Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Другі пяцігадовы план

Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933 – 1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.

Асноўныя палажэнні:

  • Вядучае месца ў развіцці цяжкай прамысловасці (1/4 ад 1674 млн. руб. капіталаўкладанняў). Асноўныя галіны ўкладання сродкаў: металаапрацоўчая, хімічная, тарфяная, развіццё энергетыкі (павелічэнне магутнасці электрастанцый, стварэнне двух энергетычных вузлоў — Гомельскага і Мінскага.).

  • Далейшае развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці (рэканструкцыя 80 буйных прадпрыемстваў, будаўніцтва новых аб'ектаў).

  • Шырокае выкарыстоўванне метадаў сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.

Цяжкасці:

  1. недахоп паліва і электраэнергіі;

  2. недахоп вопыту, кваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных кадраў;

  3. агульная слабасць гаспадарчага кіраўніцтва;

  4. недахоп жылля, паліва, хлеба, харчовых і прамысловых тавараў.

Вынікі другой пяцігодкі:

  1. Пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод (1937 г. – 7 млн. м. Шкла), Крычаўскі цэментны завод (140 тыс. т цэмента ў год), Аршанскі льнокамбінат (15 млн. м. тканіны ў год), Магілёўскі трубаліцейны завод (12 тыс. т. труб у год), Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 – рэканструявана. Новыя стройкі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіенаў СССР.

  2. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.

  3. Павелічэнне валавай прадукцыі ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 раза, рэальна па СССР у 2,2 раза).

  4. Прырост ў буйной прамысловасці склаў 13,9% (21,6% – у першую пяцігодку).

  5. Змен у галіновай структуры прамысловасці не адбылося.

  6. Змены ў структуры рабочага класа – 2/3 ад яго колькасці – былыя сяляне. У 1935 г. 70% рабочых не мелі вытворчага стажу больш трох гадоў. Існавала вялікая цякучасць кадраў.

  7. Шырокае распаўсюджанне ўдарніцтва. На “ Гомсельмашы” да канца 1933 г. 100% камуністаў – ударнікі.

  8. Замацаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай.

  9. Шырокае распаўсюджванне судовых працэсаў над шкоднікамі, яны “знойдзены” на: Віцебскім чыгуначным дэпо, фабрыцы "Сцяг індустрыялізацыі", Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д.

  10. Шырокае развіццё “лагернай эканомікі”. Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 – 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).

Трэці пяцігадовы план

Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938 – 1942 гг. зацверджаны XVII з'ездам КП(б)Б (чэрвень 1938 г.).

Асноўныя палажэнні:

  • Павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы.

  • Рост аб'ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 раза.

  • Рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 раза.

  • Рост узроўню народнага спажывання ў 1,5 – 2 разы.

  • Пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі.

  • Далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.

Вынікі трэцяй пяцігодкі:

  1. Развіццё транспарту. Чыгунка (эканамічныя і ваенна-стратэгічныя мэты). Даўжыня чыгуначных склала ў 1940 г. 5,74 тыс. км (на 1,93 тыс. км больш, чым у 1913 г. г.). Новыя лініі: Камунар — Орша, Орша —Лепель, Гомель — Чарнігаў, Асіповічы — Магілёў. Аўтамабільны транспарт: на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 раза ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс.км. Рачны транспарт. Адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт, рэканструяваны інш. Адкрыўся пасажырскі маршрут Гомель — Кіеў. У 1940 г. адноўлены Дняпро-Бугскі канал. Рачны флот папоўніўся новымі судамі. Авіятранспарт. У Мінску пабудаваны аэрапорт, дзейнічае авіялінія Мінск — Масква.

  2. У 1940 г. 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% запалак, 30% штучнай аліфы, 25% дражджэй, 11% маргарына, 10% торфу, 10% металарэзных станкоў.

  3. Адставанне ў развіцці энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, папяровай прамысловасці, павялічвалася колькасць незавершаных аб'ектаў будаўніцтва.

  4. У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя павялічылася ў 1,9 раз, колькасць насельніцтва ў 1,6 раза.

  5. Індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях (мэты: ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа – апоры бальшавіцкага рэжыму).

  • Нацыяналізаваны ўсе прамысловыя прадпрыемствы (каля 1700).

  • У 1940 г. былі ўведзены ў строй 105 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў (26-у Гродне, 39-у Баранавіцкай вобласці і г.д.).

  • Рабочы клас за 2 гады павялічыўся ў 3 разы, беспрацоўе было ліквідавана.

  • У Заходнюю Беларусь накіравана дзесяткі тысяч спецыялістаў і партыйных работнікаў (18 тыс. – ад прафсаюзаў).

  • Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае, усталявалася камандная сістэма кіравання.

  1. Шырокае развіццё “лагернай эканомікі”. Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 – 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Прыкметы камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў эканоміцы:

  • нацыяналізацыя сродкаў вытворчасці;

  • выцісканне прыватнай і саматужна-рамеснай вытворчасці;

  • цэнтралізацыя ўсёй прамысловасці;

  • уладкаванне дзяржаўнага манапалізму ў вытворчасці і размеркаванні;

  • рост бюракратыі, загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]