыяд "застою"

Асноўныя прыкметы:

  1. Сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пяцігодцы складаў 5,1%, у дзесятай 3,8%, у адзінадцатай 3,1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва ў краіне знізіўся да неадчувальнай велічыні 0,1%.

  2. Капіталаўкладанні ў народную гаспадарку Беларусі за 1970-1985 гг. склалі 68 млрд. руб. Уведзены 170 прадпрыемстваў (шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны у Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці).

  3. Расла вытворчасць прадукцыі галін прамысловасці, якія вызначаюць навукова-тэхнічную рэвалюцыю (прыборабудаванне, электронная і радыётэхнічная прамысловасць, вытворчасць сродкаў сувязі). Удзельная вага прыборабудавання ў агульным аб'ёме прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі за 1970-1980 гг. узрасла з 5,5 да 16%, электроннай і радыётэхнічнай з 11,3% да 25%.

  4. Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы на тэхнічным перааснашчэнні прамысловасці. У 1971 г. на комплексную механізацыю і аўтаматызацыю было пераведзена 151 прадпрыемства і 1.426 вытворчасцяў, цэхаў і ўчасткаў, у 1985 г. адпаведна 227 і 4.100 (у рэспубліцы налічвалася 8.131 механізаваная і 1.749 аўтаматызаваных ліній).

  5. Але – механізаванай працай занята 15% рабочых. Удзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве – 50-55%, у сельскай гаспадарцы – 60-70%.

  6. У 1971-1985 гг. было выкарыстана каля 2 млн. вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі эканомію ў 254,1 млн. руб.

  7. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), – вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3, прадметаў спажывання ў 2,6 раза. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 раза (адны з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

  8. Большая частка перавозак ажыццёўлена чыгуначным транспартам (52% грузаабароту і 40% пасажыраў). Больш стала перавозіцца грузаў у кантэйнерах і пакетах. Гарадскі транспарт: здадзены першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага метрапалітэна. Аўтамабільны транспарт. За 1970-1985 гг. грузаабарот павялічыўся ў 2 разы, пасажыраў перавезена 6 млрд. чалавек. Грузаабарот і перавозкі пасажыраў рачным і паветраным транспартам рэспублікі ўзраслі адпаведна ў 2,5 і 3 разы. Хутка развіваўся трубаправодны транспарт. Увайшлі ў строй газаправод Таржок-Івацэвічы, шэраг нафтаправодаў. Агульная працягласць трубаправоднага транспарта Беларусі з 2 тыс. км у 1970 г. узрасла да 3 тыс. км у 1985 г.

  9. У 1970 г. працавала 3.735 прадпрыемстаў пошты, тэлеграфа і тэлефона, у 1985 г. – 4.468 (сума паслуг адпаведна 121,8 млн. руб. і 297,8 млн. руб.). Праводзілася тэлефанізацыя вёскі: у 1970 г. 52,7 тыс. тэлефонаў, у 1985 г. 238,2 тыс. У 1974 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ажыццяўляўся прыём тэлевізійных перадач з Масквы і Мінска.

  10. Фінансавая сістэма заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. (даходная частка бюджэту перавышала расходную).

  11. У 70-я гг. у 10 разоў выраслі сусветныя цэны на нафту. Атрымана 180 млрд. "нафтадолараў". Яны накіраваны не на пераўзбраенне прамысловасці, а на вырашэнне палітычных мэтаў за межамі СССР.

Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, яны далёка выйшлі наперад.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]