Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Studmed_ru_shymukovich-sf-ekonomicheskaya-istor...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.33 Mб
Скачать

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры бсср

Май 1929 г. IX Усебеларускі з'езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Яго прыкметы:

  1. Збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі.

  2. Галоўныя задачы:

  • фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі – павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы;

  • ўздым эканомікі і культуры;

  • ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі;

  • рэканструяванне сельскай гаспадаркі;

  • выцісканне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.

Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем “вялікага скачка” – на XII з’ездзе КП(б)Б у чэрвені 1930 г.)

  1. Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб. (5,3 разы болей чым за папярэдніх 10 гадоў). Перавагі атрымалі галіны прамысловасці: дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная.

  2. Пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў: швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі" і панчошна-трыкатажная фабрыка "КІМ" у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. Новыя будоўлі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіёнаў СССР.

  3. У 3,8 раза павялічыўся аб’ём прамысловай прадукцыі (з 241,2 млн. руб. у 1928 г. да 916,8 млн руб. у 1932 г.).

  4. Больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай прамысловасці: прадукцыя металаапрацоўчай прамысловасці павялічылася на 377,2%, харчасмакавай на 473,8%, гарбарна-абутковай на 601,6% і швейнай на 1270,4%.

  5. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарына, малочнай кіслаты і інш.

  6. У 1931 г. аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб'ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі – Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай (1932 г. – доля прамысловасці 67%).

  7. Змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах вырабляецца 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых.

  8. Адказ ад НЭПа, усталяванне цэнтралізма і валюнтарысцкіх метадаў, кіраўніцтва эканомікай (эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы).

  9. Скарачэнне долі нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, эмісія грошай (на патрэбы індустрыялізацыі) прыводзіла да падзення тэмпаў развіцця прамысловасці.

  10. Правал пяцігадовага плана па мінімальным паказчыкам (энергетыка 69% ад запланаванага, тарфяная прамысловасць 85%, цагляная 90% і г.д), але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы.

  11. Пачатак чыстак сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадраў, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]