Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Другая пяцігодка (1933 – 1937 гг.)

Прыкметы калектывізацыі ў БССР у гэты перыяд:

  • Працягвалася прыцягненне ў калгасы аднаасобных гаспадарак.

  • Вытворчыя фонды не павялічваліся (перад уступленнем у калгас знішчалася хатняя жывёла, якая належала да абагульнення).

  • Зацягваліся палявыя работы: пасяўная, уборка і г.д.

  • Недастатковая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў ва ўздыме вытворчасці.

  • Зменена форма нарыхтоўкі с/г прадукцыі. У 1932 г. уведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. - яек.

  • Лішкі прадаваліся дзяржаве па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 – 12 разоў (гэта крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).

  • Правядзенне Другога Ўсесаюзнага з'езду калгаснікаў-ударнікаў (люты 1935 г.) (па сутнасці з'езд калгасных актывістаў), які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі (зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары).

  • Калгаснікі былі прымацаваны да калгаса – яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкоўваўся райкаму партыі.

  • Стымулявалася жывёлагадоўля. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварныя фермы.

  • Працэс узбуйнення калгасаў (агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак). Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб'яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку.

  • МТС – 200 у 1937 г. Колькасць трактараў – 8,1 тыс. шт. (137,6 тыс. конскіх сіл), было 674 камбайнаў.

  • Рост пасяўных плошчаў калгасаў склаў 67,1% (з 1.782 да 2.948,9 тыс. га). Уводзіліся шматпольныя севазвароты. За кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных с/г культур.

  • Па агульных паказчыках план выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.

Трэцяя пяцігодка (1938 – 1942 гг.)

Асноўныя патрабаванні да с/г:

  • Павелічэнне ўраджаю і ўсёй валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.

  • Пашырэнне пасеваў тэхнічных культур (канопля, лён).

  • Павелічэнне выкарыстання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных - у 3.

  • Рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы – 44%, свіней 60%.

  • Асваенне тарфяных балот. Асушыць і асвоіць 300 тыс. га тарфянікаў.

  • Рост колькасці МТС з 200 у 1937 г. да 300 у 1942 г.

Прыкметы развіцця с/г пад час трэцяй пяцігодкі:

  1. Павелічэнне падсобных гаспадарак калгаснікаў (яны больш даходныя). Плошча грамадскіх зямель калгасаў рэспублікі павялічылася на 110 тыс. га.

  2. Працэс ссялення хутароў у калгасныя цэнтры з 1939 г. “Дапамагала” каля 35 тыс. камсамольцаў (2619 камсамольска-маладзёжных брыгад). Да пачатку вайны сселена 192 тыс. хутароў і створана 927 новых сельскіх пасяленняў.

  3. 1939 г. – далучэнне Заходняй Беларусі. Рост плошчы ворных зямель з 4,6 да 6,2 млн. га (1 млн. перададзены беззямельным і малазямельным). Ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. Адначасова –пачатак калектывізацыі ў Заходняй Беларусі – да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).

  4. Рост грашовых даходаў калгасаў і саўгасаў рэспублікі з 1937 па 1940 г. склаў на адну гаспадарку ў сярэднім 0,5 тыс. руб. (за кошт выкарыстоўвання калгаснікамі асабістай гаспадаркі). У цэлым грашовыя даходы калгасаў у 1937 г. склалі 299,9 млн. руб., у 1940 365,9 млн. руб.

На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх ўдзельная вага ў вытворчасці мяса – 11,4%, малака – 13,2%, бульбы – 34%, воўны – 12,2%, збожжавых культур – 51,2%.

  1. Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасы. На адзін калгас прыходзілася: 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы, 26 свіней, 50 галоў авечак і 56 коней, на адзін саўгас — 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактараў.

У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка ў с/г. прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]