Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Мезаліт

Мезаліт (9 тыс. год да н.э. – 6 тыс. год да н.э.) – гэта пасляледавіковы перыяд, ці галацэн. Кардынальныя змены ў прыродным асяроддзі мелі вынікам змены у спосабах вядзення гаспадаркі.

Далейшае развіцце атрымала паляванне, што, найперш, адбілася на змене формаў палявання. Гэта было выклікана наступнымі перадумовамі:

  • адбывалася ўдасканаленне стацыянарных сродкаў і прылад палявання (ямы, сілкі, сеткі, пасткі, самастрэлы);

  • удасканаленне механічных прылад палявання (з’явіўся лук);

  • у мезаліце адбылося прыручэнне сабакі;

  • пашырэнне аб’ектаў палявання за кошт птушкі, сярэдніх і дробных жывёл.

Калектыўны характар палявання стаў не такім актуальным, распаўсядзілася індывідуальнае паляванне.

Рыбалоўства – новая ў мезаліце форма гаспадарання для беларускіх тэрыторый. Пасля адыходу ледавіка утварыліся рэкі і азеры, с цягам часу яны набылі сучасны выгляд.

На першым этапе з’яўлення рыбалоўства людзі карысталіся астрогай, гарпуном, кручкамі а то і проста рукамі. Пазней была вынайдзена сетка, што дазволіла лавіць рыбу на працягу ўсяго года. У сваю чаргу апошняе стымулявала аседласць.

Збіральніцтва – перажывала росквіт. Прыродныя ўмовы паспрыялі значнаму пашырэнню спісу аб’ектаў збіральніцтва.

З’яўленне новых і ўдасканаленне старых формаў гаспадарання дазволіла збіраць: па-першае – большую колькасць прадуктаў харчавання, па-другое – больш разнастайнае харчаванне. Як вынік – лоўчая абшчына вырасла ў новую форму сацыяльнай арганізацыі людзей – родавую абшчыну.

Радавая абшчына:

  • аб’ядноўвала людзей аднаго паходжання;

  • характарызавалася калектыўнай маёмасцю;

  • падзел працы ажыццяўляўся паводле ўзросту і полу;

  • у вытворчай сферы існавала простая кааперацыя;

  • вядучая роля ў гаспадарцы і сацыяльнай структуры грамадства належала жанчыне.

Тэхналогіі вырабу прылад працы былі прадстаўлены мікралітычнай – на усходзе і захадзе тэрыторыі сучаснай Беларусі і макралітычнай – у цэнтры сучаснай Беларусі. Макраліты – гэта масіўныя прылады працы, вырабленыя з аднаго куска каменя. Мікраліты – мініяцюрныя прылады працы з каменя дакладнай геаметрычнай формы. Пласцінкі мелі памер каля 1-2 квадратных сантыметраў, выкарыстоўваліся для вырабу састаўнах прылад.

У мезаліце адбылося засяленне усёй тэрыторыі Беларусі, з’явілася аўтахтоннае, ці пастаяннае насельніцта.

Узнікненне і эвалюцыя вытворчых формаў гаспадаркі

На Беларусі пачатак пераходу да формаў вытворчай гаспадаркі адбыўся ў перыяд неаліту (5 тыс. год да н.э. – 3 тыс. год да н.э.). Адначасова дасягнулі росквіту прысвойвальныя формы гаспадарання.

Вытворчая гаспадарка – гэта гаспадарка, заснаваная на вытворчасці чалавекам матэрыяльных даброт, неабходных для яго жыцця і дзейнасці.

Жывелагадоўля гістарычна развілася з палявання. Перадумовы развіцця жывелагадоўлі на Беларусі:

  • прыручэнне жывелы;

  • аседлы лад жыцця насельніцтва;

  • асваенне тэхналогіі назапашвання і захавання кармоў для жывелы;

  • уплыў плямён перасяленцаў-жывёлаводаў.

Прыкладна ў пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. жывёлаводства было вядома сярод жыхароў палескага рэгіену. Да канца неаліту жывелагадоўля – занятак насельніцтва на ўсіх беларускіх землях.

Земляробства – гэта апрацоўка зямлі з мэтай атрымання прадуктаў харчавання і сыравіны для дамашніх промыслаў. Перадумовы ўзнікнення земляробства на Беларусі:

  • уплыў плямён перасяленцаў-земляробаў;

  • аседлы лад жыцця мясцовага насельніцтва;

  • поспехі ў выпрацоўцы і выкарыстоўванні прылад працы;

  • спрыяльныя прыродныя ўмовы.

Звесткі аб спарадычным земляробстве датычацца 5 тысячагоддзя да н.э., але толькі пад канец неаліту – на пачатак бронзавага веку яно стала адной з асноўных галін гаспадаркі. На Беларусі існавала ў двух формах – “падсечна-агнявой” ці ляднай і матычнай.

Ляднае земляробства – складаны тэхналагічны працэс, што складаўся з шэрагу этапаў і аперацый.

Першы этап – выбар месца. Выконвалі асноўныя правілы: гэта быў бераг ракі ці возера, глеба павінна быць якаснай, ніколі не выбіралі нізіны і паўночныя схілы.

Другі этап – непасрэдна падсека. Складалася з дзвюх паслядоўных аперацый:

  • падрэзка і выдаленне часткі кары на дрэве. На першых этапах развіцця земляробства, калі шырокае выкарыстоўванне сякер было немагчыма па тэхналагічных прычынах, дрэвы сохлі на пні;

  • высыханне і спальванне дрэў. Працэс займаў 10-15 год. Выкарыстоўванне сякеры з драўлянай ручкай паскорыла падсеку, скараціўшы працягласць другога этапу да 2-3 год.

Трэці этап – выдаленне пнёў.

Чацвёрты этап – апрацоўка глебы, вырошчванне ўраджаю. Выкарыстоўваўся палетак на працягу 3-6 год. Апрацоўка зямлі і вырошчванне ўраджаю складалася з некалькіх паслядоўных аперацый:

  • рыхленне зямлі

  • пасеў зярнят або пасадка іншых сельскагаспадарчых культур;

  • догляд пасеваў, барацьба з пустазеллем;

  • ахова ад звяроў і птушак;

  • збор ураджаю;

  • малацьба і ачышчэнне зерня;

  • пабудова збожжасховішчаў;

  • памол зерня;

  • выпечка хлеба;

  • якасны і колькасны адбор і зберажэнне насеннага матэрыялу (прымітыўная селекцыя).

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры таго часу – пшаніца, лён, проса.

Паралельна ляднай сістэме земляробства ужывалася матычнае земляробства. Яно не атрымала шырокага распаўсюджання, бо на Беларусі былі стрымлівальныя фактары:

  • нізкая ўрадлівасць глебы;

  • адсутнічалі вялікія прасторы, свабодныя ад лясоў.

З’яўленне новых формаў гаспадарання мела вынікам значнае расшырэнне спісу прылад працы. Толькі земляробства прынесла з сабой матыкі, сярпы, зернацёркі, паспрыяла ўдасканаленню сякеры і г.д.

Далейшае развіцце ў неаліце атрымала рыбалоўства. Гэта было звязана з вынаходніцтвам лодкі. Лодка (човен) – не толькі сродак больш дасканалага рыбалоўства, але яшчэ і першы транспартны сродак. З’яўленне лодкі стымулявала больш актыўны абмен і развіццё суднаходства. У неаліце была удасканалена сетка, яна мела некалькі розных відаў, мела некалькі прызначэнняў. Усё гэта павялічыла аддачу ад рыбалавецкага занятку.

У неаліце узнікла вытворчасць першага штучнага матэрыялу – абпаленай гліны. З гліны выраблялі ляпны посуд. Сасуды былі недакладнай формы, але ужо мелі розную функцыянальную накіраванасць (гатоўка, захоўванне харчавання, культавыя патрэбы і г.д.).

У неаліце з’явілася адзенне з тканіны, што атрымлівалі ад хатняга промыслу – ткацтва. Сыравіна выкарыстоўвалася як прыродная (крапіва, канопля), так і вырошчвалася на палетках (лён).

У неаліце на Беларусі ўзнікла вытворчасць прылад працы з крэмню з мэтай абмену. Гэтая з’ява цесна звязана з існаваннем чырвонасельскіх шахтаў. Старажытныя шахты былі выпадкова выяўлены ў Ваўкавыскім раёне каля пасёлка Чырвонае Сяло ў 1962 годзе. Аб існаванні спецыялізацыі ў вытворчасці прылад працы можна гаварыць на падставе наступных фактаў:

  • існавала ўстойлівая канструкцыя шахтаў. Былі выпрацаваныя галоўныя правілы пабудовы шахтаў – прыладка ствалоў, штрэкаў, устаноўка стаўбоў, функцыянаванне сістэмы вентыляцыі і асвятлення;

  • апрацоўка крэмню праводзілася аднастайнымі тэхналагічнымі прыёмамі;

  • канчатковая прадукцыя крэмнеперапрацоўчых майстэрань мела стандартны выгляд.

Акрамя майстэрань у непасрэднай адлегласці ад шахтаў, былі майстэрні і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Такія знойдзены каля Оршы, у Быхаўскім раене, у Брэсцкай вобласці. Перапрацоўшчыкі камню карысталіся новымі тэхналагічнымі прыёмамі – пілаваннем, шліфаваннем, свідраваннем, што ўзніклі на прыканцы неаліту. Больш дасканалыя прылады працы, якімі было прасцей працаваць, садзейнічалі росту вытворчасці працы. З’яўленне лішкаў прадукцыі стымулявала ўзнікненне абмену.

Абмен у неаліце існаваў у дзвюх формах: абмен у межах абшчыны – ажыццяўляўся на падставе ўраўняльнага размеркавання; абмен паміж спецыялізаванымі абшчынамі земляробаў і жывёлаводаў – існаваў у адвольнай форме, бо яшчэ не існавала агульнага эквіваленту мены.

Такім чынам, перыяд неаліту на Беларусі характарызаваўся кардынальнымі зменамі у гаспадарцы, у вытворчасці. У гэты час адбыўся першы вялікі грамадскі падзел працы – на земляробства і жывёлагадоўлю. Усе гэтыя змены ёмка называюць “неалітычная рэвалюцыя”, і хоць яна цягнулася некалькі тысячагоддзяў, вынікі яе былі вызначальнымі для больш позніх перыядаў існавання чалавечага грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]