Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Прамысловасць

Пятая пяцігодка (1951-1955 гг.).

Мерапрыемствы:

  • Капітальнае будаўніцтва. Увайшло ў строй 1.010 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 150 буйных (падшыпнікавы завод, камвольны камбінат, гадзіннікавы завод і завод будаўнічых матэрыялаў у Мінску, цукровы завод у Скідзелі, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску). Сукупная ўдзельная вага энергетыкі, паліўнай, машынабудавання і металаапрацоўкі ў асноўных фондах прамысловасці і валавай прадукцыі ў 1955 г. склала адпаведна 47% і 31%. Сярэдні рост прадукцыйнасці працы ў прамысловасці Беларусі за 1951-1955 гг. склаў 60%. Аб'ём прамысловасці за 1951-1955 гг. павялічыўся ў Беларусі больш чым у 2 разы пры плане 75-80%.

  • Пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысловасці (у 1955 г. выраблена ў 2 разы больш тавараў народнага спажывання, чым у 1950 г.).

  • Развіваўся транспарт. Уводзіўся новы яго від – трубаправодны. У 1952 г. у Мінску ўвайшла ў строй першая тралейбусная лінія.

  • Працоўнае заканадаўства лібералізавана. Адменены законы 1938-1940 гг., якія забаранялі звальняцца са сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў.

Шостая пяцігодка (1956-1960 гг.)

Задачы: паскоранае развіццё лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай галін, якія выпускалі тавары народнага спажывання; развіццё энергетычнай, машынабудаўнічай, хімічнай, радыётэхнічнай вытворчасці.

Мерапрыемствы:

  • Капітальнае будаўніцтва (Васілевічская ДРЭС, аўтамабільны завод - у Жодзіне, першы калійны камбінат - у Салігорску, нафтаперапрацоўчы завод - у Полацку, суперфасфатны завод - у Гомелі).

  • Пашырэнне НТР (навукова-тэхнічнага прагрэсу) у галінах прамысловасці.

  • Змена сістэмы кіравання эканомікай (галіновае кіраванне змянялася тэрытарыяльным). 10 мая 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб ліквідацыі ўсіх агульнасаюзных прамысловых міністэрстваў (міністэрства электрастанцый, абароннае, авіяцыйнае, судабудаўнічае, радыётэхнічнае, хімічнае заставаліся). Замест міністэрстваў ствараліся саўнаргасы – саветы народнай гаспадаркі ў рамках буйных адміністрацыйных раёнаў. У межах БССР быў створаны адзіны саўнаргас. Мэты: умацаваць гарызантальныя сувязі паміж прадпрыемствамі; перанесці аператыўнае кіраванне прамысловасцю і будаўніцтвам на месцы; паскорыць укараненне дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу; ліквідаваць залішнюю цэнтралізаванасць. Вынік: аблегчылася развіццё мясцовай і лёгкай прамысловасці, ускладнілася развіцце цяжкай.

  • Сельская гаспадарка Беларусі з сярэдзіны 50-х гг. упершыню пасля вайны стала рэнтабельнай. У калгасах сталі стварацца грашовыя і прадуктовыя фонды для гарантавання рэгулярнай аплаты працы. З 1956 г. калгаснікі пачалі кожны месяц атрымліваць грашовыя авансы на працадні.

  • У 1958 г. ліквідаваны МТС, на іх базе створаны рамонтныя майстэрні, тэхніка прададзена калгасам. Вынік: лепшае выкарыстоўванне тэхнікі; пагаршэнне фінансавага становішча бедных калгасаў; ад’езд ў горад інжынерна-тэхнічных работнікаў былых МТС.

Вынікі: 50-я гг. былі паспяховымі для эканомікі нашай рэспублікі. Тэмпы эканамічнага росту былі высокімі. Дасягнута гэта за кошт прыросту рэсурсаў і за кошт лепшага выкарыстання іх. Прадукцыйнасць працы за дзесяцігоддзе ўзрасла на 62%. Была забяспечана таварна-грашовая збалансаванасць (на здаровую аснову пастаўлена грашовае абарачэнне і фінансы), зніжаліся цэны. Тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі каля 10% у год (за кошт цяжкай індустрыі разам з галінамі, якія выпускалі тавары народнага спажывання, сельскай гаспадаркі, жыллёвым будаўніцтвам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]