Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-я гг.

Першая палова 60-х гг. характаразуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі. Зніжаліся паказчыкі рэнтабельнасці прадпрыемстваў, даходаў насельніцтва. Знізіліся тэмпы росту эканомікі.

Прычыны:

  • залішняя цэнтралізаванасць;

  • крызісны стан у сельскай гаспадарцы;

  • нізкая адукаванасць кіраўніцтва ў пытаннях эканамічнага развіцця;

  • змены ў сусветных цэнах на сыравіну, паліўна-энергетычныя рэсурсы.

Мерапрыемствы:

  • З ліпеня 1962 г. павышаны закупачныя цэны на мяса на 35%, на масла на 25%.

  • Зніжаны цэны на грузавыя аўтамабілі для вёскі на 17%, на трактары на 9%, на запчасткі для іх і бензін на 40%.

  • Ліквідаваны севазвароты, паслаблена ўвага да лугоў і культурных пашаў, пачалася "кукурузная ліхаманка" – як следства шаблонных указанняў з цэнтра па структуры пасяўных плошчаў, агратэхніцы і тэхналогіі вырошчвання, складзеных без уліку мясцовых умоў.

Сёмая пяцігодка

Вынік: на працягу 1960-1964 гг. сярэднегадавыя тэмпы росту валавай прадукцыі с/г склалі 4% (пагоршылася прадуктовае забеспячэнне гарадскіх жыхароў). Адбылася змена кіраўніцтва краіны. У кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў назначаны А.М.Касыгін, пачалося рэфармаванне гаспадаркі.

Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”.

Меры ліквідавання адставання с/г:

  • Зменена сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі.

  • Павялічаны закупачныя цэны на с/г прадукцыю ў сярэднім у 1,5-2 разы. Прадукцыя, здадзеная звыш плана аплачвалася з 50% надбаўкай ад закупачнай цаны (павышалася рэнтабельнасць с/г і матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў).

  • Зняты абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы для калгаснікаў, рабочых і служачых.

  • Намячалася за 1965-1969 гг. паставіць 1 млн. 790 тыс. трактараў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, іншую тэхніку і абсталяванне; пабудаваць 200 рамонтных заводаў.

  • Работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў праводзіліся дзяржавай.

  • Умацаванне калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці. Новы Статут сельскагаспадарчай арцелі быў прыняты ў 1969 г.

  • Укараненне ў сельскую гаспадарку дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павышэнні ролі спецыялістаў і навукоўцаў.

Усе гэтыя захады станоўча адбіліся на развіцці с/г, асабліва заметна гэта стала па выніках наступнай пяцігодкі.

Асаблівасці развіцця с/г Беларусі:

  • Пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.

  • Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку за 1966-1970 гг. склалі амаль 2,8 млрд. руб., што на 13% больш, чым за папярэднія 10 гадоў.

  • Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры набыла хімізацыя – пастаўкі ўдабрэнняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўдабрэнняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя.

  • Павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да 17-40 ц/г ў 1970 г.

Сітуацыя ў с/г карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. С/г стала адным з буйнейшых аб’ектаў капіталаўкладанняў. Але, пачаўшыяся мерапрыемствы па згортванню рэформы прывялі да стагнацыі, застоя, а потым да перадкрызісных з'яў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]