Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928 – 1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў Насельніцтва Беларусі

Асноўныя працэсы:

  • На 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек (1913 г. – 6899 тыс.). шляхі павелічэння – натуральны прырост і перасяленне з іншых рэгіёнаў СССР (індустрыялізацыя).

  • Міграцыя за межы БССР. З 1926 г. па 1939 г. выехала каля 600 тыс. чалавек (палавіна натуральнага прыросту насельніцтва). Прычыны: — пошукі лепшай долі, уцёкі з калгасаў, насільныя дэпартацыі і г.д.

  • Міграцыя ўнутры рэспублікі з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася (1913 г. – 14% гэта гарадское насельніцтва, 1940 г. – 21%).

  • Змены сацыяльнай структуры грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. – 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы зніклі з сацыяльнай арэны, “іншыя” склалі каля 6%.

Жыццёвы ўзровень насельніцтва

Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Рост нацыянальнага даходу Беларусі з 1913 г. да 1940 г. амаль у 4 разы. Рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў (рэшткавы прынцып яго забеспячэння). У выніку дзяржаўнай палітыкі пераразмеркавання асноўная частка даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).

Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэднегадавая намінальная зарплата ў народнай гаспадарцы Беларусі кожны год (з 1928 г. па 1940 г.) расла на 16,2%. Аднак рэальная заработная плата працоўных не толькі не расла, а нават паніжалася.

Мерапрыемствы па павышэнню даходаў насельніцтва:

  • Матэрыяльнае стымуляванне працы: павышэнне аплаты рабочых і служачых (у прамысловасці і будаўніцтве). Значны рост заработнай платы ў перадавікоў і наватараў вытворчасці (складала ад 500 да 1000 руб. і больш): у металапрамысловасці рост на 76%, у электрапрамысловасці на 57%, у тарфяной 91%, у харчовай 81%, у швейнай на 55%. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8-10 разоў перабольшвала зарплату звычайных рабочых.

  • Увядзенне прэмій за перавыкананне вытворчых планаў, выплат за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў і іншых грашовых заахвочванняў.

Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўе і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту, “асноўны сродак камуністычнага размеркавання”.

Рост выдаткаў за 1928 – 1940 г. склаў 72 разы (з 29,3 млн. руб. да 1.538,0 млн. руб.), дасягнуў 170 руб. на душу насельніцтва.

Спажыванне.

Спажыванне насіла абмежаваны характар. Прычыны:

  • Фарсіраванне індустрыялізацыі патрабавала павялічыць частку нацыянальнага даходу, якая ішла на назапашванне, і скараціць, якая ішла на спажыванне.

  • Вялікія памеры экспарту харчовых тавараў.

  • Калектывізацыя вёскі – зніжэнне прадукцыйнасці с/г. Забарона прыватнага гандлю с/г прадукцыяй.

  • Інтэнсіўны рост гарадскога насельніцтва вызваў павелічэнне спажывання харчовых і прамысловых тавараў.

  • Парушэнне прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Рост грашовай масы – 45% (да 1930 г.), гэта ў 2 разы хутчэй за рост вытворчасці прадметаў спажывання, і ў 2,7 раза хутчэй за рост дзяржаўна-кааператыўнага рознічнага тавараабароту.

  • Зніжэнне пакупной здольнасці рубля (з 1927 па 1932 г. на 60%). Як вынік – рост цэн на ўсе віды прадукцыі. З 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары (акрамя хлебных прадуктаў) узраслі ў 2,2 – 5,7 раза, цэны на асноўныя нехарчовыя тавары прыкладна ў 1,5 – 2,5 раза.

Перыяд канца 20-х — пачатку 30-х гг. характаразуецца натуралізацыяй эканамічных адносін. Галоўная прыкмета – увядзенне нарміраванага водпуску тавараў спажывання (карткавая сістэма).

Мерапрыемствы па забяспячэнні насельніцтва:

  1. Увод карткавай сістэмы размеркавання тавараў. У 1931 г. на нарміраваным забеспячэнні ў БССР знаходзілася 538,4 тыс. чалавек, у 1932 —700 тыс. былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны.

  2. Стварэнне закрытых рабочых кааператываў (ЗРК). Яны мелі права рабіць па-запланавыя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах (дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым). Права на першачарговае забеспячэнне атрымалі ўдарнікі, рабочыя, што сістэматычна перавыконвалі вытворчыя заданні. У 1932 г. у Мінску было 11 закрытых кааператываў.

  3. Арганізацыя сеткі сталовых, буфетаў на буйных прадпрыемствах. Ствараліся АРЗ – аддзелы рабочага забеспячэння, якія займаліся арганізацыяй нарыхтовак харчавання.

  4. Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У 1932 г. была створана падсобная гаспадарка на заводзе "Асінторф" (66,5 га зямлі, малочная ферма на 48 галоў і свінагадоўчая ферма на 292 галавы). У 1934 г. яны мелі 27.021 га зямлі. За 1934 г. ад іх атрымана 30 тыс. т. бульбы, 15 тыс. т. капусты, 13 тыс. т. буракоў, 7 тыс. т. іншай агародніны. Прадукцыя падсобнай гаспадаркі пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК.

  5. Ствараліся калектыўныя агароды, індывідуальныя надзелы. 578 калектыўных агародаў мелі 7.972 га. зямлі. 58.456 сем’яў (22% ад агульнай колькасці рабочых сем'яў) надзелены індывідуальнымі ўчасткамі (6.874 га). 3 індывідуальных агародаў атрымана 60 тыс. т бульбы, 10 тыс. т агародніны.

  6. 1935 г. – адмена карткавай сістэмы. Уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных.

  7. Да 1940 г. вырасла колькасць магазінаў да 18.728 (у 1928 г. –4502). Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў (2.487). рознічны тавараабарот вырас за 1928 – 1940 г. у 15,7 раз (да 524,4 млн. руб.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]