Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Эканамічны крызіс 1929 — 1933 гг.

Прычыны: агульная гаспадарчая адсталасць, значная эканамічная залежнасць ад замежнага капіталу, перапляценне з аграрным крызісам.

Вынікі:

1. Закрыццё або перавод на няпоўны рабочы тыдзень многіх прадпрыемстваў. Закрыліся запалкавыя фабрыкі ў Гродне, Брэсце, Слоніме, цэментны завод у Ваўкавыску, дзве фанерныя фабрыкі і абодва шклозаводы Пінска, у Слоніме — два лесапільныя, два цагельныя заводы, чатыры млыны, у Ваўкавыску — чатыры цагельныя і два лесапільныя прадпрыемствы. Усяго было закрыта 230 прадпрыемстваў, а колькасць рабочых да сярэдзіны 1933 г. скарацілася на 46%. Прадукцыя прамысловасці да пачатку 1930 г. паменшылася на 30 – 40% у параўнанні з 1928 г.

2. Рост беспрацоўя. Колькасць занятых рабочых скарацілася на 39%. У канцы 1933 г. зарэгістраваных беспрацоўных у Заходняй Беларусі было 9.500 чалавек, ці 47,7% усіх прамысловых рабочых. Беспрацоўе закранула чыноўнікаў і інтэлігенцыю (на канец 1932 г. – 1.155 чалавек), дробную буржуазію.

3. Зніжэнне гандлёвых аперацый. У 1929 г. на Віленшчыне колькасць пасведчанняў на права займацца гандлем зменшылася – для буйных гандлёвых прадпрыемстваў на 38%, сярэдніх на 18%, дробных на 8%.

Другая палова 30-х гг. – нязначнае ажыўленне.

Прычыны: дзяржаўныя капіталаўкладанні ў ваенныя аб'екты і ваенную прамысловасць.

Вынікі:

- Рост колькасці прамысловых рабочых да ўзроўню 83,5% ад 1913 г., але гэта 2% ад агульнай колькасці рабочых Польшчы.

- Узмацніўся працэс канцэнтрацыі вытворчасці: у 1928 г. на долю сярэдняй і буйной прамысловасці прыходзілася 10,7% агульнай колькасці прадпрыемстваў і 66,1% рабочых, ў 1938 г. адпаведна 13,5% і 80,6%.

- Пераважнае развіццё атрымала нарыхтоўка дрэва і дрэваапрацоўчая вытворчасць (вялікія лясныя багацці і танная рабочая сіла). Яна становіцца вядучай галіной замест харчовай. У 1939 г. колькасць прадпрыемстваў гэтай галіны і працуючых на іх рабочых у 2 разы перавышала ўзровень 1913 г.

Каля 70% дзелавой драўніны вывозілася за мяжу і толькі 30% выкарыстоўвалася на ўнутраныя патрэбы. У агульным аб'ёме драўніны, якая экспартавалася, значную долю складалі лесаматэрыялы з Заходняй Беларусі. У знішчэнні нацыянальнага багацця актыўна ўдзельнічаў замежны капітал. У 1924 г. польскі урад перадаў англійскаму акцыянернаму таварыству права карыстацца лясамі Белавежскай пушчы на 10 гадоў. З 1919 г. па 1939 г. у Заходняй Беларусі было высечана 589,2 тыс. га лясных масіваў, у той час як натуральны прырост склаў толькі 41,8 тыс. га.

- Рэгрэсіруюць запалкавая вытворчасць і вінакурныя заводы (ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі і канкурэнцыя замежных вытворцаў).

Агульныя рысы гаспадаркі Заходняй Беларусі:

- Тэхнічная адсталасць. Новыя прадпрыемствы не будаваліся, старыя аднаўляліся марудна. Прамысловае абсталяванне было прымітыўным. Доля электрыфікацыі ў 1939 г. – 2% ад агульнапольскай.

- Недастатковасць капіталаў – як вынік – марудна праходзіла рэканструкцыя прадпрыемстваў.

- Слабыя тэмпы развіцця: многія галіны прамысловасці так і не дасягнулі ўзроўню 1913 г. ці былі зусім ліквідаваны, асабліва ў гады эканамічнага крызісу 1929 — 1933 гг.

- Вузкасць унутранага рынку (нізкая пакупная здольнасць насельніцтва).

- Залежнасць ад польскай эканомікі і сусветных цыклаў эканамічнага развіцця. Вываз з Беларусі сыравіны для польскай і еўрапейскай эканомікі і ўвоз прамысловых тавараў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]