Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)

У эканоміцы заходнебеларускіх пераважаў аграрны сектар. Больш за 80% насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. Пасля войнаў с/г знаходзілася ў заняпадзе. Прыкметы заняпада: скараціліся пасяўныя плошчы (у 1921-29 сельскагаспадарчым годзе яны склалі 77,8% ад даваеннага ўзроўню. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася на 24,9%, свіней на 12,9%, авечак на 35,7%, коней на 11,2%.

Памешчыцкая гаспадарка

У Заходняй Беларусі было адноўлена памешчыцкае землеўладанне. На 1921 г. 3.402 памешчыкаў ці 1% сельскага насельніцтва валодалі 55,21% с/г зямель (500 га на памешчыцкі маёнтак). Серадняцкія сялянскія гаспадаркі займалі 12,5% зямлі, бядняцкія – 24,15%, кулацкія – 8,14%. Аднаўляліся буйныя латыфундыі: Давыд-Гарадоцкі маярат (частка маёмасці Радзівілаў) у 1925 г. дасягаў памеру 155.200 га.

Сялянская гаспадарка. Катэгорыі сялян

Заможныя сяляне (кулакі) валодалі ад 18 да 100 га зямлі, мелі 10 – 15 коней, 15 – 25 кароў і шырока выкарыстоўвалі наёмную працу. Гэтыя гаспадаркі былі таварнымі.

Сераднякі валодалі надзелам ад 8 да 18 га, ўтрымлівалі 2 – 3 каровы, аднаго – двух коней. Зямлю апрацоўвалі самі.

Бядняцкія гаспадаркі мелі 7 – 8 га зямлі. Вымушаны былі арандаваць зямлю (50 тыс. сялян арандавалі 52 тыс. га). Яны часта наймаліся да памешчыкаў ці кулакоў.

Сельскагаспадарчыя рабочыя на канец 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалі 90,7 тыс. чалавек. Падраздзяляліся на некалькі катэгорый (па ўмовах найму і эканамічным становішчы).

Наглядчыкі — нешматлікая вярхушка аграрных рабочых, якая служыла гаспадарам.

Рамеснікі — кавалі, сталяры і інш. атрымлівалі лепшае ў параўнанні з іншымі групамі ўзнагароджанне.

Ардынарыі — найбольш шматлікая малааплачваемая група батракоў. Каля 90% зарплаты яны атрымлівалі ў выглядзе жылля, паліва, зерня, зямлі для пасеваў, права трымаць карову. У грашовым эквіваленце – каля 300 злотых у год (да крызісу 1929-1933 гг.). Пасынкі — гэта галоўным чынам дзеці ардынарыеў, іх праца часта не аплочвалася.

Каморнікі — сяляне, якія збяднелі. Яны атрымлівалі ў часовае карыстанне невялікую гаспадарку, павінны былі адпрацоўваць на карысць памешчыка вызначаную колькасць дзён. За гэта вызначалася палова заробку ардынарыя.

Сталоўнікі — сяляне-беднякі з маленькай гаспадаркай. За ўзнагароджанне ў выглядзе жылля, права пасвіць жывёлу, часам за арэнду кавалачка зямлі таксама апрацоўвалі гаспадарку памешчыка.

Відавочна адраджэнне рэшткаў феадальных адносін, гэта дробная арэнда зямлі за адпрацоўкі або за частку ўраджаю, адпрацоўкі за права карыстання пашай, натуральная плата за працу, наяўнасць сервітутаў, цераспалосіца. Усё гэта тармазіла развіццё вытворчых сіл у аграрным сектары, параджала сацыяльны пратэст часткі сялянства, што несла сур’ёзную небяспеку для дзяржаўнага ладу.

Рэформа ў сельскай гаспадарцы

Мэты: даць магчымасць с/г развівацца па капіталістычнаму шляху, ліквідаваць феадальныя перажыткі. Мерапрыемствы: парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя.

Пачатак рэформы – 1919 г. Прыняты “Закон аб аграрнай рэформе”. Сутнасць: створаны дзяржаўны зямельны фонд, устаноўлены максімальны памер памешчыцкага маёнтка, падзел дзяржаўнага фонду на парцэлі (невялікія ўчасткі) для свабоднага продажу пераважна сялянам. Рэформа не праведзена (савецка-польская вайна).

15 ліпеня 1920 г. прыняты закон “Аб зямельнай рэформе”. Сутнасць: абавязковае надзяленне зямлёй малазямельных і беззямельных сялян. Нерэалізаваны, бо наступ Чырвонай арміі быў адбіты.

Ліпень 1925 г. прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Сутнасць: продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) часткі памешчыцкіх зямель, камасацыя (хутарызацыя) сялянскіх гаспадарак, ліквідацыя сервітутаў, увядзенне асадніцтва (характэрна толькі для Заходняй Беларусі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]