Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў

Калгаснікі не мелі:

  • Права на штогадовы водпуск;

  • Аплачваемых бюлютэняў па хваробе;

  • Аплачваемага водпуску па цяжарнасці і родам;

  • Не быў вызначаны пенсійны ўзрост, не выплачваліся пенсіі.

Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці былі электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.

Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі 3,9% ад усіх с/г плошчаў. На іх вырошчвалася 45% усёй с/г прадукцыі краіны (70% мяса і малака, 45% шэрсці). Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы. Уклады па БССР у 1928 г. склалі 4,5 млн. руб., 1941 г. – 174 млн. руб. (рост – 38 разоў).

Жыллёвы фонд павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы – да 4,8 млн. кв.м. Але рост плошчаў не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго ж планы пяцігодак па ўвводу жылля не выконваліся. Навогул, камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах былі вадаправоды, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт – гэта электрычны трамвай у Віцебску (уведзены да 1913 г.) і Мінску (уведзены пасля 1917 г. на базе конкі), у 9 гарадах меліся аўтобусы (85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.

Адукацыя

На 1940 г. у БССР налічвалася 12.294 агульнаадукацыйных школ усіх відаў (1.737 тыс. вучняў). З’явілася вышэйшая адукацыя (1921 г. – адкрыты БДУ, на 1940 г. – 25 ВНУ, з колькасцю студэнтаў 21,5 тыс.). Сярэдняя спецыяльная адукацыя – гэта 128 тэхнікумаў, 35034 навучэнцаў (на 1940 г.).

Кантрольныя пытанні

  1. Якія існавалі праграммы развіцця савецкай эканомікі?

  2. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР.

  3. У чым прычынасутыкненне праграмм “вялікагна скачка” і “аптымальнага спалучэння”?

  4. Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР.

  5. Асноўныя задачы трэцяга пяцігадовага плана.

  6. Чаму была неабходна масавая калектывізацыя?

Лекцыя 13. Эканамічнае развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939гг.)

Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:

Рыжскі мірны дагавор; асаблівасці развіцця прамысловасці; пад'ём прамысловай вытворчасці; прычыны пад'ёму прамысловай вытворчасці; вынікі пад'ёму прамысловай вытворчасці; сутнасць палітыкi фінансавай стабілізацыі; эканамічны крызіс; вынікі эканамічнага крызісу; прамысловы ўздым; прычыны прамысловага ўздыму; вынікі прамысловага ўздыму; эканамічны крызіс; прычыны эканамічнага крызісу; вынікі эканамічнага крызісу; катэгорыi сялянскiх гаспадарак; катэгорыі сялян; наглядчыкі; рамеснікі; ардынарыі; каморнікі; сталоўнікі; мэты рэформы ў сельскай гаспадарцы; мерапрыемствы рэформы ў сельскай гаспадарцы; сутнасць “Закона аб аграрнай рэформе”; сутнасць закона “Аб зямельнай рэформе”; сутнасць “Закона аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”; камасацыя; сервітут; ліквідацыя сервітутаў – вынікі; агульныя прыкметы развіцця с/г; умовы працы.

Развіцце прамысловасці на заходнебеларускіх зямлях у 1921 – 1939 гг.

Сакавік 1921 г. – Рыжскі мірны дагавор (падпісаны па выніках савецка-польскай вайны). Адна з умоў дагавора – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

Тэрыторыя: Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. км2 (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі ўведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Беларускія тэрыторыі складалі Віленскае, Навагрудскае, Палескае і ўсходнюю частку Беластоцкага ваяводстваў ("Заходняя Беларусь", ці "ўсходнія крэсы"). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]