Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

  1. Асаблівасці развіцця народнай гаспадаркі на канец 40-х гг.

  2. Прадпрыемствы, пабудаваныя ў першыя пасляваенныя гады.

  3. Якія змены адбыліся ў галіновай структуры прамысловасці БССР?

  4. Масавая калектывізацыя ў Заходніх абласцях БССР.

  5. Грашовая рэформа.

Лекцыя 16. Эканоміка Беларусі ў перыяд спроб эканамічных пераўтварэнняў (50 – 60-ыя гг.). Эканамічнае развіццё Беларусі ў 70-ыя – першай палове 80-ых гг.

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

асноўныя задачы развіцця эканомікі Беларусі ў 50-я гг.; задачы пятай пяцiгодкi(1951-1955гг.); мерапрыемствы пятай пяцiгодкi; задачы шостай пяцiгодкi(1956-1960гг.); мерапрыемствы ў шостую пяцiгодку; мэты шостай пяцiгодкi; вынiкi шостай пяцiгодкi; прычыны знiжэння тэмпа росту эканомiкi на Беларусi ў 60-я гады; мерапрыемствы для паляпшэння эканамiчнага становiшча на Беларусi ў 60-я гады; меры ліквідавання адставання с/г у cёмую пяцiгодку; асаблiвасцi развіцця с/г Беларусі; прычыны знiжэння тэмпа росту эканомiкi на Беларусi ў 60-я гг.; асноўныя палажэнні сямігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі Беларусі (1959-1965 гг.); мерапрыемствы сямiгадовага плана развіцця народнай гаспадаркі Беларусі (1959-1965 гг.); асноўныя палажэнні рэфармавання гаспадаркі ў 1965 годзе; мерапрыемствы рэформы ў эканомiцы ў 1965 годзе; мерапрыемствы для павышэння дабрабыту беларусаў 60-я гг.; задачы, метады і вынікі дзевятай (1971-1975), дзесятай (1976-1980) і адзінаццатай (1981-1985) пяцігодак; асноўныя прыкметы перыяду "застою"; асноўныя прычыны зніжэння тэмпаў росту эканомікі; мерапрыемствы, якiя зрабiў Ю.У.Андропаў, калi ўзначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР; вынікі мерапрыемстваў Ю.У.Андропава; агульны стан сельскай гаспадаркi Беларусі ў 70-я – першай палове 80-х гг.; шляхі вырашэння харчовай праблемы; галоўныя прыкметы развіцця сацыяльнай сферы ў 70-я – першай палове 80-х гг..

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі

Асноўныя задачы развіцця эканомікі Беларусі ў 50-я гг.:

  1. павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа;

  2. актыўнае ўключэнне ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю;

  3. вывад з крызісу с/г;

  4. перааснашчэнне Савецкай Арміі новымі відамі ўзбраення.

Пятая пяцігодка (1951-1955 гг.)

Задачы:

  • Рост валавай прадукцыі прамысловасці Беларусі на 75-80%.

  • Паскоранае развіццё цяжкай прамысловасці і вытворчасці.

  • Дабіцца зніжэння сабекошту прадукцыі на 20-25%.

  • Павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне ўзроўню жыцця працоўных.

На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М.Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Задачы: адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў лёгкую, харчовую прамысловасці і сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання.

Мерапрыемствы:

  • Павышаны нарыхтоўчыя цэны на с/г прадукцыю (на жывёлу і птушку ў 5,5 разоў, на бульбу ў 2,5 раза, на малако і масла сметанкавое ў 2 разы). Зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі с/г прадукцыі з калгасаў.

  • Спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. падатак зніжаны ў 2,5 раза, з 1958 г. - адменены.

  • Умацавана матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі (за 1954 г. яны ўзраслі на 52%).

  • Верасень 1953 г. – распрацоўвацца сістэма эканамічных і сацыяльных мер (рашэнні аб развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці прамысловых і харчовых тавараў для народа, развіцці бытавога і гандлёвага абслугоўвання насельніцтва і шэраг іншых).

  • Асваенне цаліны. Удзельнічала 35 тыс. юнакоў і дзяўчат з Беларусі. За 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель (30% пасяўных плошчаў СССР). Вынік – адмова ад інтэнсіўных метадаў пад’ёму сельскай гаспадаркі.

  • У с/г БССР вырасла ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы і ў 1955 г. павялічылася нарыхтоўка мяса, малака і інш. Аднак па шэрагу паказчыкаў заданні і гэтай пяцігодкі ў галіне сельскай гаспадаркі не былі выкананы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]